За што даюць прэмiю Нобеля?За што даюць прэмiю Нобеля? Чытаць працы лаўрэатаў прэстыжнай прэмii можна ў Беларусi. Чатыры камплекты 67-томнага поўнага збору навуковых i грамадскiх прац нобелеўскiх лаўрэатаў ужо закуплены, яны будуць даступныя для чытачоў Цэнтральнай бiблiятэкi Беларусi, Цэнтральнай навуковай бiблiятэкi iмя Я. Коласа НАН Беларусi, Прэзiдэнцкай бiблiятэкi Беларусi i Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта. Выданнi былi закупленыя згодна з даручэннем Урада нашай краiны. І цяпер нашы навукоўцы i зацiкаўленыя асобы маюць магчымасць пазнаёмiцца з працамi сусветнавядомых даследчыкаў у галiне фiзiкi, хiмii, фiзiялогii, медыцыны, эканамiчных навук, лiтаратараў i лаўрэатаў прэмii свету ў перыяд з 1901 па 2000 год. Выданне афармляў мастак Эрнст Невядомы. Аднак гэта не ўсё. Яшчэ тры камплекты збору у хуткiм часе папоўняць калекцыi Рэспублiканскай навукова-тэхнiчнай бiблiятэкi i абласной бiблiятэкi Магiлёва i навуковай бiблiятэкi Гродна. Ларыса ЦIМОШЫК. |