21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Белдзяржстрах пачаў ацэнку пашкоджанай лiўнямi ў Мiнску маёмасцi

19.09.2009 14:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Белдзяржстрах пачаў ацэнку пашкоджанай лiўнямi ў Мiнску маёмасцi

РУСП "Белдзяржстрах" пачало ацэнку пашкоджанай у вынiку лiўняў у Мiнску маёмасцi грамадзян. Аб гэтым паведамiў намеснiк генеральнага дырэктара кампанii Вiктар Майсеенка.

Паводле даных на 10.00 28 лiпеня, у кампанiю па фактах страты або пашкоджання маёмасцi ў вынiку пралiўных дажджоў, што прайшлi 23-24 лiпеня ў сталiцы, звярнулася 163 чалавекi. З iх 94 чалавекi напiсалi заявы па факце пашкоджання транспартных сродкаў.

Паводле слоў намеснiка генеральнага дырэктара, грамадзяне могуць прэтэндаваць на страхавую кампенсацыю за маёмасць, страчаную або пашкоджаную ў вынiку лiўня ў Мiнску, пры наяўнасцi дзеючага дагавора добраахвотнага страхавання на гэту маёмасць i (або) калi аб'екты нерухомай маёмасцi застрахаваны па абавязковым страхаваннi пабудоў, што належаць грамадзянам.

Пры надыходзе страхавога выпадку неабходна не пазней як за 3 рабочыя днi з дня страты або пашкоджання маёмасцi паведамiць страхоўшчыку аб прычыненым уроне. Па фактах гiбелi або пашкоджання транспартных сродкаў грамадзянам трэба заявiць у адпаведныя кампетэнтныя органы (ДАІ, МНС). Для кампенсацыi ўрону, прычыненага аўтамабiлям i маёмасцi, у "Белдзяржстрах" неабходна прадаставiць пiсьмовую заяву аб выплаце страхавой кампенсацыi, дакументы, якiя сведчаць аб прыналежнасцi маёмасцi на момант страхавога выпадку, страхавы полiс, а таксама даведку з кампетэнтных органаў (ДАI, мiлiцыi, МНС) у выпадку звароту наконт транспартных сродкаў.

Зыходзячы з практыкi, сярэднi тэрмiн разгляду такiх выпадкаў i ажыццяўлення страхавой выплаты складае 14 рабочых дзён з моманту прадастаўлення ўсiх неабходных дакументаў, дадаў Вiктар Майсеенка.

"Белдзяржстрах" быў заснаваны ў 1921 годзе i стаў дзяржаўнай страхавой кампанiяй пасля таго, як Беларусь стала незалежнай дзяржавай у 1991 годзе. "Белдзяржстрах" мае дзве даччыныя кампанii: "Стравiта" (страхаванне жыцця) i "Палiграф" (палiграфiчны i выдавецкi бiзнэс). На канец трэцяга квартала 2008 года чыстыя актывы Белдзяржстраха складалi Br100 млрд, кампанiя мела сем фiлiялаў, якiя ахоплiваюць усе рэгiянальныя цэнтры краiны, уключаючы Мiнск.

БЕЛТА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
РУСП "Белдзяржстрах" пачало ацэнку пашкоджанай у вынiку лiўняў у Мiнску маёмасцi грамадзян. Аб гэтым паведамiў намеснiк генеральнага дырэкта
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика