Сучасныя тэхналогіi ў... аплаце за навучаннеСучасныя тэхналогіi ў... аплаце за навучанне Першая чарга оn-linе сiстэмы аплаты за навучанне ў Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэце
пачне дзейнiчаць з 5 жнiўня. З гэтага дня студэнты БДУ змогуць атрымаць праз iнтэрнэт
i ў разлiкова-касавых цэнтрах "Белiнвестбанка" поўную iнфармацыю аб парадку i
тэрмiнах аплаты за адукацыйныя паслугi (аднаўленне, лiквiдацыя акадэмiчнай рознiцы
i г.д.). Для аплаты iм цяпер не трэба будзе паказваць квiтанцыi, дагаворы i iншыя
дакументы, дастаткова будзе толькi прад'явiць свой студэнцкi бiлет цi назваць
нумар дагавора. Прычым зрабiць гэта можна будзе ў любым аддзяленнi "Белiнвестбанка".
Наступным этапам стане ажыццяўленне плацяжоў праз банкаматы i iнфакiёскi (з 1 снежня гэтага года). А са студзеня 2010 года "Белiнвестбанк", з якiм супрацоўнiчае БДУ, плануе даць магчымасць ажыццяўляць аплату i праз iнтэрнэт. Падобная сiстэма аплаты за навучанне ўводзiцца ў беларускiх ВНУ упершыню. Яна стала магчымай дзякуючы новай сiстэме ўлiку платных паслуг, распрацаванай у Цэнтры iнфармацыйных тэхналогiй БДУ на падставе сучасных тэхналогiй, i рабоце, праведзенай "Белiнвестбанкам" па навучаннi сваiх супрацоўнiкаў. Для таго, каб сiстэма працавала, была спецыяльна ўстаноўлена асобная, абароненая тэлекамунiкацыйная лiнiя з банкам. Дзякуючы новаўвядзенню, працэс аплаты за навучанне абяцае стаць больш празрыстым i адкрытым як для студэнтаў, так i для кiраўнiцтва ВНУ. Наваспечаныя першакурснiкi яшчэ да атрымання студэнцкiх бiлетаў змогуць з 5 жнiўня ўносiць грошы за навучанне, назваўшы толькi нумар дагавора i сваё прозвiшча. Скарыстацца новай сiстэмай могуць усе студэнты Белдзяржунiверсiтэта за выключэннем трох яго вучэбных падраздзяленняў БДУ: iнстытутаў кiравання i сацыяльных тэхналогiй, бiзнэсу i менеджменту i Iнстытута тэалогii. Але ёсць надзея, што ў вераснi плацiць за навучанне па-новаму змогуць студэнты ўсiх вучэбных структур БДУ. Варта нагадаць, што залiчэнне на ўмовах платнага навучання завяршаецца ва ўсiх ВНУ другога патоку 6 жнiўня. I ў адпаведнасцi з Iнструкцыяй аб парадку заключэння дагавораў аб падрыхтоўцы спецыялiстаў з вышэйшай адукацыяй на ўмовах аплаты, дагавор можа заключацца толькi пасля прыняцця прыёмнай камiсiяй рашэння аб залiчэннi. Заключаны дагавор з'яўляецца падставай для выдання загаду аб залiчэннi на першы курс. Аплата ажыццяўляецца ўжо пасля выдання загаду аб залiчэннi на першы курс. А на ўнясенне сродкаў за навучанне сям'i будучага студэнта даецца тэрмiн, якi не можа быць меншым за 15 каляндарных дзён з дня заключэння дагавора. Надзея НIКАЛАЕВА. |