Як дачнікi дарогу дзялiлi
Як дачнікi дарогу дзялiлi
У рэдакцыю звярнулася мiнчанка Марына Булатава з просьбай дапамагчы ў вырашэннi дачнага канфлiкту. Тры садовыя таварыствы — "Магiстраль-5", "Здароўе" i "Галубiка" — не могуць вырашыць пытання з дарогай, якая праходзiць па межах аднаго i другога i з'яўляецца пад'ездам да трэцяга. У рэдакцыю звярнулася мiнчанка Марына Булатава з просьбай дапамагчы ў вырашэннi дачнага канфлiкту. Тры садовыя таварыствы — "Магiстраль-5", "Здароўе" i "Галубiка" — не могуць вырашыць пытання з дарогай, якая праходзiць па межах аднаго i другога i з'яўляецца пад'ездам да трэцяга.
Увесь канфлiкт пачаўся тады, калi таварыствы пачалi прыватызаваць свае ўчасткi. Да гэтага, па словах дачнiкаў, нiякiх пытанняў з дарогай i г.д. не было. Адна з умоў прыватызацыi — абавязковая наяўнасць генеральнага плана i ўзгаднення межаў з суседзямi. Аднак генеральны план садовага таварыства "Магiстраль-5", як у райвыканкаме патлумачылi Марыне Булатавай, згубiўся. А па новых генпланах дарога належыць садоваму таварыству "Здароўе", якое i пачало актыўна ўступаць у свае правы. Члены таварыства "Магiстраль-5" аднойчы проста ўбачылi замок на сваiм уездзе. — Стары пад'езд да нашага таварыства быў перакрыты. Мы ў шоку: пад'ехалi, а там вароты стаяць, — кажа старажыл садовага таварыства "Магiстраль-5" Зiнаiда Трыбуль. — Дарога аб'езджаная, ёй 24 гады. Мы атрымалi зямлю з 1986 года. А таварыства "Здароўе" — з 1990-га. Мы яе насыпалi яшчэ тады, калi замест гэтага "Здароўя" поле роўнае было. Разам з таварыствам "Галубiка" самi, сваiмi сiламi насыпалi яе. Гэта наша дарога, якой мы павiнны карыстацца. Мала таго, што свае вароты "Здароўе" паставiла, дык i нашы вароты зачыненыя. Старшыня нашага таварыства падпiсаў без ведама яго членаў згоду на тое, што мы азнаёмлены з межамi садовага таварыства i не супраць iх. Мы нават яго подпiс адзывалi. Цяпер нам патрэбна аддаць гэтую дарогу, а самiм ездзiць па старой. А хто на новую грошы дасць? Аддай жонку дзядзьку, вось як гэта называецца. Дарога, па якой мяне вядзе Зiнаiда Емяльянаўна, i сапраўды больш вузкая i парослая травой. Дзвюм машынам нiяк не размiнуцца. — Разумееце, — кажа старшыня таварыства Юрый Герасiмаў. — Я падпiсаў гэтую дамову, бо ў нас, па-першае, 2 мая быў сход па зацвярджэннi генплана. I ўсе пагадзiлiся, што дарога будзе зачынена. У нас па генплане ўсё ўзгоднена. Паралельна гэтай дарозе ў нас ёсць яшчэ адна. I пакуль гэтая дарога не зроблена, нам дазволiлi па старой ездзiць. Па-другое, калi мы "Здароўю" не падпiшам цяпер, то яны нам таксама не падпiшуць. I мы не зможам прыватызаваць свае землi. А замок на свае вароты я павесiў, таму што пачалiся прэтэнзii з боку "Здароўя". Для таго, каб зрабiць новую дарогу, патрэбна дзве цi тры машыны пяску. Гэта каля 400 тысяч. А матыў канфлiкту тут такi. Новая дарога павiнна быць больш шырокай. Шэсць участкаў на яе пазалазiлi. I такiм чынам павялiчылi плошчу (некаторыя да 9 сотак). А плацяць як за звычайны ўчастак. I цяпер iм патрэбна паадсоўваць платы. Вядома ж, нiхто не хоча. Вось i ўвесь канфлiкт. Незадаволена сiтуацыяй i старшыня садовага таварыства "Галубiка" Галiна Уладзiмiраўна Сяляўка. — У нас вось гэта асноўны выезд. Другi выезд у нас праз таварыства "Вясёлка". Там праз усё таварыства патрэбна ехаць. Калiсьцi ў нас было пагадненне з iх старшынёй. Рыбак такi быў. Зараз яны паставiлi вароты. У нас вось у таварыстве год таму быў пажар. Жывуць адны пенсiянеры. Крый Божа, калi "хуткая" цi пажарная прыедзе, i што рабiць? Хто адкрые? Яны кажуць, што ключ дадуць. А калi нiкога з тымi ключамi не будзе на дачы? Мы гэтую дарогу зрабiлi, i ўсё. Я лiчу, што гэта памылка праектных службаў. Дарога павiнна быць агульнай. Будзем ездзiць усе разам. Аднак па дакументах дарога належыць садоваму таварыству "Здароўе" i вароты, па словах казначэя таварыства Рымы Рыгораўны Каралёвай, былi пастаўлены для таго, каб выканаць указ Прэзiдэнта аб тым, што ўсе таварыствы павiнны быць агароджаны. — Вароты былi зачынены тады, калi мы iх забетанiравалi, — кажа Рыма Рыгораўна. — А калi мы тыя вароты зачынiлi, то напiсалi аб'яву, што аб'езд праз iншыя. Што мы каму закрылi? А наконт "Магiстралi-5"... Па нашым праекце нiякiх выездаў у iх да нас няма. Усе зямельныя службы прызналi, што ў "Магiстралi-5" да нас выезду няма. — Галоўная праблема, — кажа муж Рымы Рыгораўны, — калi ў нас адбяруць гэтую зямлю, то аўтаматычна стане несапраўдным план. За чый кошт перарабляць яго? Мы не супраць, няхай "Галубiка" ездзiць. Хочаце, замок зробiм, хочаце, проста зашчапка няхай будзе. Таварыству "Галубiка" мы не перашкаджаем. Чаму "Магiстраль" павiнна па нашых дарогах ездзiць? У iх свае дарогi ёсць. I ў якiм яны стане, гэта iх праблемы. Навошта яны нам патрэбны. Мы з гэтай зямлi плацiм падаткi, а яны ездзяць. — Вароты адчыненыя? — пытаецца Галiна Сяляўка. — Сёння адчыненыя, заўтра зачыненыя. I невядома што будзе. Я нi на якое пагадненне зараз не пайду. Было ў нас ужо пагадненне 20 гадоў таму з iх мiнулым старшынёй. I што? Увогуле, трэба, каб дарога была агульная, i мы ўсе разам будзем ёю карыстацца. Я пайду па ўсiх iнстанцыях. Дайду да Прэзiдэнта i даб'юся, каб дарога была агульнай. Са сваiмi праблемамi жыхары таварыстваў звярталiся ў Беларускi праектны iнстытут Белдзiпразем, якi накiраваў iх у Пухавiцкi выканкам. У выканкаме збiралiся i прадстаўнiкi таварыстваў на пасяджэннi. Прапанавалася вырашыць пытаннi самiм па агульнай дамоўленасцi. Але дамоўленасцi памiж таварыствамi пакуль што няма нiякай! Падпiсваць адзiн аднаму акты азнаямлення з межамi ўчасткаў усё адно спатрэбiцца, таму што прыватызаваць участкi хочуць усе. Але камень сутыкнення — пытанне з дарогай — так i застаецца адкрытым. — Вы ведаеце, праблемы я тут не бачу, — кажа Валянцiна Шарая, намеснiк начальнiка землеўпарадкавальнай i геадэзiчнай службы Пухавiцкага раёна. — Я не разумею, чым перашкаджае таварыству "Здароўе" "Магiстраль-5". I чаму ўпёрлася "Магiстраль", я не разумею. Нават калi "Здароўе" зачынiць свае вароты, у iх жа ёсць свой пад'езд. Прычым нават у самiм таварыстве "Магiстраль-5" няма ўзаемапаразумення. Калi я там была, то вароты ўсе былi адчыненыя, праезд быў нармальны. Агульнай гэтую дарогу мы зрабiць не можам. Вы ж разумееце, што зямля павiнна быць у карыстаннi. У нас у раёне 200 таварыстваў. I звычайная практыка, што пры ўтварэннi новых агаворваецца i шлях праезду. Самi таварыствы дамаўляюцца. У хуткiм часе агульны сход таварыства "Магiстраль-5", на якiм мы будзем прысутнiчаць. Выслухаем меркаваннi, пастараемся паспрыяць вырашэнню гэтага пытання. Настасся Занько. На здымку: Зараз праехаць па старой дарозе члены таварыства "Магістраль" не могуць.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рэдакцыю звярнулася мiнчанка Марына Булатава з просьбай дапамагчы ў вырашэннi дачнага канфлiкту. Тры садовыя таварыствы — "Магiстраль-5", |
|