21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Яшчэ раз пра Брэсцкую крэпасць

19.09.2009 14:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Яшчэ раз пра Брэсцкую крэпасць

Фiльм "Бессмяротны гарнiзон" быў зняты ў 1956 г. Што новага можна сказаць амаль праз паўвека?

Выбух. Яшчэ адзiн. Зямля пад нагамi адчувальна страсянулася. Дзяжурныя ўрачы "хуткай дапамогi" кiнулiся туды, дзе яшчэ густа клубiўся дым, але ад iх паслуг адAмовiлiся — усё нармальна, нiхто не пацярпеў; зараз будзе другi дубль. "Не хвалюйцеся, у нас масоўкi многа", — жартам "супакойвае" медыкаў асiстэнт рэжысёра. У Брэсцкай крэпасцi ўжо тры тыднi як здымаецца кiно — першы кiнапраект Саюзнай дзяржавы Беларусi i Расii, задуманы як фiльм—рэканструкцыя падзей чэрвеня 1941 года.

Больш як два гады iшла падрыхтоўчая работа — зацвярджалi адзiн з мноства варыянтаў сцэнарыяў, раiлiся з ваеннымi кансультантамi, вырашалi мноства фiнансавых, арганiзацыйных i юрыдычных пытанняў. Здымкi павiнны былi пачацца яшчэ летась, але не склалася — перанеслi на гэты год. Першы дзень работы адбыўся толькi 5 лiпеня, але цяпер ужо збочваць няма куды — здымачны перыяд разлiчаны на лiпень, жнiвень i верасень (некаторыя сцэны, магчыма, будуць здымаць у павiльёнах у кастрычнiку). За гэты час стваральнiкi павiнны аднавiць падзеi абароны Брэсцкай крэпасцi, як абяцаюць — "з дакументальнай дакладнасцю".

Любоў, гераiзм i вайна

Цяжка так адразу вызначыць, да якога жанру належыць будучы фiльм. Гiстарычны? Безумоўна. Ваенна-патрыятычны? Няма нiякiх сумневаў. Драматычны? Па змаўчаннi. Баявiк? Не без таго. Стваральнiкi карцiны, зрэшты, дадаюць яшчэ адно азначэнне.

— Мы здымаем праўдзiвае кiно, — падкрэслiвае генеральны прадзюсар фiльма Ігар Угольнiкаў, старшыня ТРА Саюза. — Таму, напрыклад, выкраслiлi са сцэнарыя адну сцэну — вельмi моцную, але прыдуманую, з-за якой у гледачоў маглi з'явiцца сумневы ў пэўнасцi падзей.

— У гэтым фiльме ёсць адна вартасць, якая адрознiвае яго ад мноства iншых сучасных карцiн, — падхоплiвае рэдактар карцiны i адзiн з сааўтараў сцэнарыя Канстанцiн Вараб'ёў. — Праўда мастацкая тут знаходзiцца ў межах праўды гiстарычнай. Перад тым, як прыступiць да работы, мы прачыталi звыш 300 успамiнаў абаронцаў Брэсцкай крэпасцi, сустракалiся з Пятром Кацельнiкавым (брастаўчанiн, адзiны з абаронцаў цытадэлi, якi жыве ў Беларусi. — Аўт.). Таму якi эпiзод нi возьмеш — ён альбо адбываўся насамрэч, альбо мог адбывацца ў гэты час, у гэтым месцы i з гэтымi людзьмi. У фiльме многа пранiзлiвых гiсторый, якiя прымусяць гледача плакаць, гiсторыi кахання, мужнасцi, вернасці доўгу... Па форме гэта — фiльм-катастрофа, а па змесце — усё ж ваенна-патрыятычная драма.

    2-гадзiнны фiльм ахоплiвае падзеi чэрвеня-лiпеня 1941 года. У сюжэце пераплеценыя гiсторыi некалькiх сапраўдных абаронцаў Брэсцкай крэпасцi — камiсара Фамiна, маёра Гаўрылава, начальнiка пагранзаставы Кiжаватава. Яны змагаюцца ў крэпасцi ў розных ачагах супрацiўлення i адзiн з адным не перасякаюцца. Злучае ж iх яшчэ адна гiсторыя — першага кахання мiнчанкi Анi, дачкi Кiжаватава, i выхаванца музычнага ўзвода, масквiча Сашкi Акiмава (ягоны прататып, 15-гадовы беларус Пётр Клыпа, гераiчна змагаўся ў Брэсцкай крэпасцi нароўнi з дарослымi байцамi). На працягу ўсяго фiльма падлеткi, шукаючы адзiн аднаго, трапляюць у розныя куткi крэпасцi. Так што месца ў фiльме хопiць i гераiзму, i гiстарычнай праўдзе, i каханню... I ўсё ж, нагадвае рэжысёр Аляксандр Котт, "гэта не меладрама, а рэквiем; галоўнае ў гэтым фiльме — любоў да Радзiмы, за якую людзi змагалiся i памiралi".   Што адметна, галоўныя ролi дасталiся запар расiйскiм акцёрам: Фамiна iграе Павел Дзеравянка, Кiжаватава — Андрэй Мярзлiкiн, якi замянiў прызначанага было на гэту ролю Яўгена Цыганова, Гаўрылава — Аляксандр Коршунаў, замест Мярзлiкiна. I нават ролю Сашкi Акiмава выканае расiянiн — малады акцёр Аляксей Капашоў.

— А для беларускiх акцёраў што-небудзь засталося? — не ўцярпелi мы.

— Натуральна, — запэўнiў рэжысёр-пастаноўшчык Аляксандр Котт, — у фiльме занята многа артыстаў з Беларусi.

Пры больш настойлiвай спробе ўдакладнiць гэта "многа" ўсплылi ўсяго тры прозвiшчы: Аню Кiжаватаву ў фiльме iграе актрыса Веранiка Нiканава, таксама ў кiнематаграфiчнай крэпасцi знайшлося па "цаглiнцы" для Генадзя Давыдзькi i Анатоля Ката.

Беларускую прысутнасць у кадры ў вынiку будзе забяспечваць у асноўным масоўка — больш як 500 брастаўчан, у тым лiку i вайскоўцаў з 38-ай асобнай мабiльнай брыгады, якiм не прывыкаць насiць ваенную форму. А галоўным героям для большага ўваходжання ў вобраз ваенныя кансультанты карцiны, сярод якiх дырэктар мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой" Валерый Губарэнка, давалi чытаць успамiны абаронцаў i ладзiлi шэраг экскурсiй, прычым кожнаму расказвалi падрабязна менавiта пра яго героя. Аляксандр Коршунаў прызнаўся, што хацеў бы шмат у чым быць падобным да свайго персанажа, маёра Гаўрылава: "Вонкава, кажуць, падобны — спрабую яшчэ знутры выцягнуць з сябе тыя якасцi, што ў яго былi. У сэнсе чалавечай сiлы, волi, адказнасцi за людзей, за краiну i за ўсё тое, што адбываецца навокал, думаю, мне ёсць чаму павучыцца ў Гаўрылава".

I ўсё ж крыху грызе чарвячок сумнення: раней фiльм рабiў акцёра знакамiтым, а цяпер з'явiлася традыцыя ва ўсякую карцiну адразу запрашаць папулярных акцёраў. Цi не атрымаецца так, што частка гледачоў пойдзе не на "Брэсцкую крэпасць", а "на Мярзлiкiна"?

Галiвуд не пройдзе

На полi за Паўночнымi варотамi, дзе на блiжэйшыя некалькi месяцаў разгарнулася здымачная пляцоўка, часовае зацiшша. "Перад боем, — дадаюць рабочыя, якiя перацягваюць асвятляльную апаратуру туды, дзе адбудзецца наступная сцэна, — сёння здымаем апошнi бой маёра Гаўрылава". "Маёру" — Аляксандру Коршунаву — у асобным намёце мастакi папраўляюць намаляваныя шрамы i маршчыны. Камусьцi з радавых байцоў грымёры старанна дамалёўваюць абадраную шыю — так натуралiстычна, што страўнiк мiжволi падскоквае да горла.

Але кiношнiкi — людзi прывычныя, ведаюць, што вайна вайной, а абед па раскладзе, таму скарыстоўваюць паўзу для перакусу. Журналiсты, займеўшы сумны вопыт — просты комплексны абед у мясцовай кавярнi "Цытадэль" "пацягнуў" на 17,5 тысячы рублёў — без асаблiвай зайздрасцi глядзяць iм услед. Дый тое — калi ўдумацца, што такое нашы незапланаваныя выдаткi ў параўнаннi з сiтуацыяй, у якой апынулiся стваральнiкi фiльма. Бюджэт карцiны, 225 мiльёнаў расiйскiх рублёў (65 % сродкаў выдзелiў расiйскi бок, 35 % — беларускi), быў зацверджаны Саўмiнам Саюзнай дзяржавы яшчэ пазалетась. Але калi тады гэта складала амаль 9 мiльёнаў долараў, то цяпер амаль на мiльён менш... "Мы разумеем, што нам нi капейкi больш не дадуць, i гэта накладвае пэўны адбiтак. Давялося шмат чаго спрасцiць, — расказвае Iгар Угольнiкаў. — Са сцэнарыя мы былi вымушаны выкраслiць 22 сцэны; адмовiлiся ад раней заяўленай iдэi прыцягнення нямецкага прадзюсара i акцёраў, ад здымак у Калiнiнградзе, ад запрашэння рэжысёра з ЗША для батальных сцэн...".

У генеральнага прадзюсара ТРА Саюза Яўгена Айзiковiча крыху iншая версiя: маўляў, галiвудскага спецыялiста па спецэфектах, якi працаваў у тым лiку ў Спiлберга, вырашылi не запрашаць не з прычыны эканомii, а з палiтычных меркаванняў — "мы баялiся, як амерыканскi рэжысёр будзе адлюстроўваць савецкую рэчаiснасць, як са святых рэчаў атрымаецца чарговае "Выратаваць радавога Раяна". У вынiку спецэфектамi зоймуцца расiйскiя спецыялiсты-камп'ютаршчыкi. Напрыклад, на здымачным "полi бою" стаяць тры танкi, з якiх два — фанерныя, а сапраўдны толькi адзiн, "беларусьфiльмаўскi" — з дапамогай камп'ютарнай графiкi з гэтых машын кланiруюць цэлы полк. Некаторыя сучасныя элементы ў кадры, наадварот, замалююць. Таксама давядзецца ўзмацнiць выбухi, якiя ў рэальнасцi не надта магутныя — усё ж музейны комплекс, трэба нiчога не пашкодзiць.

— Думаю, камп'ютарных спецэфектаў будзе многа, але мы пастараемся зрабiць так, каб яны не кiдалiся ў вочы сваёй штучнасцю, не выбiвалiся з канвы падзей у фiльме, — разважае мастак-пастаноўшчык Алiм Мацвяйчук, на рахунку якога ўжо ёсць адна карцiна пра Брэсцкую крэпасць, "Я — рускi салдат...".

Гэтага ж дабiваецца мастак па касцюмах Сяргей Стручоў, групе якога давялося не толькi пашыць 100 нямецкiх i 250 савецкiх камплектаў вайсковай формы, але i ўдакладнiць у кансультантаў яе адпаведнасць рэалiям.

Што будзе з вялiзным гардэробам далей? Магчыма, ён спатрэбiцца ў iншым фiльме. Цяпер iдзе новая хваля запатрабаванасцi фiльмаў пра вайну, таму вайсковая форма ў касцюмераў карыстаецца папулярнасцю. "Брудныя, "зафактураныя" касцюмы, мiж iншым, цэняцца значна больш, чым новыя, таму адчышчаць з iх "кроў" i плямы нiкому ў галаву не прыйдзе, iх асцярожна захоўваюць. У нас тут, напрыклад, выкарыстоўваецца частка акрываўленых гiмнасцёрак са здымак "Стомленых сонцам-2", i мы iх з удзячнасцю ўзялi менавiта ў такiм выглядзе", — дзелiцца Сяргей Стручоў.

Жыццё — лепшы сцэнарыст

Стваральнiкi фiльма сцвярджаюць: яны настроеныя не толькi запоўнiць прабелы ў ведах нашчадкаў аб Вялiкай Айчыннай вайне, але i вытрымаць, калi спатрэбiцца, бой — бой супраць фальсiфiкацыi гiсторыi.

Што мы памятаем з падручнiкаў па гiсторыi? Што ранiцай 22 чэрвеня 1941 года ўдарная групоўка гiтлераўскiх войскаў акружыла Брэсцкую крэпасць, дзе на той момант месцiўся гарнiзон, каля 8 тысяч чалавек 33 нацыянальнасцяў. Што пасля спробы выйсцi з крэпасцi праз вузкiя Паўночныя вароты пад шквальным агнём з зямлi i паветра ад гарнiзона засталося ўсяго 3,5 тысячы чалавек. I менавiта iм выпала, увайшоўшы ў легенды, трымаць няроўны бой з 18-тысячнай (а па апошнiх звестках, магчыма, i 22—24-тысячнай) нямецкай дывiзiяй, здзiвiўшы сваiм гераiзмам i мужнасцю нават ворагаў. Як сведчаць гiсторыкi, Гiтлер пад уражаннем расказаў аб стойкасцi памежнага гарнiзона, якi замест некалькiх дзён трымаўся некалькi месяцаў, не толькi прыехаў у крэпасць сам, але i прывёз свайго саюзнiка Бенiта Мусалiнi...

Фiльм "Брэсцкая крэпасць" здымаюць у адпаведнасцi з гiстарычнымi фактамi. Але паралельна расказваюць i iншыя гiсторыi, знойдзеныя ў мемуарах i пачутыя ва ўспамiнах былых абаронцаў цытадэлi — гiсторыi таксама цалкам рэальныя, але раней не вядомыя.

— Напрыклад, мы знайшлi ў мемуарах i ўключылi ў фiльм такi эпiзод, калi нямецкi яфрэйтар — калекцыянер, вiдаць, — загадаў аднаму з рускiх салдатаў сабраць у каску зорачкi i знакi адрознення з забiтых таварышаў, — дзелiцца Iгар Угольнiкаў. — Хлопец са слязамi выканаў гэты загад. Потым працягнуў напоўненую зорачкамi каску немцу... толькi не забыўся папярэдне пакласцi туды гранату з выдранай чакой. У вынiку загiнуў i наш салдат, i яфрэйтар, i яшчэ некалькi немцаў, якiя стаялi паблiзу.

— Яшчэ адзiн з фрагментаў, вельмi моцны па драматызме — гiбель сям'i Пачэрнiкавых, — прыгадвае рэдактар карцiны Канстанцiн Вараб'ёў. — Адбывалася гэта, дарэчы, лiтаральна метраў за 100 ад таго месца, дзе мы з вамi стаiм — тут раней былi дамы камсаставу. У адным з iх i жыла сям'я палiтрука Iвана Пачэрнiкава: ён, жонка i двое маленькiх дзяцей. Калi пачаўся артабстрэл, дзяцей прывалiла сцяной, яны загiнулi на вачах у бацькоў. Бацькi ўдваiх яшчэ маглi эвакуявацца, але засталiся. I адстрэльвалiся, колькi было магчымасцi. Два апошнiя патроны пакiнулi для сябе, пры гэтым забiўшы не адзiн дзясятак немцаў. Гэта, на мой погляд, адна з вельмi трагiчных гiсторый сапраўднай любовi, бацькоўскага доўгу i воiнскага абавязку. Таму я настойваю, што жыццё — лепшы сцэнарыст, трэба проста старацца дакапацца да рэальных фактаў.

Пакуль што можна толькi здагадвацца, якiм атрымаецца фiльм i як прымуць яго першыя гледачы — ветэраны Вялiкай Айчыннай. Але вядома, што многае вырашае фiнальная сцэна — ставiць кропку або шматкроп'е, паказвае хэпi-энд або трагiчную бездань, i пакiдае той самы настрой, з якiм гледачы выходзяць з кiнатэатра.

— На якiм моманце лагiчна завяршаюцца падзеi фiльма, якой будзе апошняя сцэна? — дазнаёмся ў генеральнага прадзюсара.

— У рэжысёрскiм варыянце сцэнарыя апошняя сцэна — наш галоўны герой, былы хлопчык з музузвода, якому цяпер 80 гадоў i ён сiвавалосы стары, прыходзiць да мемарыяла, дзе сярод iншых герояў — абаронцаў крэпасцi пазначана прозвiшча Кiжаватава.

— Нечым нагадвае канцоўку фiльма "А зори здесь тихие". Не баiцеся, што гледачы будуць параўноўваць з iншымi карцiнамi пра вайну?

— Не баюся. Няхай параўноўваюць. Час змянiўся, кiно змянiлася, мы змянiлiся. Наша задача — сказаць праўду, а фiльм — гэта жывая iстота, i якiм будзе яго жыццё, мы пакуль што не ведаем.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

Фота аўтара.

Брэст — Мiнск.

Даведка

Поўнаметражны мастацкi фiльм "Брэсцкая крэпасць" здымаецца па заказе Тэлерадыёвяшчальнай арганiзацыi Саюзнай дзяржавы. З расiйскага боку партнёрам выступае кампанiя "Цэнтрал Партнершып", з беларускага — нацыянальная кiнастудыя "Беларусьфiльм".

Сцэнарый да "Брэсцкай крэпасцi" напiсаны групай аўтараў, у складзе якой Аляксей Дудараў, Уладзiмiр Яромiн, Канстанцiн Вараб'ёў i Аляксандр Котт. Апошнi таксама абраны рэжысёрам фiльма (мае ў актыве экранiзацыю раманаў В. Пiкуля "Рэквiем каравану PQ-17" i М. Лермантава "Герой нашага часу").

Фiнансуецца кiнастужка з саюзнага бюджэту. Прэм'ера яе павiнна адбыцца ў 2010 годзе, да 65-годдзя Вялiкай Перамогi.

Па-за кадрам

l Большасць гiмнасцёрак памежнiкаў, якiя мы ўбачым у фiльме "Брэсцкая крэпасць", пашытыя па лякале сапраўднай чырвонаармейскай гiмнасцёркi ўзору 1941 года. Яе здымачная група знайшла летась у Брэсце ў тайнiку пад страхой дома 1938 года пабудовы, а сёлета перадала ў дар музею Брэсцкай крэпасцi.

l У карцiне прагучыць музыка легендарнага кампазiтара Сяргея Пракоф'ева, якi памёр у 1953 годзе. Яго творы ў кiно мы чулi, напрыклад, у фiльмах "Аляксандр Неўскi" i "Iван Грозны".

Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фiльм "Бессмяротны гарнiзон" быў зняты ў 1956 г. Што новага можна сказаць амаль праз паўвека? Выбух. Яшчэ адзiн. Зямля пад нагамi адчуваль
 
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА

Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика