21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Адзенне ў абцяжку можа пахiснуць наша здароўе

19.09.2009 13:57 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

28 июля 2009 Здоровье и красота
Вольга ЦЫБУЛЬСКАЯ, Звязда Джынсы на бёдрах, курткi да талii, высокiя шпiлькi... Частае нашэнне такiх рэчаў здольнае пахiснуць нават моцнае здароўе.

Адзенне ў абцяжку

Любы ўрач вам скажа, што адзенне ў абцяжку прызначанае для асаблiвых выпадкаў. Бо вельмi цеснае адзенне парушае цыркуляцыю крывi i лiмфы ў арганiзме. Рэгулярна недаатрымлiваючы пажыўныя рэчывы i кiсларод, унутраныя органы слабеюць i здаюцца на лiтасць хваробе. Дарэчы, па лакалiзацыi апошняй можна з лёгкасцю расказаць пра модныя перавагi жанчыны. Так, варыкоз можа быць выклiканы тым, што мы часта носiм вузкiя гольфы або штаны, а вельмi тугiя рамянi прыводзяць да захворвання органаў брушной поласцi. Акрамя таго, некаторыя медыкi ўпэўнены, што парушэнне лiмфадрэнажу можа прывесцi да раку.

Яшчэ з адным непрыемным наступствам нашэння адзення ў аблiпку сутыкаюцца маладыя жанчыны, прычым даведваюцца яны пра гэта толькi тады, калi вырашаюць зацяжараць. Прычына ў тым, што штаны i спаднiцы нiжэй талii перацiскаюць артэрыю, якая забяспечвае крывёю органы малога таза. А паколькi злоўжываць такой вопраткай пачынаюць зусiм юныя 12—14-гадовыя дзяўчаткi, то гэта вядзе да недаразвiцця шыйкi маткi i яечнiкаў. У будучынi такой дзяўчыне будзе складана зацяжараць i вынасiць дзiця, таму падлеткам такiя прадметы гардэроба насiць не рэкамендуецца!

Выйсце: насiць рэчы ў абцяжку не часцей як два разы на тыдзень!

Кароткае адзенне

Ва ўмовах нашага клiмату вельмi кароткае адзенне прыводзiць перш за ўсё да ўсялякiх запаленчых працэсаў. Медыкi папярэджваюць: агульнае пераахаладжэнне арганiзма ў лепшым выпадку выклiкае прастудныя захворваннi, а ў горшым — запаленне пойдзе гуляць па ўсiм арганiзме. Як вынiк, могуць развiцца пiеланефрыт, цыстыт, запаленне прыдаткаў, а гэта прамы шлях да бясплоднасцi.

Выйсце: насiць кароткае адзенне толькi пры сапраўды цёплым надвор'i!

Высокiя абцасы

Многiя жанчыны нi за што не расстануцца з любiмымi шпiлькамi, нават калi ўрачы па некалькi разоў на суткi будуць гаварыць iм, што гэта вельмi шкодна для здароўя. Так, перспектывы магчымай расплаты вельмi аддаленыя, але яны ўсё ж iснуюць.

Траўмы.
Эфект вышынi i складанасць захавання раўнавагi робяць высокiя абцасы прычынай шматлiкiх траўмаў — ад вывiхаў i расцяжэння да пераломаў.
Зрушэнне цэнтра цяжару. Апошнi з паяснiчнага аддзела зрушваецца наперад. Адбываецца зрушванне пазванкоў i таза, узмацняецца згiб спiны, а ўслед за гэтым змяшчаюцца i ўнутраныя органы. У вынiку можна займець розныя захворваннi спiны, але i гэта яшчэ не ўсё. Зрушэнне цэнтра цяжару можа стаць прычынай запалення органаў стрававальнай сiстэмы i органаў малога таза.

Апошнi з паяснiчнага аддзела зрушваецца наперад. Адбываецца зрушванне пазванкоў i таза, узмацняецца згiб спiны, а ўслед за гэтым змяшчаюцца i ўнутраныя органы. У вынiку можна займець розныя захворваннi спiны, але i гэта яшчэ не ўсё. Зрушэнне цэнтра цяжару можа стаць прычынай запалення органаў стрававальнай сiстэмы i органаў малога таза.
Перагрузка пярэдняй часткi ступнi. Замест усёй паверхнi ступнi нагрузка iдзе толькi на насок, як вынiк — парушаецца кровазварот, ступня пачынае спружынiць. Акрамя класiчных натоптышаў на падэшвах ног у перспектыве гэта можа прывесцi да папярэчнай плоскаступнёвасцi, артрыту, артрозу, ацёкаў, варыкознага расшырэння венаў i г.д.

Замест усёй паверхнi ступнi нагрузка iдзе толькi на насок, як вынiк — парушаецца кровазварот, ступня пачынае спружынiць. Акрамя класiчных натоптышаў на падэшвах ног у перспектыве гэта можа прывесцi да папярэчнай плоскаступнёвасцi, артрыту, артрозу, ацёкаў, варыкознага расшырэння венаў i г.д.

Дарэчы, асаблiвасцi чалавечай анатомii такiя, што абутак на плоскай падэшве нам таксама не вельмi карысны, бо перашкаджае натуральнаму перакату ступнi пры хадзе.

Выйсце: аптымальны выбар — абутак на ўстойлiвым абцасе, вышынёй 2-4 см, з мяккiм верхам i няцвёрдай падэшвай. Урачы сцвярджаюць, што высокiя шпiлькi можна адзяваць адзiн-два разы ў месяц i не больш чым на 3-4 гадзiны.

Сподняя бялiзна

Бадай, гэта тыя прадметы жаночага гардэроба, да якiх прад'яўляюцца павышаныя патрабаваннi, а перш за ўсё — зручнасць i бяспека. Так, тонкiя палоскi папулярных стрынгаў могуць "транспартаваць" бактэрыi з адной iнтымнай зоны ў другую, выклiкаць раздражненне, паведамляюць бясстрасныя да павеваў моды гiнеколагi. Асаблiва асцярожнымi з гэтым прадметам туалету павiнны быць жанчыны падчас гарманальных перабудоў, напрыклад, цяжарнасцi або клiмаксу. Падчас апошнiх РН-баланс мiкрафлоры мяняецца i павялiчваецца верагоднасць запаленняў. Да непрыемных наступстваў можа прывесцi i бялiзна з сiнтэтычнай тканiны.

I, зразумела ж, сподняя бялiзна не павiнна пакiдаць слядоў на вашым целе. Любое пачырваненне, адчуванне сцiскання або знямеласць павiнны навесцi на думку аб падборы больш падыходных для вас прадметаў туалету.

Выйсце: старайцеся правiльна падбiраць памеры бялiзны; адзявайце стрынгi i сiнтэтычную бялiзну як мага радзей.

Састаў тканiны

Этыкетка з маркiроўкай "100 % бавоўна", "100 % шэрсць" або "100 % шоўк" яшчэ не гарантыя бяспекi. Натуральнасць матэрыялу залежыць не толькi ад сыравiны, але i ад таго, чым ён быў апрацаваны. Так, многiя стойкiя яркiя фарбавальнiкi таксiчныя, незмiнальнасць тканiны забяспечваецца апрацоўкай крухмалам, сiнтэтычнымi смоламi i iнш. А для змякчэння i антымiкробнай апрацоўкi выкарыстоўваюцца злучэннi цынку i фенолу, полiурэтанавыя i сiлiконавыя эмульсii. Калi ж штучных дабавак у тканiне менш як 15 працэнтаў, то iх не заўсёды пазначаюць на этыкетцы i абмяжоўваюцца надпiсам "100 % бавоўна". Гэты матэрыял можа быць такiм жа шкодным для здароўя чалавека, як i сiнтэтыка, выклiкаючы скурныя рэакцыi — ад лёгкага лушчэння i пачырванення да мокнучага сыпу i нясцерпнага свербу. Асаблiва небяспечны кантакт такога адзення з вiльготнай скурай, напрыклад, летам або падчас заняткаў спортам.

Выйсце: будзьце пiльнымi, калi на адзеннi з натуральнай тканiны ёсць пазнака, што рэч не мнецца, добра трымае форму, яе можна мыць у пральнай машыне пры звычайнай тэмпературы, i пры ўсiм гэтым яна мае даволi нiзкi кошт.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
28 июля 2009 Здоровье и красота Вольга ЦЫБУЛЬСКАЯ, Звязда Джынсы на бёдрах, курткi да талii, высокiя шпiлькi...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика