21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

...

19.09.2009 14:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

...

Нямецкiя авiябомбы выявiў збiральнiк ягадаў у лесе Вiцебскага раёна. Аб небяспечнай знаходцы 48-гадовы мужчына тэрмiнова паведамiў у мiлiцыю. Супрацоўнiкi групы размiнiравання прыехалi ў лясны масiў каля вёскi Тапорына i дасталi з зямлi 117 авiябомбаў вагой па 1 кг кожная. Боепрыпасы знiшчаныя.

 Жыхар Гродзенскага раёна ў спрэчцы застрэлiў свайго суседа, пасля чаго скончыў жыццё самагубствам. Індывiдуальны прадпрымальнiк застрэлiўся з той жа зброi, з якой забiў суседа.

Мiлiцыя праводзiць праверку па факце ўзгарання двух аўтамабiляў, прыпаркаваных у двары шматпавярховага дома на вулiцы Гарадзецкай у Мiнску. Паводле папярэднiх заключэнняў, пажар у аўтамабiлях — адзiн з iх пазадарожнiк — пачаўся ў рухавiку. Машыны стаялi побач, iх уладальнiкi, паводле папярэдняй iнфармацыi, памiж сабой знаёмыя не былi. Мiлiцыя пакуль не бярэцца сцвярджаць, быў гэта падпал або самаўзгаранне аўтамабiляў — кропкi расставiць экспертыза. Пазадарожнiк належыць камерцыйнаму дырэктару адной з фiрмаў, другi аўтамабiль — мiнчанiну, якi працуе вадзiцелем.

 На рацэ Днепр у Магiлёве забароненае купанне ў сувязi з выяўленнем узбуджальнiка халеры. Такая забарона з'явiлася пасля гарачынi i моцных дажджоў, што прайшлi апошнiм часам. Спецыялiсты падкрэслiваюць, што для чалавека гэтая культура ўзбуджальнiка хваробы не з'яўляецца небяспечнай, аднак забарона на купанне i пiццё вады ў такiх выпадках — агульнапрынятыя папераджальныя мерапрыемствы. Аналiзы вады будуць брацца двойчы на тыдзень, пасля трохразовага атрымання добрага вынiку забароны будуць знятыя.

У Мiнску п'яная кампанiя моладзi дзеля забавы з балкона дома падстрэлiла са стральбы вадзiцеля аўтамабiля. Каля 5 гадзiн ранiцы да дзяжурнага Цэнтральнага РАУС Мiнска паступiла заява аб прычыненнi цялесных пашкоджанняў вадзiцелю аўтамабiля "Форд", што спынiлася на скрыжаваннi. Пацярпелы звярнуўся ў бальнiцу, дзе быў пацверджаны факт пашкоджання тканак нагi дробным металiчным прадметам. Выявiлася, што кампанiя маладых людзей i дзяўчат 20—25 гадоў "адпачывала" ў адной з кватэр у раёне вулiцы М. Багдановiча. Пад ранiцу было вырашана пастраляць з пнеўматычнай стрэльбы. Па iх словах, хацелi стрэлiць у кола аўтамабiля, што спынiўся на святлафоры, аднак праз адчыненае акно куля трапiла ў нагу вадзiцеля. Спалохаўшыся, маладыя людзi 2 гадзiны не адчынялi мiлiцыi — аж да прыбыцця спецназа. Усiх даставiлi ў мiлiцыю, у хуткiм часе быў устаноўлены той, хто страляў. Заведзена крымiнальная справа.

 У Бангладэш за апошнiя два тыднi ад атручэння таксiчнымi рэчывамi, што выяўлены ў сiропе парацэтамола, прыгатаваным мясцовай фармацэўтычнай кампанiяй, памерлi як мiнiмум 25 дзяцей ва ўзросце ад года да пяцi. У сiропе выяўлена рэчыва, што прымяняецца для афарбоўкi ў тэкстыльнай прамысловасцi i пры апрацоўцы вырабаў са скуры. Як паведамiў мiнiстр аховы здароўя краiны, вытворца дадаваў у лякарства таксiчнае рэчыва па той прычыне, што яно ў 10 разоў больш таннае за тое, што трэба было выкарыстоўваць для растварэння парацэтамолу ў сiропе.   ПОЎНЫ АБЗАЦ Камунiсты Пецярбурга i Ленiнградскай вобласцi звярнулiся да поп-зоркi Мадонны, канцэрт якой пройдзе на Дварцовай плошчы паўночнай сталiцы Расii ў пачатку жнiўня. У звароце, што размешчаны на афiцыйным сайце арганiзацыi, у прыватнасцi, падкрэслiваецца, што гэта "не толькi гiстарычны цэнтр найпрыгажэйшага горада свету, гэта месца, дзе адбылася Вялiкая Кастрычнiцкая сацыялiстычная рэвалюцыя, арышт рэвалюцыйнымi салдатамi i матросамi праклятага часовага ўрада". Таму камунiсты прапануюць Мадонне ўключыць у свой рэпертуар якую-небудзь рэвалюцыйную песню, напрыклад, "Смела, таварышы, у нагу", "Iнтэрнацыянал" цi хоць бы "Марсэльезу". Аўтары звароту заклiкаюць спявачку "разумець усю адказнасць, выконваючы шлягеры ў знакавым месцы". "Тут нельга круцiць попай, быць легкадумна апранутай, круцiцца на шосце..." Таксама яны прапанавалi Мадонне ўключыць у сцэнiчны гардэроб бесказырку са стужкай, цяльняшку цi матроскi бушлат. Аўтары запэўнiваюць: каля спявачка прыслухаецца да iх рэкамендацый, яны гатовыя прыйсцi на яе канцэрт, "калi хопiць партыйных узносаў".

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Камунiсты Пецярбурга i Ленiнградскай вобласцi звярнулiся да поп-зоркi Мадонны, канцэрт якой пройдзе на Дварцовай плошчы паўночнай сталiцы Расii ў пача
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика