21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сяргей Дубавец. СВАБОДА. Менскgeist

19.09.2009 13:58 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Сяргей Дубавец. Пісьменнік, журналіст, выдавец. Нарадзіўся ў 1959 годзе ў Мазыры. Пісаў усё жыццё, шмат і ва ўсіх жанрах, пераважна — у палемічным. Выдаў некалькі кніг эсэістыкі і прозы. Асноўная тэма творчасці — шуканне ўласнае тоеснасці беларуса ў сваёй краіне і ў свеце, у гісторыі і ў космасе. Быў рэдактарам газет «Свабода» (1990) і «Наша Ніва» (1991). З 1997 мае на Радыё Свабода аўтарскую перадачу «Вострая Брама». Кажуць, Менск затапіла «як ніколі». Можна падумаць, нехта памятае, што ў гэтым горадзе было калісьці. Па-першае, і раней за дзень магла выпасьці палова ліпеньскіх дажджоў. А па-другое, ні тады, ні цяпер, ні для гэтага, ні для іншых гарадзкіх катаклізмаў не было аб’ектыўных прычын. Яны ўсе, як адзін, справа рук саміх менчукоў. Рукатворныя.

Проста армія менскіх дворнікаў так старанна рабіла «ах, які чысты горад!», што сьмецьце пазабівала сьцёкі. Натуральна, самі яны гэтага не хацелі. І начальства не плянавала патопу. Але рэч у тым, што ў горада, у адрозьненьне ад морга, ёсьць свой жывы дух (Менскgeist), і пэрфэкцыянісцкая ўпартасьць у дасягненьні трупярнай чысьціні скіраваная менавіта супраць яго. Натуральна, ён будзе супраціўляцца.

Менскі дух — цёмны й страшны, бо неспазнаны, незразумелы, невядомы. Як абсалютнае зло ў фільмах жаху — пакуль яго не назвалі й не паказалі, наводзіць вусьціш і грае на нэрвах, што на цымбалах. Ад выпадковай сустрэчы зь ім халадзее сэрца.

Менскі дух помсьціцца жыхарам горада, якія не задобрываюць яго дарункамі, а наадварот, усяляк робяць выгляд, што яго няма і калектыўным «чу!» спрабуюць выгнаць яго зь ягонага абіталішча. Наіўныя. Яны хочуць даказаць, што гэта іхны, а не ягоны дом. Хоць найлепшае, што яны маглі б зрабіць для сябе — гэта прызнаць ягонае існаваньне, спазнаваць яго й нармальна жыць пад ягонай апекай.

Бяда ў тым, што яны тут не затрымліваюцца. Як аднадзённыя матылі. Ім не хапае часу, хаця б некалькіх пакаленьняў, каб пачаць працэдуру знаёмства з субстанцыяй Менскgeist.

Я згадваю горад майго дзяцінства — цалкам іншы, населены іншымі людзьмі. Нават фармальна. Палову дзяцей у першай клясе, куды я пайшоў, складалі габрэйскія дзеці. І так ва ўсіх клясах, прынамсі ў цэнтры.

Але іншыя тыя людзі былі ня толькі нацыяй, але й вобразам. Дзядзька Коля езьдзіў на грузавіку, цётка Таня даглядала сад у прыватным сэктары, а Вера Генадзеўна давала ўрокі фартэпіяна ў сябе дома на Нямізе яшчэ з даваенных часоў. Вось, думалася мне, сапраўдныя менчукі, ад іх сыходзіць дух вечнасьці нашага горада. Але гэта была няпраўда. Як я зразумеў пазьней, усе мае «патомныя» менчукі таксама былі прыежджымі ў пакаленьні-другім перад тым. Да іх былі іншыя.

У закрытых архівах КГБ ёсьць зьвесткі пра рэпрэсаваных у 1930-я гады жыхароў кожнай вуліцы, кожнага менскага кварталу. Іх проста забівалі або вывозілі ў ГУЛАГ. Ня так даўно мне згадаліся гэтыя зьвесткі, калі чытаў аб пратэстах жыхароў вуліцы К.Маркса супраць высяленьня. На шчасьце, у наш час гісторыя не паўтарылася. У сьпісах рэпрэсаваных можна знайсьці жыхара літаральна кожнай кватэры на гэтай вуліцы. Але... Але й тыя рэпрэсаваныя не былі карэннымі менчукамі.

Кожны «прызыў» насельнікаў горада, паабыўшыся тут, вылучаў пах свайго, адрознага Менску, які ад няведаньня можна было прыняць за дух Менску. Але, мяркуючы з таго, як усе тыя «прызывы» абыходзіліся з горадам, гэта быў толькі іхны пах пакаленьня, бо яны не разумелі Менска, а ён не прызнаваў іх за сваіх. Магчыма, калісьці даўно такое паразуменьне й было, але пасьля зьмены столькіх кантынгентаў яно страцілася цалкам. Усё, што сёньняшнія менчукі ўяўляюць пра Менск — гарад мусіць быць чыстым, расфарбаваным і падсьветленым. Яны як грымёры ў моргу, што накладаюць фарбы на свой падсьведамы страх няведаньня, пераконваючы саміх сябе, што Менскgeist прыгожы, але — мёртвы. А гэта ня так.

Якому, скажыце, духу спадабаецца той трупярскі грым? Яму б наадварот — паказацца, адкрыцца, стаць любленым. Ясна, што дух, які б цярплівы ён ні быў, пачынае помсьціць. Менскія катаклізмы здараюцца пэрыядычна безь якіх-небудзь аб’ектыўных прычын і без наступнага ўцямнага вытлумачэньня. То выбух на радыёзаводзе (400 трупаў) — ад пылу, то калектыўнае ўдушэньне ў падземным пераходзе — ад дажджу, то грандыёзныя пабоішчы дэманстрантаў зь міліцыяй (хто, што й каму даказаў?)…

Цяпер вось — патоп, помста Менскага духа за «ах, які чысты горад». Чысты не ад сьмецьця, а ад яго, ад Менскgeist. Без-духоўны. Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика