У Горках слаба вучаць бязбожнiкаў, "Дварэц" застаўся без збожжа, камсамольцы вандруюць па Дняпры, а ў Лоеве прызямлiўся самалёт Чырвонага Крыжа...У Горках слаба вучаць бязбожнiкаў, "Дварэц" застаўся без збожжа, камсамольцы вандруюць па Дняпры, а ў Лоеве прызямлiўся самалёт Чырвонага Крыжа... ЛІТАРАльная гiсторыя Разам з чытачамi гартаем старыя жнiвеньскiя падшыўкi "Звязды". 1 жнiўня 1928 года. ГОРКI. (Уласны карэспандэнт.) "Адбылася раённая канферэнцыя бязбожнiкаў. На канферэнцыi прысутнiчала каля 100 чалавек. Удзельнiкi канферэнцыi зазначылi, што ячэек бязбожнiкаў у раёне вельмi мала, а дзе яны ёсць, дык iмi дрэнна кiруюць. Вясковае настаўнiцтва, камсамольцы i партыйныя ячэйкi амаль зусiм не праводзяць працы з насельнiцтвам на антырэлiгiйныя тэмы". "Адбылася раённая канферэнцыя бязбожнiкаў. На канферэнцыi прысутнiчала каля 100 чалавек. Удзельнiкi канферэнцыi зазначылi, што ячэек бязбожнiкаў у раёне вельмi мала, а дзе яны ёсць, дык iмi дрэнна кiруюць. Вясковае настаўнiцтва, камсамольцы i партыйныя ячэйкi амаль зусiм не праводзяць працы з насельнiцтвам на антырэлiгiйныя тэмы".БАБРУЙСК. (Ад нашага селькора.) "На млыне саўгаса "Дварэц" Бабруйскай акругi супрацоўнiкамi саўгаса на працягу двух год раскрадалася сялянскае збожжа, якое прывозiлася для памолу. Супрацоўнiкi саўгаса кожны дзень патаемным ходам кралi муку i прадавалi яе дзесяткамi пудоў прыватнiку... У саўгасе поўным гаспадаром з'яўляецца бухгалтар, ён жа i касiр. Кiраўнiк саўгаса п'янствуе, у часе 10-й гадавiны яму разбiлi твар". "На млыне саўгаса "Дварэц" Бабруйскай акругi супрацоўнiкамi саўгаса на працягу двух год раскрадалася сялянскае збожжа, якое прывозiлася для памолу. Супрацоўнiкi саўгаса кожны дзень патаемным ходам кралi муку i прадавалi яе дзесяткамi пудоў прыватнiку... У саўгасе поўным гаспадаром з'яўляецца бухгалтар, ён жа i касiр. Кiраўнiк саўгаса п'янствуе, у часе 10-й гадавiны яму разбiлi твар".5 жнiўня 1935. "2 жнiўня самалёт паветранай станцыi хуткай дапамогi Чырвонага крыжа вылецеў у Глускi раён, куды даставiў хiрурга Бобрыка. На працягу двух дзён Бобрык прыняў 90 хворых, пераважна калгаснiкаў, i зрабiў 4 аперацыi... У жнiўнi самалёт Чырвонага крыжа абслужыць 28 раёнаў БССР". "2 жнiўня самалёт паветранай станцыi хуткай дапамогi Чырвонага крыжа вылецеў у Глускi раён, куды даставiў хiрурга Бобрыка. На працягу двух дзён Бобрык прыняў 90 хворых, пераважна калгаснiкаў, i зрабiў 4 аперацыi... У жнiўнi самалёт Чырвонага крыжа абслужыць 28 раёнаў БССР".Рагачоў, 4 жнiўня. (Спец. Кар. "Звязды".) "Учора камсамольцы-асводаўцы, удзельнiкi шлюпачнага паходу Магiлёў — Кiеў, прыбылi ў Рагачоў. Пройдзены 191 кiламетр. Настрой каманды добры. Дождж не перашкаджае нашаму руху ўперад. Спяваем песнi. Грае патэфон". "Учора камсамольцы-асводаўцы, удзельнiкi шлюпачнага паходу Магiлёў — Кiеў, прыбылi ў Рагачоў. Пройдзены 191 кiламетр. Настрой каманды добры. Дождж не перашкаджае нашаму руху ўперад. Спяваем песнi. Грае патэфон".12 жнiўня 1937. "...Англiйская Лiга рэформы каральнай сiстэмы апублiкавала статыстычныя даныя аб колькасцi зняволеных у турмах у радзе краiн. Згодна гэтай статыстыкi, першае месца па колькасцi зняволеных займае Германiя, у якой налiчваецца 156,9 зняволеных на кожныя 100 тысяч насельнiцтва, не лiчачы зняволеных у канцэнтрацыйных лагерах i дамах папярэдняга зняволення. Другое месца займае Польшча, трэцяе — Iталiя". "...Англiйская Лiга рэформы каральнай сiстэмы апублiкавала статыстычныя даныя аб колькасцi зняволеных у турмах у радзе краiн. Згодна гэтай статыстыкi, першае месца па колькасцi зняволеных займае Германiя, у якой налiчваецца 156,9 зняволеных на кожныя 100 тысяч насельнiцтва, не лiчачы зняволеных у канцэнтрацыйных лагерах i дамах папярэдняга зняволення. Другое месца займае Польшча, трэцяе — Iталiя".Р.S. Дробныя лiтары на старой пажоўклай газетнай паперы... Зараз, сучаснiкамi яны ўспрымаюцца як маўклiвыя спадарожнiкi той рэчаiснасцi, якую сёння толькi i можна ўбачыць сярод экспанатаў музеяў. Праўда, перагарнi чарговую старонку ссохлай падшыўкi i адчуеш як гэтыя лiтары ўцягнуць цябе ў вiр надзённых, а часам самых неверагодных праблем. Для тагачасных чытачоў "Звязда" была не толькi скарбонкай карыснай iнфармацыi, але надзеяй, як той самалёт Чырвонага крыжа, на ўпэўненае, без перагiбаў сiстэмы i цяжкасцяў вайны, жыццё. Для нас гэта ўжо гiсторыя. Аднак праз гэтыя часам досыць гумарныя, але сур'ёзныя i актуальныя сёння паведамленнi пазнаеш краiну, успамiнаеш уласных продкаў i спрабуеш удасканалiць самога сябе. Дробныя лiтары на старой пажоўклай газетнай паперы... Зараз, сучаснiкамi яны ўспрымаюцца як маўклiвыя спадарожнiкi той рэчаiснасцi, якую сёння толькi i можна ўбачыць сярод экспанатаў музеяў. Праўда, перагарнi чарговую старонку ссохлай падшыўкi i адчуеш як гэтыя лiтары ўцягнуць цябе ў вiр надзённых, а часам самых неверагодных праблем. Для тагачасных чытачоў "Звязда" была не толькi скарбонкай карыснай iнфармацыi, але надзеяй, як той самалёт Чырвонага крыжа, на ўпэўненае, без перагiбаў сiстэмы i цяжкасцяў вайны, жыццё. Для нас гэта ўжо гiсторыя. Аднак праз гэтыя часам досыць гумарныя, але сур'ёзныя i актуальныя сёння паведамленнi пазнаеш краiну, успамiнаеш уласных продкаў i спрабуеш удасканалiць самога сябе.Падрыхтаваў Тарас ШЧЫРЫ. |