21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аўгіня Манцэвіч. ТАКОЕ КІНО. Беларусь без распусты

19.09.2009 13:59 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Аўгіня Манцэвіч. Нарадзілася ў 1985 годзе ў Вілейцы. Скончына журфак БДУ. Журналіст, блогер. Сябра літаратурнага аб’яднання «Маршрутка». Пераможца конкурсу маладых літаратараў імя Уладзіміра Караткевіча ў 2005 годзе. Лаўрэат творчага конкурсу для журналістаў «Вольнае слова» ў 2009 годзе. Беларусь адчайна спрабуе пазбавіцца кансерватыўных забабонаў. У нашых гатэлях у адзін нумар сталі сяліць нежанатыя пары. Літаратары распрануліся для календара. А партыя зялёных нават стварыла камісію па правах геяў ды лесбіянак.

Аднак кансерватыўнасць усё ж прабіваецца праз шчыліны дзяржкантораў. Фільм «Бруно» Сашы Барона Коэна на беларускіх экранах не пакажуць. І не таму што яго забаранілі. А таму што ў нашым Кінавідэапракце, як там прызналіся, не лічаць яго цікавым. Маўляў, не ўсё, пра што пішуць ды гавораць, трэба выпускаць на вялікія экраны.

Складваецца ўражанне, што якраз тое, пра што пішуць і гавораць найбольш, беларускія чыноўнікі і не пускаюць у адкрыты прагляд. Толькі за першыя выходныя пракату ў ЗША, стужка сабрала 30,4 мільёна долараў і стала лідэрам рэйтынгу паўночнаамерыканскага кінапракату.

Толькі за няпоўны 2009 год у Беларусі забаронена 3 фільмы: «Постал», «Зак і Міры здымаюць порна» і «Парнаграфія: Таемная гісторыя цывілізацыі». Спіс забароненых у нашай краіне фільмаў на сёння складае амаль сотню.

Што ж, я разумею цёцечак з Кінавідэапракату, якія абурыліся, пабачыўшы пашлаватую і трэшовую камедыю «Бруно». Адна толькі поўная назва чаго вартая: «Бруно: цудоўнае падарожжа па Амерыцы з мэтай прымусіць гетэрасэксуальных самцоў адчуваць сябе дыскамфортна ў прысутнасці гомасэксуала-іншаземца ў цішотцы-сетачцы».

А нашыя цёцечкі другі раз у жыцці чуюць словы «гетэрасэксуал» ды «гомасэксуал» і яшчэ з цяжкасцю іх адрозніваюць. Яны прывыклі зусім да іншага, Петрасянаўскага гумару пра знаёмыя ім шпінгалеты. Магчыма, я б сваім дзецям таксама фільм «Бруно» не дала глядзець. Але толькі дзецям! І толькі сваім! У нас у краіне з 18 год дазволены сэкс. А вось глядзець на яго праявы, выяўляецца, — не заўсёды.

Я веру ў светлыя памкненні супрацоўнікаў нашага Кінавідэапракату. Права вырашаць за іншых дае чыноўнікам ілюзію магчымасці збудаваць чыстае, беззаганнае і цнатлівае грамадства. На жаль, такімі метадамі дасягнуць жаданага немагчыма. Забаронены плод ад гэтага больш горкім не стане. Ды што там казаць, калі ўсе забароненыя фільмы, можна лёгка купіць на дысках у беларускіх крамах ды на рынках. І заплаціць за іх нават менш, чым за квіток у кінатэатр.

Канечне, у нас са стужкай «Бруно» абышліся больш мудра, чым, напрыклад, ва Украіне. Там паказ афіцыйна забараніла спецыяльная камісія Міністэрства культуры і турызму. І гэтая падзея атрымала вялікі рэзананс. У Беларусі ж усё зрабілі ціха і незаўважна. Маўляў, не, мы не забараняем, мы проста не закупляем.

Аднак такім чынам, Кінавідэапракат сам сябе загнаў у пастку, магчыма, нават не падазраючы пра гэта. Стужка-то пра геяў. І пра нашых чыноўнікаў за мяжой ужо сталі пагаворваць, як пра гамафобаў. Хаця ў нашай краіне, такая слава, відаць, пакуль не лічыцца ганебнай. Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика