“Тузін.Перазагрузка”: без песень пра бацьку
29 июля 2009 Культура
Тузін Гітоў Праект “Тузін.Перазагрузка” інтэрнэт-парталу “Тузін Гітоў” і грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі” паступова падыходзіць да свайго лягічнага завяршэньня. Дакота запісала ўжо свой “фабрычны” гіт “Запалкі”, "Нестандартны варыянт" чаруе разам зь Сяргеем Балахонавым над прыпевам трэку “Да неба”, а гурт Naka пакуль не прыняў пераклад, у якім “отец” стаў “бацькам”. Гурт "Нестандартны варыянт" яшчэ працуе над тэкстам сваёй песьні разам зь літаратарам Сяргеем Балахонавым. Засталося ўзгадніць толькі прыпеў і выбраць адзін з чатырох варыянтаў. “Калі ў рэп-творы зьяўляецца хоць адзін лішні склад, то гэта ўжо ня ў тэму, таму мы вельмі патрабавальныя да тэксту”, - тлумачыць адзін зь лідэраў “Нестанды” Зьміцер Міхневіч. Выканаўца прызнаецца, што працы ў яго ўдоваль: асноўная - на менскім трактарным, падпрацоўка гукарэжысэрам у студыі, да ўсяго здымкі праграмы пра рэп-музыку на Першым музычным тэлеканале, а таксама канцэрты і рэпетацыі. “Але праект “Перазагрузка” – у ліку нашых прыярытэтных у бліжэйшы час, вельмі цікава будзе паслухаць вынік”, - кажа рэпер. А вось сьпявачка Дакота ўжо зацьвердзіла беларускую вэрсію свайго “фабрычнага” гіта – “Спички” у пераасэнсаваньні Глеба Лабадзенкі. Вакал для “Запалак” ужо запісаны і цяпер на студыі Osmos ідзе зьвядзеньне трэку. “Мне вельмі цікава ўдзельнічаць у падобных творчых праектах, - сказала Дакота адразу пасьля запісу. – Што бы там не казалі, але я беларуска і добра размаўляю па-беларуску. На маім будучым альбоме абавязкова будзе некалькі песень на роднай мове, якія я напісала сама”. Гурт Naka на днях зьбіраецца ў студыі, каб урэшце запісаць беларускую вэрсію свайго гіта – “Дарога”. Але перад гэтым яшчэ мае пасядзець разам з перакладчыкам Глебам Лабадзенкам на тэкстам. “Ёсьць некалькі момантаў у перакладзе, якія я не магу прыняць. У арыгінале мы пяем пра “Отца”. Перакладчык жа звузіў сэнс, падаўшы гэта слова, як “бацька”. А “бацька” да ўсяго самі ведаеце, які мае дадатковы сэнс:)”. Інтэрнэт-прэзэнтацыя праекту "Тузін. Перазагрузка" адбудзецца ў новым музычным сэзоне на старонках http://music.fromby.net і http://www.budzma.org/ Даведка: У праекце "Тузін. Перазагрузка" інтэрнэт-парталу "Тузін Гітоў" і грамадзкай кампаніі "Будзьма беларусамі" бяруць удзел 12 самых цікавых айчынных небеларускамоўных выканаўцаў розных стыляў, якіх лучыць арыгінальнасьць матэрыялу, прафэсыйнасьць у музычным падыходзе і жаданьне эксперымэнтаваць. Кожны зь іх перазапіша адзін з сваіх гітоў у беларускамоўным варыянце, выкананым прафэсыйным перакладчыкам. Інфармацыйныя партнэры акцыі “ТУЗІН. ПЕРАЗАГРУЗКА”: Інтэрнэт-партал TUT.BY Першая прафэсыйная радыёстанцыя байнэту – Netradio.by Першая беларуская газэта – “Наша Ніва” Першая беларуская транспамежная FM-станцыя – Радыё Рацыя (98,1 FM у Гародні і Беластоку) Праграма "Proдвижение" (штонядзелю апоўначы, штосераду апоўдні на тэлеканале “Лад”) Праграма “Новая зямля” (шточацьвер а 23-ай гадзіне на Радыё Unistar (99,5 FM у Менску, 102,3 FM у Берасьце). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
29 июля 2009 Культура Тузін Гітоў Праект “Тузін.Перазагрузка” інтэрнэт-парталу “Тузін Гітоў” і грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі” паступова падыходзіць да свайго лягічнага завяршэньня.
|
|