21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дождж прайшоў. Робiм захады

|  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дождж прайшоў. Робiм захады

Пралiўны дождж, якi прайшоў у сталiцы 24 лiпеня, затапiў 77 участкаў. Пяць гадоў таму iх колькасць дасягала 200. Чаму навучыла стыхiя?

1. Неабходна забаранiць размяшчэнне ўстаноў з масавым знаходжаннем людзей — супермаркетаў, клубаў, кавярняў — у зонах пагрозы падтаплення на цокальных i паўпадвальных паверхах, — лiчаць у Мiнiстэрстве па надзвычайных сiтуацыях.

2. У Мiнску распрацавалi спецыяльны атлас па ўзаемадзеяннi спецыяльных службаў на выпадак моцнага лiўня, паведамiў Сяргей РЭЗКІ, начальнiк аддзела гарадской гаспадаркi Мiнгарвыканкама

— Згодна з новым планам, права прымаць рашэнне, якiя вулiцы перакрываць да пачатку дажджу, а якiя не, замацоўваецца за Мiнiстэрствам па надзвычайных сiтуацыях. Арыентавацца яны павiнны на кароткачасовыя прагнозы гiдраметэаралагiчнага цэнтра.

3. Праз пяць гадоў у Мiнску з'явiцца новы калектар "Цэнтр"

— Лiўневая каналiзацыя, якая выкарыстоўваецца цяпер, разлiчана на 28 мм ападкаў у суткi, — кажа Сяргей РЭЗКI. — Яе пабудавалi яшчэ ў 60-я гады мiнулага стагоддзя. Лiвень жа, якi прайшоў у пятнiцу, вымяраўся лiчбай 52 мм ападкаў. Новы калектар пракладваецца на глыбiнi 26 метраў. Плануем скончыць яго будаўнiцтва да 2014 года.

 
Акрамя таго, Мiнгарвыканкамам запланаваны шэраг мерапрыемстваў па абсталяванню гарадскiх пляцовак, якiя размешчаны ў нiзiне.

4. Гаспадары падвальных памяшканняў не павiнны спадзявацца наўдалую, а напярэдаднi паклапацiцца аб абароне сваёй маёмасцi ад лiўня.

Паводле слоў Сяргея Рэзкага, толькi адзiнкi мiнчан падрыхтавалiся да пралiўнога дажджу, якiя прайшоў 24 лiпеня: закупiлi мяшкi з пяском, спецыяльнае абсталяванне для адпампоўвання вады. I, паверце, iх выдаткi значна меншыя, чым выдаткi непрадбачлiвых калег. Калi вада стаяла па вокны, яны абмежавалiся толькi працiраннем падлогi.

Праблема ў тым, што ад выратавальнiкаў, на жаль, залежыць не ўсё, — адзначыў Сяргей Рэзкi. — Эксперты прыйшлi да высновы, што, каб пазбегнуць падтапленняў, большасць з 77 падтопленых месцаў трэба цалкам рэканструяваць.

5. Навальнiцапеленгатары з'явяцца ва ўсiх абласных цэнтрах?

Цяпер у сталiцы адзiн такi навальнiцапеленгатар праходзiць тэсцiраванне. Паводле слоў Дзмiтрыя РАБАВА, начальнiка службы гiдраметэаралагiчных прагнозаў рэспублiканскага гiдраметэаралагiчнага цэнтра, пры дапамозе гэтай апаратуры можна будзе фiксаваць прадвеснiкi навальнiцы на адлегласцi да 2 тысяч кiламетраў. Калi тэсцiраванне пройдзе паспяхова, то навальнiцапеленгатары будуць усталёўваць ва ўсiх абласных гарадах нашай краiны. Дарэчы, прагноз надвор'я, якi робяць у Рэспублiканскiм гiдраметэацэнтры на суткi спраўджваецца на 95—96 %, на трое сутак — на 88—90%.

Надзея ДРЫЛА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пралiўны дождж, якi прайшоў у сталiцы 24 лiпеня, затапiў 77 участкаў. Пяць гадоў таму iх колькасць дасягала 200. Чаму навучыла стыхiя? 1. Неабходна забаранiць размяшчэнне ўстаноў з масавым знаходжаннем людзей — супермаркетаў, клубаў, кавярняў — у зонах пагрозы падтаплення на цокальных i паўпадвальных паверхах, — лiчаць у Мiнiстэрстве па надзвычайных сiтуацыях.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика