Вочы
Вочы
Вочы — орган зроку чалавека i жывёлы. Па народных уяўленнях, чалавек мог адным толькi позiркам паўплываць на лёс iншага чалавека, "забраць" здароўе, зрабiць непрацаздольным на некаторы час i г.д. У народнай медыцыне такое захворванне атрымала назву "сурок" (руск "сглаз"). Пра некаторых людзей з "цяжкiм" вокам i сёння кажуць, што ад яго позiрку ўсё навокал "камянее". У хрысцiянстве выява вока ў трохкутнiку сiмвалiзавала Вока Госпада, якое ўсё i заўсёды бачыць. Глядзець "вочы-у-вочы" можа толькi чалавек са шчырымi i чыстымi думкамi. Выраз "не можа вочы падняць" азначае не што iншае, як сорам чалавека за яго дрэнныя ўчынкi. l Вочы чалавека параўноўвалi з вокнамi хаты. Нават самi словы (вочы—вокны) падобныя. Чалавек засынае i заплюшчвае вочы. Пасля захаду сонца вокны — "вочы" хаты абавязкова закрывалi стаўнямi. Чалавек памiраў i назаўсёды заплюшчваў вочы. Калi сям'я па некаторых прычынах з'язджала з хаты, вокны абавязкова закрывалi або забiвалi дошкамi крыж-накрыж. l Адкрытыя вочы памерлага ў момант смерцi прадказвалi смерць яшчэ кагосьцi з блiзкiх: "памерлы вочы адкрыў, сябра сабе выглядае". Для таго, каб вочы ў памерлага не адкрывалiся, на павекi клалi манеты. l У народзе лiчылi, што часцей за ўсё захворваннямi вачэй пакутавалi тыя, хто не прытрымлiваўся строгай забароны шыць i прасцi ў пятнiцу ("Параскавея-Пятнiца засыпле вочы кастрыцай") цi ў святочныя днi. З той жа прычыны ў пятнiцу нельга было карыстацца iголкай, шылам, нажнiцамi i iншымi вострымi рэчамi. На Палессi ў пятнiцу забаранялася вымаць попел з печы, каб "не засыпаць вочы пылам". Паўсюдна лiчылася, што ў таго, хто будзе ткаць i прасцi ў пятнiцу, на тым свеце "бацька i мацi страцяць зрок". l Існавала забарона глядзець на пахаронную працэсiю праз акно: вочы забаляць. l На Гомельшчыне забаранялася прасцi бялiзну ў святочныя днi, каб не "павыпарацi вочы". l Часцей за ўсё народныя лекары лячылi захворваннi вачэй крынiчнай, хрышчэнскай цi талай вадой, расой, якую збiралi ў пэўныя днi (напрыклад, 7 лiпеня — у дзень святкавання Iвана Купалы), выконваючы цэлы шэраг магiчных дзеянняў. l Лiчылася, у таго вочы будуць "зоркiмi", хто часта глядзiць на неба i лiчыць зоркi. l Часцей за ўсё людзi, якiя лячылi людзей i маглi прадказаць будучыню, былi з дрэнным зрокам або ўвогуле — сляпыя. Пра iх казалi, што яны бачаць душой i сэрцам, глыбей, чым бачаць простыя людзi, i гэта дае iм разуменне i пазнанне iсцiны жыцця. Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вочы — орган зроку чалавека i жывёлы. Па народных уяўленнях, чалавек мог адным толькi позiркам паўплываць на лёс iншага чалавека, "забраць"
|
|