Маргуліс: Вам, пэўна, лепш слухаць Білана!
30 июля 2009 Культура
Руся, Еўрапейскае радыё для Беларусі У пятніцу гарадская тусоўка прыхільнікаў блюзу адзначала адкрыццё новага музычнага клуба - “Doodah King Bar”. Каб павітаць наведвальнікаў новага месца як мае быць, арганізатары вечарыны запрасілі на адкрыццё Яўгена Маргуліса, легендарнага “белага” блюзмена Расіі, удзельніка выдатна вядомых савецкім меламанам такіх гуртоў, як “Машина Времени”, “Воскресенье”, “Наутилус”, “Шанхай”, “Аракс” і інш. Артыст прызнаўся, што гэта яго першы сольны канцэрт у Мінску, але ў складзе іншых праектаў ён быў тут шмат разоў і таму ведае наш горад і любіць яго. Публіка стала пытацца, маўляў, а што тут такога прывабнага ў Мінску, на што Маргуліс далікатна заўважыў, што для яго аўру горада ці краіны ствараюць не будынкі ці турыстычныя каштоўнасці, а менавіта людзі. Праўда, людзі сустрэлі маэстра не так, як ён чакаў. Увесь канцэрт народ з такім дыхтам адзначаў адкрыццё новага клуба, што на ўважлівае праслухоўванне музыкі, здавалася, не хапала стрыманасці. “Я першы раз працую, калі такі гоман у залі. Можа быць, у вас так прынята, ці вы не туды трапілі? Я ні храна не разумею! Вам, напэўна, лепш слухаць Дзіму Білана! - расчаравана пытаўся са сцэны Яўген Шулімавіч. Відаць, адкрыццё новага клуба так моцна ўразіла публіку, што ніякія правілы такту ўжо не спрацоўвалі. І гэта зразумела, бо ў Мінску не засталося ніводнага месца, дзе маглі б спакойна і з асалодаю бавіць час сталыя рокеры, байкеры і фанаты блюзавых гісторый пра “жанчын і віскі”. Раней такім клубам быў “Jonnie Be good”, а цяпер гэта “Doodah King Bar”, які абяцае нам вялізную колькасць канцэртаў з лепшымі выканаўцамі блюза, джаза, фанка і соўла. Яўген Маргуліс стаў першым артыстам, які распачаў гэтую традыцыю. European Radio for BelarusЭтот пост в ЖЖ взорвал интернетСрочно! Белорусы готовятся к катастрофеРельно доллар стоит 1792 рубля. Кто нас обманывает?Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
30 июля 2009 Культура Руся, Еўрапейскае радыё для Беларусі У пятніцу гарадская тусоўка прыхільнікаў блюзу адзначала адкрыццё новага музычнага клуба - “Doodah King Bar”.
|
|