Сёлета — больш нiякiх абмежаванняў на валютным рынку...
Сёлета — больш нiякiх абмежаванняў на валютным рынку...
Пра гэта заявiў на сустрэчы з журналiстамi ў Мiнску старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусi Пётр Пракаповiч, адказваючы на пытанне карэспандэнта "Звязды" наконт таго, цi плануе галоўны банк краiны пасля прыпынення валютнага крэдытавання яшчэ нейкiя новаўвядзеннi для насельнiцтва на валютным рынку. "На гэты год усе пытаннi, якiя датычацца насельнiцтва па нашай праграме дэдаларызацыi, ужо вырашаны", — зазначыў ён. Пётр Пракаповiч падкрэслiў, што нiякiх абмежаванняў па куплi-продажы валюты ў "абменнiках" сёння няма i надалей таксама не будзе. А чуткi, якiя непакояць большасць i тычацца магчымага "замарожвання" валютных дэпазiтаў, што людзi трымаюць у банках, наогул здзiвiлi галоўнага банкiра краiны. Ён патлумачыў, што тут любыя абмежаваннi толькi звязваюць магчымасцi, у тым лiку для грашова-крэдытнай палiтыкi i нацыянальнай валюты. "Наадварот, — зазначыў Пётр Пракаповiч, — мы павiнны з кожным днём, з кожным годам здымаць усялякiя абмежаваннi, тым больш па дэпазiтах. Калi банкi i дзяржава зацiкаўленыя ў прыцягненнi сродкаў насельнiцтва i прадпрыемстваў, навошта тут уводзiць абмежаваннi..." Старшыня праўлення Нацбанка дадаў, што ў рэспублiцы было зроблена ўсё, каб стварыць найлепшыя ўмовы па захоўваннi зберажэнняў у банках. "Няшмат у свеце ёсць краiн, якiя ўзялi на сябе гарантыю стапрацэнтнага вяртання ўкладаў насельнiцтва, — заўважыў ён. — Таму тут нiякiх абмежаванняў быць не можа". Закранаючы яшчэ адно пытанне, якое хвалюе людзей, а менавiта размовы вакол магчымай аднаразовай дэвальвацыi беларускага рубля, банкiр iранiчна заявiў, што "чуткi можа распаўсюджваць толькi адзiн чалавек — старшыня праўлення Нацбанка". Паводле яго слоў, не трэба чакаць нейкiх рэзкiх хiстанняў курсу беларускага рубля да таго ж долара ЗША. Аднак не стаў даваць канкрэтных прагнозаў адносна курсу на канец года, падкрэслiўшы, што нельга пралiчыць няпэўныя паводзiны "амерыканца". Разам з тым, нагадаўшы, што ў першым паўгоддзi хiстаннi курсу нацыянальнай валюты да кошыка валют знаходзiлiся ў межах прагнознага калiдора, ён упэўнена сцвярджае, што "па вынiках другога паўгоддзя курс будзе вагацца выключна ў рамках пашыранага калiдора плюс-мiнус 10 працэнтаў". Паводле агучанай на прэс-канферэнцыi iнфармацыi, на 10 лiпеня гэтага года золатавалютныя рэзервы Беларусi складалi 3 мiльярды 880,5 мiльёна долараў ЗША (на 1 студзеня 2009 года — 3 мiльярды 662 мiльёны). Мяркуецца, што для стварэння надзейнай "падушкi бяспекi" да канца года золатавалютныя рэзервы краiны ўдасца папоўнiць да 5 мiльярдаў 870 мiльёнаў. Такiя аптымiстычныя лiчбы — разлiк на тое, што ў другiм паўгоддзi эканомiка будзе лепш працаваць, i ўпэўненасць у атрыманнi знешнiх пазык. "Нашы разлiкi кажуць пра тое, што эканомiка будзе працаваць лепш, гэта значыць, будзе больш паступленняў ад экспарту, — гаворыць Пётр Пракаповiч. — Мы ўжо сёння гэта адчуваем, у лiпенi ёсць пазiтыўныя моманты. Акрамя таго, ужо пачаўся шырокi экспарт калiйных угнаенняў — гэта дадатковыя паступленнi ў краiну". Да канца года павiнны паступiць i два траншы ад мiжнароднага валютнага фонду ў памеры 1 мiльярд 350 мiльёнаў долараў. Таксама, зазначыў банкiр, прынятыя i ўсе афiцыйныя рашэннi аб прадастаўленнi расiйскага крэдыту на 500 мiльёнаў долараў. Калi ён будзе? — гэта iншае пытанне, але "прынцыповае рашэнне па выдзяленнi крэдыту ўжо прынятае". Наогул, што датычыцца знешнiх пазык, то наша краiна вядзе па гэтым пытаннi перамовы па многiх напрамках з вядучымi сусветнымi банкамi. I "калi ў якiмсьцi напрамку будзе зрыў, — лiчыць Пётр Пракаповiч, — то мы гэта запоўнiм у iншым: пры любой сiтуацыi мы павiнны забяспечыць бяспеку функцыянавання айчыннай банкаўскай сiстэмы". У планах галоўнага банка на гэты год i знiжэнне стаўкi рэфiнансавання з цяперашнiх 14 працэнтаў да 12 працэнтаў на канец 2009 года. Таму i працэнтныя стаўкi па рублёвых дэпазiтах i крэдытах будуць таксама знiжацца. Iгар ШЧУЧЭНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта заявiў на сустрэчы з журналiстамi ў Мiнску старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусi Пётр Пракаповiч, адказваючы на пытанне карэспандэн |
|