ДМК Беларусi вызначыў прыметы ўчынення ненаўмысных памылковых дзеянняў пры вывазе валюты
ДМК Беларусi вызначыў прыметы ўчынення ненаўмысных памылковых дзеянняў пры вывазе валюты
Дзяржаўны мытны камiтэт па ўзгадненнi з Генеральнай пракуратурай i Вярхоўным судом Рэспублiкi Беларусь вызначыў прыметы ўчынення ненаўмысных памылковых дзеянняў пры вывазе замежнай валюты. Рашэнне было прынята калегiяй ДМК 27 лiпеня. Мытным органам, якi вядзе адмiнiстрацыйны працэс, можа быць прынята рашэнне аб вызваленнi правапарушальнiка ад адмiнiстрацыйнай адказнасцi ў сувязi з малазначнасцю ўчыненага правапарушэння ў наступных выпадках: замежная валюта мэтанакiравана не ўтойвалася ад мытнага кантролю (напрыклад, не перамяшчалася ў тайнiку), яе агульная сума не перасягнула ў эквiваленце $3,5 тыс., фiзiчная асоба раней не ўчыняла правапарушэнняў, звязаных з незаконным перамяшчэннем замежнай валюты. У прэс-службе ДМК адзначылi, што з пачатку 2009 года назiраецца рост незаконнага перамяшчэння валюты праз гранiцу: мытнымi органамi рэспублiкi спынена 214 такiх фактаў. Сума канфiскаванай валюты ў эквiваленце перасягнула Br5 млрд. Асноўная частка выяўленых правапарушэнняў мае яўна наўмысны характар i накiравана на легалiзацыю даходаў, атрыманых незаконным шляхам. Для незаконнага перамяшчэння выкарыстоўваюцца спецыяльна зробленыя тайнiкi. Разам з тым, маюць месца факты парушэння парадку перамяшчэння валюты, якiя ўчыняюцца ненаўмысна, з-за няведання патрабаванняў заканадаўства або па iншых прычынах. У асноўным такiя выпадкi фiксуюцца мытнямi ў перыяд адпускнога сезона, калi павялiчваецца колькасць грамадзян, якiя едуць на адпачынак або аздараўленне. Як правiла, яны перавозяць сумы, што нязначна перавышаюць узровень, якi падлягае абавязковаму пiсьмоваму дэклараванню i не патрабуе дадатковых дазвольных дакументаў на вываз. Нагадаем, пры вывазе пiсьмоваму дэклараванню падлягае замежная валюта, якая складае ў эквiваленце больш як $3 тыс., а замежная валюта, якая перасягае ў эквiваленце $10 тыс., можа быць вывезена пры ўмове не толькi пiсьмовага дэкларавання, але i прадастаўлення дазвольных дакументаў. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяржаўны мытны камiтэт па ўзгадненнi з Генеральнай пракуратурай i Вярхоўным судом Рэспублiкi Беларусь вызначыў прыметы ўчынення ненаўмысных памылковы |
|