21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Трасцянцы ўсё ж з'явiцца мемарыяльны комплекс?

19.09.2009 14:20 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Трасцянцы ўсё ж з'явiцца мемарыяльны комплекс?

Працяг тэмы

 

Нарэшце! Нарэшце справа скранулася з мёртвай кропкi i на месцы былога канцлагера "Трасцянец" пад Мiнскам з'явiцца мемарыяльны комплекс. Здаецца, што нiхто нiколi не аспрэчваў мэтазгоднасцi ўвекавечання памяцi загiнулых у канцлагеры, аднак па розных прычынах яго будаўнiцтва адкладвалася. І вось, пасля некаторага зацiшша, 16 лiпеня Мiнгарвыканкам прыняў рашэнне № 1682 "Аб правядзеннi адкрытага рэспублiканскага конкурсу на стварэнне мемарыяльнай кампазiцыi "Трасцянец".

Мы неаднаразова ўздымалi на старонках газеты тэму Трасцянца, але нагадаем ключавыя моманты з гiсторыi. Сам канцлагер з'явiўся на месцы калгаса iмя Карла Маркса, знаходзiўся за 13 кiламетраў на паўднёвы ўсход ад Мiнска. Па самых сцiплых афiцыйных звестках, там загiнула 206,5 тысячы чалавек — гэта савецкiя ваеннаполонныя, падпольшчыкi, жыхары Мiнска, габрэi з Беларусi i Заходняй Еўропы. Да сённяшняга дня захавалiся таполi на так званай "Алеi смерцi", па якой вялi вязняў з чыгункi ў лагер; абазначаны мемарыяльнымi знакамi месца печы-крэматорыя, месца, дзе быў спалены разам з людзьмi хлеў за тры днi да вызвалення Мiнска, месца масавых расстрэлаў ва ўрочышчы Благаўшчына. Плюс на другiм баку Магiлёўскай шашы i крыху ўбок стаiць абелiск з Вечным агнём, якi гарыць толькi па святах (пра гэты "вечны" агонь мы таксама пiсалi).

За савецкiм часам у плане мемарыялiзацыi гэтага трагiчнага месца было зроблена не так шмат: Трасцянец быў унесены ў спiс помнiкаў гiсторыi i архiтэктуры, былi пастаўлены памятныя знакi на вышэй пералiчаных месцах, пабудаваны гэты абелiск ды, як гэта нi сумна, распачатая звалка бытавых адходаў у Благаўшчыне. У 1994 годзе выйшла пастанова Саўмiна аб стварэннi мемарыяльнага комплексу, згодна з якой павiнна быць распрацаваная канцэпцыя будучага мемарыяла i распачаты пошук дакументаў з архiваў. Канцэпцыю зрабiлi, але так i не зацвердзiлi, прызнаўшы яе непераканаўчай. У 1999 годзе Саўмiн iзноў даручае распрацаваць канцэпцыю, вызначыць ахоўныя зоны, правесцi даследчую працу i г.д. Гаворка нават iшла пра фiнансаванне. На гэты раз канцэпцыю распрацавалi, у 2001 годзе сабралi аргкамiтэт па стварэннi мемарыяльнага комплексу i вырашэннi праблемы з палiгонам бытавых адходаў. У 2002 годзе выйшла яшчэ адна пастанова Саўмiна, якая ўхвалiла канцэпцыю, зрабiла Мiнгарвыканкам заказчыкам, даручыла распрацаваць генеральны план i арганiзаваць мiжнародны конкурс праектаў. У рэшце рэшт у 2003 годзе быў зацверджаны генеральны план, а ў 2004 годзе праведзены конкурс праектаў. Праўда, пераможцаў конкурс не выявiў, затое па заказе УП "Упраўленне камунальнай гаспадаркi Мiнгарвыканкама" быў распрацаваны праект гiстарычных зонаў мемарыяльнага комплексу. Гэты праект ў 2005 годзе ўхвалiлi на пасяджэннi архiтэктурна-горадабудаўнiчага Савета, а ўканцы 2007 года зацвердзiлi пастановай мiнiстэрства культуры. Было яшчэ i эскiзнае рашэнне будучага комплексу, распрацаванае УП "Мiнскграда" i УП "Мiнскпраект", аднак лёс яго не вельмi зразумелы, бо афiцыйна яго нiхто i не зацвяржаў, але i не адхiляў.

Далей было невялiкае зацiшша, калi дабiцца iнфармацыi пра далейшы лёс Трасцянца нельга было нават у Камiтэце архiтэктуры i горадабудаўнiцтва Мiнгарвыканкама. I толькi ў лiстападзе 2008 года ў сваiм выступленнi на мемарыяльным комплексе "Яма" Прэзiдэнт Беларусi паабяцаў, што мемарыял у Трасцянцы будзе, i прычым будзе "сапраўдным агульнаеўрапейскiм помнiкам". I вось "у выкананне даручэння Кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 30.04.2009 года" Мiнгарвыканкам аб'явiў адкрыты рэспублiканскi конкурс на стварэнне мемарыяльнай кампазiцыi "Трасцянец".

З умоў правядзення конкурсу бачна, што конкурс праводзiцца не на сам мемарыяльны комплекс, а на стварэнне мемарыяльнай кампазiцыi, якая "павiнна з'яўляцца сцiплым манументам, што будзе размешчаны на тэрыторыi мемарыяльна-ландшафтнага парку, на месцы ўваходнай зоны ў лагер "Трасцянец".

Ва ўмовах пазначаны раён вулiцы Сялiцкага, а гэта значыць, што манумент размесцiцца на месцы або недалёка ад месца, дзе калiсьцi была печ-крэматорый.

Падаць заяўку на конкурс можна да 7 жнiўня 2009 года. Да 14 жнiўня будуць разасланыя зыходныя матэрыялы, а да 15 кастрычнiка 2009 года ўдзельнiкам ужо трэба паказаць праектныя матэрыялы (на жорсткiм планшэце 1х1 метр, плюс кароткая тлумачальная запiска, схема генплана М 1:500, вiзуалiзацыя прадстаўленага рашэння, макет i г.д.). Усе праекты будуць зашыфраваныя шасцiзначным нумарам, i да 22 кастрычнiка 2009 года конкурсная камiсiя выявiць пераможцу. У склад журы ўваходзiць намеснiк старшынi Мiнгарвыканкама Мiхаiл Цiцянкоў, кiраўнiк адмiнiстрацыi Заводскага раёна Алег Жогла, намеснiк мiнiстра культуры Уладзiмiр Рылатка, старшыня Камiтэта архiтэктуры i горадабудаўнiцтва Мiнгарвыканкама Вiктар Нiкiцiн, а таксама прадстаўнiкi музея Вялiкай Айчыннай вайны i беларускiя скульптары. Старшыня журы — Мiхаiл Баразна, прарэктар па навуковай рабоце Беларускай дзяржаўнай акадэмii мастацтваў. Падаць заяўку i атрымаць дадатковую iнфармацыю можна ў ДВП "Камунальная гаспадарка Мiнгарвыканкама" (Мiнск, вул. Чарвякова 25, пакой 4, тэлефон (8017)233 73 40, Матусевiч Таццяна Казiмiраўна).

Што ж будзе на астатняй вялiкай тэрыторыi былога канцлагера? Мяркуючы па тым, што ў якасцi зыходных матэрыялаў для конкурсу будзе прадастаўляцца схема генеральнага плана з зацверджанай канцэпцыяй архiтэктурна-планiровачнага рашэння мемарыяльнага комплексу, можна зрабiць выснову, што колiсь распрацаванае УП "Мiнскграда" i УП "Мiнскпраект" рашэнне ўсё ж было зацверджана i ўзята за аснову. Цi былi ў яго ўнесены змяненнi, пакуль незразумела, аднак раней па гэтым эскiзным рашэннi тэрыторыя былога канцлагера падзялялася на некалькi мемарыяльных зонаў з памятнымi i сiмвалiчнымi кампазiцыямi, а на месцы ўжо закрытай звалкi планавалася аглядная пляцоўка са светлавымi эфектамi.

Як будзе далей iсцi стварэнне мемарыяльнага комплексу ў такi нялёгкi час сусветнага крызiсу — мы пабачым з цягам часу, пакуль толькi застаецца спадзявацца, што нам потым будзе не сорамна перад нашчадкамi за створаны мемарыял. Ну а мы ў сваю чаргу будзем працягваць сачыць за развiццём сiтуацыi i правядзеннем конкурсу.

Павел БЕРАСНЕЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нарэшце! Нарэшце справа скранулася з мёртвай кропкi i на месцы былога канцлагера "Трасцянец" пад Мiнскам з'явiцца мемарыяльны комплекс.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика