У поўнай ЖКГатоўнасцi
У поўнай ЖКГатоўнасцi
Як рыхтуецца Беларусь да ацяпляльнага перыяду? Калi павысяць тарыфы на паслугi ЖКГ? Цi скарачаецца ў краiне спажыванне газу? Да цёплага надвор'я ў беларускiх дамах рыхтаваў журналiстаў намеснiк мiнiстра жыллёва-камунальнай гаспадаркi Сяргей СУШКО. — Мы задаволеныя ходам падрыхтоўкi да восенi i зiмы, — кажа Сяргей Аляксандравiч. — Нашы спецыялiсты ўжо выканалi выпрабавальныя работы па абсталяванні ў 2340 кацельнях, а таксама праверылi якасць 12500 цеплавых сетак. Зрабiлi прафiлактычны рамонт у 1260 цеплавых пунктах. Кожны год на падобныя работы выдзяляюць прыкладна 540 мiльярдаў рублёў. I звычайна гэтых грошай нам хапае. Акрамя таго, 157 кацельняў ужо атрымалi пашпарт гатоўнасцi, а 290 кiламетраў цеплавых сетак заменены больш якаснымi. Дарэчы, гэты паказчык на 10 працэнтаў большы, чым у мiнулым годзе. — Што датычыцца назапашвання палiва, то ўжо сёння запасы топачнага мазуту складаюць 27,2 тысячы тон. Нарыхтавана 886 тысяч кубiчных метраў дроў, — працягвае спадар Сушко. — Згодна з праграмай пераводу на мясцовыя вiды палiва, скарачаем удзельны расход газу. За студзень-люты, у параўнаннi з мiнулым годам, лiчбы знiжаны на 0,6 працэнта. Што да тарыфаў на паслугi ЖКГ, то Сяргей Сушко не выключае магчымасцi iх павелiчэння, але для гэтага спачатку трэба будзе павысiць пенсiю грамадзянам. Аднак падобны прырост тарыфаў мог бы быць толькi ў межах трох долараў. Затое можна забяспечыць нармальнае праходжанне ацяпляльнага сезона. Грошы выдаткоўваюць не толькi на мадэрнiзацыю кацельняў, каналiзацый, але i на пабудову заводаў па апрацоўцы смецця. — Цяпер разглядаем магчымасць пазыкi ў Сусветнага банка на 60 мiльёнаў для рэалiзацыi праекта смеццеапрацоўчага завода ў Гродне, — дзелiцца з журналiстамi намеснiк мiнiстра ЖКГ. — Але ж пакуль трэба вырашыць некалькi тэхнiчных пытанняў. Я лiчу, што гэта будзе даволi значны i буйны праект. Хоць i дарагi. Акрамя горада над Нёманам, падобныя камбiнаты па перапрацоўцы цвёрда-бытавых адходаў могуць адкрыць у Мiнску, Вiцебску, Магiлёве i Наваполацку. Тарас Шчыры.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як рыхтуецца Беларусь да ацяпляльнага перыяду? Калi павысяць тарыфы на паслугi ЖКГ? Цi скарачаецца ў краiне спажыванне газу? Да цёплага надвор'я
|
|