21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вучоныя: наведванне салярыя павышае рызыку ўзнiкнення раку на 75 %

19.09.2009 14:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вучоныя: наведванне салярыя павышае рызыку ўзнiкнення раку на 75 % Патрыярх Кiрыл: нельга параўноўваць нацызм i сталiнiзм

Патрыярх Маскоўскi i ўсяе Русi Кiрыл упэўнены, што нельга параўноўваць нацызм i сталiнiзм. Такую заяву ён зрабiў у прамым эфiры аднаго з украiнскiх тэлеканалаў, каментуючы прыняцце 3 лiпеня Парламенцкай асамблеяй АБСЕ рэзалюцыi аб аб'яве 23 жнiўня Днём памяцi ахвяраў сталiнiзму i нацызму.

Патрыярх нагадаў, што заходнiя краiны ў Другую сусветную вайну ўвайшлi ў каалiцыю з СССР супраць Германii, а не наадварот. У той жа час настаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы асудзiў злачынствы сталiнскага таталiтарнага рэжыму, ад якога папакутавалi i яго родныя.

Патрыярх не прымае i спробы перапiсвання гiсторыi пад вызначаную iдэалогiю, у тым лiку i Вялiкай Айчыннай вайны. "Спробы даць прадузяты гiстарычны каментар, сказiць гiсторыю — пагiбельныя для грамадства, на гiстарычнай хлуснi нельга будаваць дабрабыт i шчасце", — упэўнены патрыярх Кiрыл.

Ён таксама лiчыць, што Украiне не варта шукаць уласных гiстарычных герояў, якiя падзяляюць краiну.

Патрыярх Кiрыл нагадаў, што не выпадкова ў тэлепраектах "Вялiкiя ўкраiнцы" i "Імя Расiя" перамаглi князь Яраслаў Мудры i Аляксандр Неўскi, якiя аб'ядноўваюць славянскiя народы.

Нагадаем, што Парламенцкая асамблея Арганiзацыi па бяспецы i супрацоўнiцтве ў Еўропе ў пачатку лiпеня на 18-й штогадовай сесii ўхвалiла Вiльнюскую дэкларацыю, якая складаецца з 28 рэзалюцый. Прынятая рэзалюцыя цалкам ураўняла ролi Савецкага Саюза i нацысцкай Германii ў развязваннi Другой сусветнай вайны. Пры гэтым нацысцкiя злачынствы былi прыроўненыя да злачынстваў сталiнiзму.

У Iспанii падарвалi казарму Грамадзянскай гвардыi

У iспанскiм горадзе Бургас у казарме Грамадзянскай гвардыi (iспанская жандармерыя) падарваўся замiнiраваны аўтамабiль. У вынiку выбуху па меншай меры 37 чалавек атрымалi лёгкiя раненнi.

На месцы выбуху ўтварылася буйная варонка. Па звестках газеты Еl Раis, выбух выклiкаў панiку сярод насельнiцтва i прывёў да сур'ёзных разбурэнняў: пацярпелi як будынак казармы, так i суседнiя хаты. Адказнасць за выбух усклалi на баскскiх сепаратыстаў з групоўкi ЕTА.

Аўтобусныя прыпынкi ў Ашхабадзе абсталююць кандыцыянерамi

Ашхабад плануюць абсталяваць мадэрнiзаванымi аўтобуснымi прыпынкамi, якiя будуць абсталяваны сiстэмамi кандыцыянавання i ацяплення.

Акрамя таго, на гэтых аб'ектах усталююць электронныя табло, на якiх будуць адлюстроўвацца дакладны час, прагноз надвор'я, а таксама "iнфармацыя аб бягучых падзеях у краiне i свеце". Праекты прыпынкаў прэзiдэнт Туркменiстана Гурбагулы Бердымухамедаў, зрабiўшы шэраг заўваг, у цэлым ухвалiў. Калi мадэрнiзаваныя прыпынкi з'явяцца на вулiцах, пакуль невядома.

Вучоныя: наведванне салярыя павышае рызыку ўзнiкнення раку на 75 %

Мiжнароднае агенцтва па вывучэннi раку правяло даследаванне i вызначыла, што прыняцце штучных сонечных ваннаў у салярыi — адна з галоўных прычын узнiкнення ракавых захворванняў, паведамляе брытанская Thе Guаrdiаn.

Як паказала даследаванне, асаблiва небяспечныя салярыi для маладых людзей. Як гаворыцца ў дакладзе, рызыка ўзнiкнення меланомы скуры ва ўзросце да 30 гадоў павышаецца на 75 % пры карыстаннi прыладамi штучнага загару. Акрамя таго, наведванне салярыя можа прывесцi i да рэдкага вiду раку вачэй — вочнай меланомы. У лiку iншых самых небяспечных канцэрагенных фактараў — паленне, удыханне пароў азбесту, фармальдэгiду i выхлапаў бензiну i вiрус Эпштэйна-Бара.

Мiнiстэрства аховы здароўя Вялiкабрытанii, азнаёмiўшыся з даследаваннем, заявiла, што мае намер перагледзець сваю пазiцыю па выкарыстаннi салярыяў у касметычных мэтах.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiжнароднае агенцтва па вывучэннi раку правяло даследаванне i вызначыла, што прыняцце штучных сонечных ваннаў у салярыi — адна з галоўных прычын узнiк
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика