21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Авечка

19.09.2009 14:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Авечка

Авечка — адна са старажытных хатнiх жывёл, якая ходзiць ў статку i ахоўваецца пастухом, таму што не мае магчымасцi i здольнасцi самастойна зберагчы сябе ад драпежных звяроў. Яна стала ўвасабленнем бездапаможнасцi. У казках маладая авечка з'яўляецца сiмвалам чалавечага глупства i бясконцай даверлiвасцi. Дзякуючы лагоднасцi i рахманасцi вобраз авечкi атрымаў у хрысцiянстве алегарычны сэнс: авечкамi ў пропаведзях завуць вернiкаў, а грэшнiкаў называюць авечкамi, якiя збiлiся з правiльнага шляху, заблудзiлiся. Баран у культуры ўсходнiх славян стаў увасабленнем упартасцi, нястрыманай iмпульсiўнасцi. Акрамя таго, у народных творах баран сiмвалiзаваў цыклiчнасць пладаноснасцi прыроды i сонечную цеплыню сакавiцкага раўнадзенства.

l Народныя знахары часта выкарыстоўвалi авечак пры лячэннi цяжкахворых дзяцей. Для гэтага дзiця загортвалi ў кажух i клалi на парозе свiрана. Бацька заганяў статак. Лiчылася, што авечкi, якiя пераступяць праз дзiця, забяруць яго хваробу.

l Для таго, каб павялiчыць колькасць авечак у статку, сяляне старалiся набыць у мяснiка тую авечку, якая iшла "пад нож". Лiчылася, што такая авечка прынясе статку поспех i дабрабыт.

l Калi сяляне збiралiся стрыгчы авечак, яны чакалi, калi на небе з'явiцца маладзiк, бо лiчылася, што ў такiм выпадку новая поўсць нарасце хутка i будзе густой i чыстай.

l Сяляне лiчылi, што ў сераду i пятнiцу нельга купляць (набываць) цi стрыгчы авечак, iнакш "воўна псуецца, мяшаецца, блытаецца".

l Калi для стрыжкi авечак пазычалi нажнiцы, то, калi вярталi iх гаспадару, абавязкова абкручвалi iх поўсцю з першай i апошняй стрыжанай авечкi.

l Святы Васiль, якога ушаноўваюць 24 жнiўня, у сялянскiх гаспадарчых клопатах быў звязаны з пачаткам стрыжкi авечак i наступнымi турботамi па пераапрацоўцы поўсцi i вырабе неабходных на зiму цёплых рэчаў. Сяляне ў гэты дзень казалi: "Святы Васiлiй авечкам поўсць дае". З гэтага дня паўсюдна пачыналi стрыгчы авечак: да вялiкага марозу яны павiнны былi паспець нарасцiць сабе новую поўсць. Па вёсках ездзiлi майстры гэтай справы са сваiмi прыстасаваннямi для стрыжкi.

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Авечка — адна са старажытных хатнiх жывёл, якая ходзiць ў статку i ахоўваецца пастухом, таму што не мае магчымасцi i здольнасцi самастойна зберагчы ся
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика