Источник материала:
"Каму палац?"
А вы ведаеце, што раней беларусы гандлявалi ўласнымi ананасамi? Іх, а таксама,
вiнаград, разнастайныя кветкi вырошчвалi ў многiх сядзiбах i пасля прадавалi на
экспарт. Напрыклад, ананасы раслi ў сядзiбах Чапскiх i Марыi Патоцкай. Гаспадарка
апошняй у Высокiм наогул лiчылася ўзорнай, тут праводзiлася селекцыя збожжавых
культур, вялося элiтнае насенняводства i племянная жывёлагадоўля, у агародах вялiся
складаныя севазвароты. Некалькi стагоддзяў таму сядзiбы былi адметнымi эканамiчнымi,
навуковымi i культурнымi цэнтрамi. Iх гаспадары клапацiлiся не толькi пра свой
дабрабыт, але i працвiтанне краю, у якiм яны жылi, яны падымалi ўзровень культуры
земляробства сялян, будавалi цэрквы, школы, бальнiцы.
Сядзiбы фармiравалiся як радавыя гнёзды многiмi пакаленнямi. Нязменна, пачынаючы
з канца ХIV стагоддзя, Яленскiя валодалi Дунайчыцамi, з ХV стагоддзя Агiнскiя
— Залессем, з 1500 года Храптовiчы — Шчорсамi; каля чатырох стагоддзяў належалi
Янiшэўскiм Васiлькi, Радзiвiлам — Нясвiж, Тышкевiчам — Лагойск, Вiславухi гаспадарылi
ў Зенавiле больш за 400 гадоў, Орды ў Бiжырэвiчах — 414, Алешы ў Беражным 401.
Нашчадкi ганарылiся сваiмi продкамi, шанавалi тое, што iм перадавалася ад бацькоў.
— Чым даўжэй род валодаў сядзiбай, тым багацейшай яна станавiлася, i каб маёнткi
не драбiлiся, захоўвалi сваю велiч i прыгажосць, iснавала традыцыя — перадаваць
iх у спадчыну "па мячу" (значыць, па мужчынскай лiнii). Стагоддзямi ў iх укладалiся
грошы, i людзi цанiлi гэта i дрыжалi над кожнай драбязой. У традыцыях роду, у
пераемнасцi пакаленняў нараджалася асаблiвая святасць адносiнаў да сядзiбаў, фармiраваўся
своеасаблiвы матэрыяльны i духоўны свет. Гэта было пачэсна жыць на сваёй зямлi,
клапацiцца пра яе росквiт", — расказвае выкладчык Беларускага дзяржаўнага педагагiчнага ўнiверсiтэта, доктар бiялагiчных
навук Анатоль Федарук, якi ўжо больш за сорак гадоў вывучае ўнiкальны свет сядзiбаў. За кожнай з iх
стаяць фiласофiя, жывапiс, паэзiя, архiтэктура, быт i норавы пэўнай эпохi. У сядзiбах
натхнялiся i стваралi выдатныя мастацкiя творы Элiза Ажэшка, Мiхал Агiнскi, Напалеон
Орда, Раман i Хелена Скiрмунты i iншыя выдатныя асобы.
Сядзiбы — складаныя комплексы, якiя аб'ядноўвалi жылыя i гаспадарчыя забудовы,
паркi, сады, агароды, водныя сiстэмы — стваралiся ў духу пэўнай эпохi, з улiкам
мясцовых традыцый, гiстарычных i сацыяльна-эканамiчных умоў, эстэтычных запытаў
гаспадара. Нiводная з Еўрапейскiх стылёвых хваляў не абмiнула Беларусь, i ў нас
былi ўзоры не горшыя, чым ў замежжы. Сядзiбы эвалюцыянавалi ад старажытных умацаваных
двароў, вядомых паводле археалагiчных раскопак з ХI стагоддзя, да добра адбудаваных
рэнесансных комплексаў i далей да высокамастацкiх ансамбляў барока. Надзвычай
багатай была эпоха класiцызму i асаблiва рамантызму, росквiт якога прыпадае ў
Беларусi на першую палову ХIХ стагоддзя. Разнастайнасцю архiтэктурных формаў,
падкрэсленай утылiтарнасцю, прыкладна з сярэдзiны ХIХ стагоддзя вызначаюцца сядзiбы,
пабудаваныя ў формах эклектыкi i мадэрну.
Кожная сядзiба, нават маленькая, прытрымлiвалася свайго стылю. Напрыклад, у эпоху
барока сядзiба становiцца складаным мастацкiм комплексам, якi напоўнены алегорыямi
i паэтычнымi сiмваламi. Парк у ёй як працяг палаца пад адкрытым небам. Нават яго
элементы набываюць назвы палацавых памяшканняў. Баскеты становяцца кабiнетамi,
найбольш буйныя з iх — заламi, прагулачныя алеi з навесамi — "калiдорамi", газоны
— коўдрамi, кветнiкi на партэрах — вышыўкамi. У парках пракладаюцца каналы, будуюцца
каскады i фантаны, дрэвы i кусты падстрыгаюцца ў выглядзе геаметрычных формаў
i звяроў. У гэты час развiваецца мода на сады, часам у iх укладаецца грошай не
менш, чым у будаўнiцтва палацаў. Тут заводзяцца гадавальнiкi, агароды, вялiкiя
кветнiкi, сюды прывозяць рэдкiя раслiны, у сажалкi запускаецца розная рыба. У
паркi прыйшлi тэатры, з iмi i розныя забавы, элементы вiдовiшча.
Многiя сядзiбы закладвалiся на маляўнiчых месцах з ляснымi масiвамi, ледавiковымi
формамi рэльефу, часта на высокiх тэрасах рэк з вiдамi на шырокiя прасторы поймаў
або на ўзгорках, паблiзу азёраў i рэк (Валожын, Астрашыцкi Гарадок, Грозаў, Лагойск,
Вiдзы Лаўчынскiя, Сар'я, Шайкуны, Вераскава). У эпоху класiцызму ўзрастае цiкавасць
да пейзажных паркаў. Яны злiвалiся з наваколлем i часта не мелi межаў. Здавалася,
што прылеглыя лясы, поймы рэк, палi i азёры — усё гэта адзiны бясконцы ансамбль
(Туганавiчы, Паланечка).
Доўгiя звiлiстыя алеi i сцяжынкi сярод паркаў, уздоўж сажалак, выспы сярод воднай
паверхнi, альтанкi на тэрасе ракi або на вяршынi ўзгорка, — усё гэта ў час рамантызму
спрыяла душэўнаму спакою чалавека. Адна з найбольш цiкавых рамантычных сядзiб
Мiншчыны месцiцца ў Прылуках. Паспрабуйце падлiчыць, колькi крокаў ад уваходнай
брамы ў сядзiбу да палаца. Столькi, колькi дзён у годзе.
— Чалавеку генетычна ўласцiва iмкненне да прыгожага. А людзi, якiя мелi сродкi,
ажыццяўлялi прыгожае на высокiм узроўнi. На жаль, былi пакаленнi, якiя не разумелi
гэтага. Чалавек не ў хрушчоўцы павiнен жыць, а ў прыгожым доме побач з цудоўным
паркам. Тады ён не вырасце дрэнным i не будзе разбураць усё навокал, — заўважае
Анатоль Тарасавiч.
I дзiўна, што падобныя мясцiны, якiя раней увасаблялi рай на зямлi, сёння нiкому
не патрэбныя. Многiя нашы сядзiбы не ахоўваюцца нi законам (у iх няма статусу
гiсторыка-архiтэктурных помнiкаў), нi людзьмi. У вынiку такая каштоўнасць не тое,
што рассыпаецца ад уздзеяння часу. Куды горш, яна разбiраецца на сувенiры, на
будматэрыялы, былыя раскошныя паркi зарастаюць пустазеллем, там пасецца скацiна,
на iх тэрыторыi з'яўляюцца нязграбныя збудаваннi: хлявы, бензакалонкi, прыватныя
забудовы... А нам бы ганарыцца гэтым, любавацца прыгажосцю, у рэшце рэшт проста
выкарыстоўваць для аздараўлення людзей, для здабычы турыстычных грошай, для выхавання
культуры.
Ужо не адзiн год Анатоль Федарук узнiмае пытанне пра тое, што неабходна ратаваць,
цанiць гэтыя каштоўнасцi: "альтэрнатывы ў старажытнасцi няма, недаравальна згубiць
яе". Выхад ягонай кнiжкi "Старажытныя сядзiбы Берасцейшчыны", за якую аўтар, дарэчы,
ўдастоены Спецыяльнай прэмii Прэзiдэнта ў галiне культуры i мастацтва, быў успрыняты
як адметная падзея ў духоўным свеце.
— Людзi здзiўлялiся, радавалiся, што такi пласт культуры ў нас ёсць. Нямецкi
пасол пацiснуў мне руку, сказаў, што вязе мае кнiгi ў Германiю, бо там не вераць,
што ў нас былi палацы, — расказвае Анатоль Тарасавiч. Але гэтым усё i скончылася.
Сядзiбы па-ранейшаму застаюцца непатрэбнымi, i iх далей працягваюць рабаваць людзi,
якiм нiколi не ўзняцца да таго ўзроўню культуры, якi быў у стваральнiкаў гэтых
райскiх куточкаў. Многiя з сядзiб, якiя цудам перажылi разруху, сусветныя войны,
знiкаюць з-за людской абыякавасцi i глупства. Дамы, у якiх некалi збiралася iнтэлiгенцыя,
стваралiся мастацкiя творы, жылi выдатныя дзеячы нашай краiны, стаяць нiчыйнымi,
на iх нават не вiсяць замкi, вокны не забiты дошкамi, за iмi не прыглядаюць мясцовыя
мiлiцыянеры, нiкога не караюць за тое, што ён зрывае дошкi са старажытнага будынка,
вырывае вокны i дзверы, абдзiрае кафлю.
— У Белiцы (Сенненскi раён Вiцебскай вобласцi) мясцовыя калгаснiкi сарвалi з
сядзiбы дах, казалi, што будуць рамантаваць. А рамонт так i не пачаўся, а пасля
прыехаў бульдозер i каўшом бiў па сценах, цэглу разабралi на дачу, — расказвае
Анатоль Тарасавiч. — На Уздзеншчыне мясцоваму старшынi калгаса патрэбны былi кроквы
для калгасных кароўнiкаў, i здабыў ён iх, садраўшы дах з панскiх кароўнiкаў у
сядзiбе, i цяпер там стаяць толькi прыгожыя моцныя сцены.
Калi вы праедзеце па Беларусi, падобных гiсторый пачуеце зашмат. А магчыма, сустрэнеце
i мясцовых жыхароў, якiя з надзеяй глядзяць на кожнага прыезджага: "А цi не купiце
вы нашу сядзiбу, цi не выратуеце, мы ж тут у школу хадзiлi, а паглядзiце ў што
яна зараз ператвараецца". Большасць сядзiбаў, якiя пазбаўляюцца гаспадара (напрыклад,
зачыняецца школа, бо ў яе няма каму хадзiць, цi амбулаторыя), адразу грамяцца
недалёкiмi падлеткамi. Напрыклад, сядзiба ў Вашкаўцах (Ляхавiцкi раён), як толькi
перастала належыць амбулаторыi, пачала разносiцца тутэйшымi "аматарамi прыгожага".
А гэта дом ХVII стагоддзя, такiх старажытных будынкаў на Беларусi амаль не захавалася!
Падобным чынам ператварылiся ў руiны дамы ў Лабузах, Стайках, Сiгневiчах, Высокiм,
Паланечцы.
Ды хiба мы настолькi багатыя, што нам ужо i палацы не патрэбныя? Месцаў у санаторыях
i базах адпачынку ўлетку не хапае на ўсiх ахвотных. А мы пакiдаем былыя шыкоўныя
рэзiдэнцыi, у якiх яшчэ стагоддзе таму збiралася iнтэлiгенцыя, стваралiся вершы
i музыка, працавалi музычныя салоны. Сёння ва ўсю рэкламуецца агратурызм, але
гасцей мы заманьваем на абстрактныя дачкi, а ў сядзiбных комплексах (якiя маюць
гiсторыю ў некалькi стагоддзяў, з якiмi звязаны розныя легенды, дзе можна адчуць
дух пэўнай эпохi ХVIII, ХIХ цi пачатку ХХ стагоддзя, дзе яшчэ захавалiся сады
i паркi, растуць старажытныя дрэвы i рэдкiя раслiны) скiдваецца смецце.
Адноўленых i задзейнiчаных сядзiб сёння набярэцца крыху больш за дзясятак, а
магло б быць некалькi соцень.Толькi на Гродзеншчыне Анатоль Федарук знайшоў iх
350, а на Брэстчыне — больш за 370 (гэта з улiкам тых, ад якiх засталiся толькi
камянi). Некаторыя з сядзiб выратаваны дзякуючы прыватнай iнiцыятыве. Так, у Бянюнах
працуе выдатны турыстычны цэнтр, дзе праходзяць рыцарскiя баi i гучыць старажытная
музыка. А, мiж iншым, каб толькi расчысцiць гэту сядзiбу, яе новаму ўладальнiку
давялося вывезцi адсюль больш за дзясятак грузавiкоў са смеццем. Экалагiчны ўнiверсiтэт
iмя Сахарава ўзяў сабе старажытную сядзiбу ў вёсцы Волма, дзе стварае вучэбна-навуковы
комплекс, на базе якога дзейнiчае пляцоўка аднаўляльных крынiц энергii (тут ужо
ёсць сонечны модуль, ветравыя ўстаноўкi i мiкрагiдраэлектрастанцыя). Плануецца
стварыць музей i турысцкi цэнтр у сядзiбе Паўлiнава Баранавiцкага раёна.
Дарэчы, у Польшчы адноўлена каля 2 тысяч сядзiб, i яны сёння служаць людзям:
то гэта дом скульптара, то дом архiтэктара, то музычны салон, то музей, то турыстычны
цi экалагiчны цэнтр, альбо проста станцыя, дзе турысты, якiя выправiлiся ў вялiкi
паход, спыняюцца на начлег. Многiя з палацаў абстаўлены старажытнай мэбляй i прадметамi,
для iх закупляўся антыкварыят па ўсiм свеце.
Добрую долю нашых сядзiб таксама можна аднавiць, прычым не толькi жылыя дамы,
але i вытворчыя будынкi. У некаторых сядзiбах захавалiся канюшнi, бровары, млыны,
сыраварнi, лядоўнi. Ператвораныя за апошняе стагоддзе ў звалкi сады i паркi зноў
могуць заквiтнець, а водныя сiстэмы пачнуць функцыянаваць. Праўда, усё гэта патрабуе
немалых грошай. Але чым раней сядзiба знойдзе гаспадара, тым менш затрат спатрэбiцца
на яе аднаўленне, усё ж адна справа прыводзiць яе ў парадак адразу пасля таго,
як з яе выехала школа i iншая — калi праз яе пройдзе процьма грамiл. I сядзiбы
маглi б служыць не толькi для турыстаў, але i для людзей, што жывуць недалёка.
У невялiкiх населеных пунктах i аграгарадках, дзе пакуль бракуе канцэртных пляцовак,
яны маглi б стаць выдатнымi культурнымi цэнтрамi, дзе можна праводзiць вечары,
ладзiць канцэрты, тэатральныя паказы. Прынамсi, iдэя аднаўлення музычных салонаў
не першы год лунае ў паветры. У ХVIII, ХIХ стагоддзях пры сядзiбах дзейнiчалi
шыкоўныя капэлы, аркестры, прыватныя оперныя тэатры, самi гаспадары, iх госцi
музыцыравалi, чыталi вершы. А што, сучаснаму пакаленню такiя мастацкiя цэнтры
не патрэбныя? А мо лепшае выйсце для выратавання сядзiбаў, аддаць iх прыватнiкам.
На маю думку, няхай гэта будзе дарагi турпансiянат, элiтны хатнi салон, прыватная
майстэрня, цi дача якога багатага дзядзькi, паглядзець на якiя можна толькi праз
дзiрку ў плоце. Але няхай гэта iснуе, а не ператвараецца ў руiны цi помнiк падзення
чалавечай духоўнасцi, альбо знiкае зусiм. Няхай хоць адзiнкi людзей датыкаюцца
да той прыгажосцi, якую стваралi ў мiнулым людзi, улюбёныя ў нашу Бацькаўшчыну.
Старыя сядзiбы, няхай i падраныя часам i занядбаныя людзьмi, яшчэ хаваюць пэўную
энергетыку, яны здольныя навучыць нашых людзей любiць сваю радзiму, ганарыцца
ёй. А пра якую культуру нацыi мы зможам гаварыць, калi дазваляем падлеткам бiць
у былых шыкоўных будынках шкло, маляваць бязглуздзiцу на сценах, а дарослым пускаць
палацы на распалку печы, калi мы не шануем свой край i не ганарымся тымi мясцiнамi,
якiя да таго стагоддзямi апякалiся прадстаўнiкамi знакамiтых (i не вельмi) родаў,
якiя так хацелi ствараць куточкi раю на Беларусi.
Алена Дзядзюля.
НА ЗДЫМКУ:
Палац у вёсцы Жылічы Кіраўскага раёна — помнік архітэктуры 18-19 стагоддзяў —
адзін з лепшых па захаванасці сядзібна-паркавых архітэктурных ансамбляў Беларусі.
Фота Анатоля Клешчука.