21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Просiм мiру i спакою для краiны, а ўсiм людзям — здароўя

19.09.2009 14:19 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Просiм мiру i спакою для краiны, а ўсiм людзям — здароўя 24 лiпеня ў Быхаве адзначылi 350-годдзе Баркалабаўскага абраза Божай Мацi. Сотнi людзей сабралiся ў Свята-Троiцкiм храме i вакол яго, каб адзначыць свята цудатворнага абраза. Вернiкi з Магiлёва i Бабруйска прайшлi хросным ходам у Быхаў. Сюды прыехалi паломнiкi з самых розных куткоў Беларусi.   Сем'i з маленькiмi дзецьмi, старыя i маладыя людзi iмкнулiся працiснуцца ў царкву, каб паставiць свечку i дакрануцца да Баркалабаўскай Божай Мацi. Старажытны абраз, упрыгожаны кветкамi, ззяў пазалотай у святле шматлiкiх свечак.

— Я схiляюся перад гэтым абразам, — сказаў 80-гадовы жыхар Быхава Рыгор Чэрствы. — Заўсёды iду да яго, прашу дапамогi цi ўдачы, i мне абавязкова шанцуе.

— Я веру ў Бога i навуку, — паведамiла Лiлiя Савельеўна, абдымаючы двух унукаў у святочных строях. — Навука дае нам лекi, а Бог нас захоўвае. Буду прасiць у Баркалабаўскай Божай Мацi мiру, здароўя i дабрабыту для ўсiх людзей на зямлi.

— Мы прыехалi ў Быхаў з Мазыра, таму што шмат чулi пра цудатворны абраз, — расказалi Аксана i Юрый Канановiчы, якiя здолелi трапiць у храм з трыма маленькiмi дочкамi. — Хочам прасiць здароўя. Спадзяёмся i верым.

— Я папрашу, каб мая вучоба была паспяховая i каб мае сёстры былi здаровыя, — сказала дзяўчынка Марыя.

Пасля службы i традыцыйнага хрэснага ходу вакол царквы адбылася свецкая частка святкавання юбiлею. У памятным гашэннi паштовай маркi "350 гадоў Баркалабаўскаму абразу Божай Мацi" бралi ўдзел намеснiк мiнiстра сувязi i iнфарматызацыi Нiна Гаўрылава, епiскап Бабруйскi i Быхаўскi Серафiм, намеснiк старшынi Магiлёўскага аблвыканкама Валерый Малашка, старшыня Быхаўскага райвыканкама Мiкалай Кароцiн i iншыя.

— Наша правiнцыя жыве вельмi актыўным i багатым духоўным жыццём, — падзялiлася сваiмi ўражаннямi Нiна Сямёнаўна Гаўрылава, якая ўпершыню пабывала на свяце Баркалабаўскага абраза. — Гэта жыццё змяшчае ў сабе не толькi iмкненне патрапiць на канцэрт моднага выканаўцы, але i шанаванне святыняў нашай дзяржавы, памяць пра нашых продкаў i данiну павагi ўсяму, што рабiлася да нас. Я абавязкова падыду да абраза, каб папрасiць для краiны мiру i спакою, а для сяброў i сваякоў — здароўя. I веру, што гэта абавязкова спраўдзiцца.

Епiскап Бабруйскi i Быхаўскi Серафiм звярнуў увагу людзей, што юбiлей цудатворнага Баркалабаўскага абраза адзначаецца ў Год роднай зямлi, калi ўсе iмкнуцца захаваць i памножыць духоўныя багаццi беларускага народа.

— Сёння мы звяртаемся са шчырай малiтвай да старажытнага абраза Божай Мацi, каб яна памiлавала нас i захавала наш край, — сказаў уладыка Серафiм. — Няхай Баркалабаўскi абраз, якi захаваўся праз стагоддзi i лiхалеццi, сапраўды захоўвае нашых людзей, нагадвае iм пра вечныя духоўныя багаццi народа.

Падчас святкаванняў юбiлею ў Быхаве адбылiся канцэрт самадзейных калектываў i выступленне вайсковага аркестра, прайшлi выставы народнай творчасцi i праваслаўнай лiтаратуры. Вялiкi кiрмаш у свята Баркалабаўскага абраза Божай Мацi — гэта старажытная традыцыя, якую iмкнуцца адрадзiць на Быхаўшчыне.

Iлона Iванова.

Быхаўскi раён.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
24 лiпеня ў Быхаве адзначылi 350-годдзе Баркалабаўскага абраза Божай Мацi. Сотнi людзей сабралiся ў Свята-Троiцкiм храме i вакол яго, каб адзначыць св
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика