21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Зняць кватэру і не трапiць у пастку

07.08.2009 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Зняць кватэру і не трапiць у пастку

Кожны дзень тысячы людзей шукаюць кватэры і гэтак жа часта многiя з iх трапляюць на вуду да несумленных "рэкламадаўцаў" ды гаспадароў, прагных да прыбытку. У кагосьцi гэта атрымоўваецца выпадкова, але ж большасць наўмысна прыдумляе ўсё новыя хiтрыкi, каб як мага хутчэй злавiць сваю "рыбку". Мы ж, у сваю чаргу, таксама мо з-за няведання, а, магчыма, i з-за iншых прычынаў нават з падзякай заглытваем наш "прыз". Менавiта таму, каб пазбегнуць магчымых "падводных камянёў", было б няблага разгледзець найбольш распаўсюджаныя з iх i шляхi процiдзеяння iм...

Уявiм сiтуацыю: вам тэрмiнова спатрэбiлася кватэра на працяглы тэрмiн, скажам, у горадзе Мiнску па лiнii метро, але ж лiшнiх грашовых сродкаў вы не маеце. Што ў гэтым выпадку рабiць? Напэўна, спадзявацца на добраўпарадкаваную пакаёўку вам не давядзецца, а таму трэба будзе шукаць "бюджэтную". Пры такiм раскладзе ёсць тры шляхi далейшых дзеянняў: самастойна хадзiць па горадзе i расклейваць абвесткi, звярнуцца ў прафесiйнае агенцтва альбо гадзiнамi сядзець у iнтэрнэце i спрабаваць шукаць на адпаведных сайтах неабходную iнфармацыю.

Першы пункт — найбольш традыцыйны. У гэтым выпадку за вамi застаецца толькi размножыць узор абвесткi, выразаць яго ў адпаведную форму i прыляпiць клеем кшталту ПВА на дошкi абвестак, якiя абавязкова будуць амаль ля кожнага пад'езда (за расклейку чаго-небудзь у iншых месцах на вас, у прынцыпе, могуць i накласцi штраф у некалькi базавых велiчыняў). Аднак, каб удала правесцi гэтую аперацыю, неабходна памятаць, што сам узор абвесткi павiнен мець адрыўныя квiточкi, падрэзаныя з боку, каб любы чалавек мог лёгка ўзяць сабе дамоў пазначаны нумар, а не адарваць разам з iм усю шыльду. У дадатак, варта ведаць, што чалавек, прыйшоўшы дамоў, можа i не ўзгадаць, што гэта за нумар тэлефона ён узяў, а таму неабходна змясцiць на "ўрыўках" яшчэ i кароткую iнфармацыю кшталту "Знiму 3-пакаёвую кватэру". Здавалася б, усё, каб не жорсткая сапраўднасць: вашы канкурэнты ў выглядзе дворнiкаў ды такiх, як вы расклейшчыкаў будуць вельмi часта псаваць працу, зрываючы абвесткi пошуку. Каб мець хоць нейкую магчымасць атрымаць плён ад гэтай працы, лепш прыступаць дзесьцi пад вечар (але пакуль яшчэ мала хто вярнуўся дамоў) ды паўтараць тое самае, як мiнiмум, два разы на тыдзень.

Калi казаць пра другi пункт, трэба памятаць, што большых вынiкаў вы дасягнеце, калi пакiнеце прафесiйным агенцтвам зацiкаўленасць у працы. Маецца на ўвазе, што лепш дамаўляцца аб супрацы толькi з тымi, хто працуе "па факце ўсялення" (значыць, грошы вы плацiце пасля атрыманых вынiкаў), чым з "перадаплатчыкамi", у якiх з падпiсання кантракта знiкае ўсялякi iмпэт шукаць тое, што вы замовiлi. Сапраўды, як паказвае практыка, НАШМАТ больш званкоў i прапаноў вы атрымаеце ад тых агентаў, якiя зацiкаўленыя ў вашых грошах — значыць, "фактычнiкаў". Прычым, у адрозненне ад iншых, яны будуць даваць вам iнфармацыю, якая адпавядае вашым патрабаванням. Напрыклад, вы замаўлялi кватэру па лiнii метро, а вам будуць прапаноўваць тое, што знаходзiцца за 30 хвiлiн хуткага кроку, маўляў, адтуль 5 прыпынкаў на аўтобусе (але ж нiхто не сказаў, што аўтобус той ходзiць раз у паўгадзiны). У дадатак да гэтага, для вас падрыхтаваныя яшчэ i дзiўныя сюрпрызы кшталту "а нам такую iнфармацыю давалi" — рэч у тым, што некаторыя агенцтвы спецыяльна занiжаюць кошт (звычайна на $50) да таго часу, пакуль вы не заключыце кантракт альбо не паедзеце на сустрэчу з гаспадаром, дзе вас i яго будуць чакаць зусiм не прыемныя навiны.

Увогуле, праца "рэкламадаўцаў" зводзiцца да таго, што яны пры дапамозе сваiх кур'ераў расклейваюць абвесткi па горадзе (гэтаксама, як i вы, праўда, зрываючы, найхутчэй, вашы) ды чакаюць замовы-званка. У гэтым, дарэчы, яшчэ адна рознiца мiж "фактычнiкамi" i "перадаплатчыкамi": калi першыя самi вас шукаюць i звоняць пры першай магчымасцi, дык апошнiя гэта робяць "для галачкi", лiчачы, што iхняя "мiсiя на гэтым скончана i клiент павiнен сам цiкавiцца справай ды бясконца тэлефанаваць" — як кажуць, скупы плацiць двойчы...

Наконт трэцяга пункта можна сказаць, што гэта лепшы за папярэднiя выбар, бо ён спалучае iх у сабе. Зусiм натуральна, што на шматлiкiх сайтах "зняць-здаць" большасць абвестак будуць вывешаны са спасылкай на нейкiя агенцтвы. Людзi ж часта не хочуць звязвацца з пасрэднiкамi, а таму на некаторых старонках прысутнiчае магчымасць адпаведнага фiльтру, што дазваляе праглядаць спiсы, вывешаныя толькi прыватнымi асобамi. Але ж супрацоўнiкi пасрэднiцкiх фiрмаў прызвычаiлiся знаходзiць выйсце i з гэтай сiтуацыi: яны не ўдакладняюць сваю агенцкую прыналежнасць (хоць за гэта iхняя фiрма можа пазбавiцца месца на сайце на працяглы перыяд). Плюсы такога метаду, безумоўна, у iнтэрактыўнасцi i прэзентабельнасцi кантактаў. Хiбы, аднак, у тым, што на такiх сайтах ледзь не ўсе паведамленнi прыходзяцца на прафесiйныя агенцтвы ды многiя абвесткi знаходзяцца на сайце нават тады, калi патрэбы ў здачы ўжо няма. Акрамя гэтага ўзнiкаюць i праблемы, звязаныя з двума папярэднiмi пунктамi...

Але ўявiм, што вам усё ж удалося нейкiм чынам патрапiць на сустрэчу з гаспадаром падыходзячай па параметрах кватэры. У гэтым выпадку трэба ведаць, што не ўсе з iх будуць настолькi сумленнымi, як вам падаецца: хтосьцi будзе вiдавочна завышаць кошт агульнай квартплаты, нехта — усякiмi магчымымi спосабамi абыходзiць негатыўныя бакi ў маёмасцi (напрыклад, у санвузле). Але тут, як кажуць, усё ў вашых руках — будзьце пiльнымi i патрабуйце дэманстрацыi ўсяго ў кватэры, каб потым не ўзнiкалi непаразуменнi. Так, няблага было б пацiкавiцца наконт "хатнiх" жывёл кшталту мурашоў ды наяўнасцi тэлефона, адсутнасцi засмечвання ў прыбiральнi i прысутнасцi цвярозых суседзяў... Галоўнае — памятаць, што заключыўшы дамову з гаспадаром (а гэта лепш зрабiць, бо вас могуць проста "кiнуць" на грошы), вы знаходзiцеся з iм у раўнапраўных умовах "арандадаўца-арандатар", а таму павiнны сябе адчуваць, нiбы купляеце звычайны хлеб. Акрамя гэтага ў дамове неабходна пiсьмова ўдакладнiць ДАКЛАДНУЮ колькасць грошай, якую вам давядзецца аддаваць за пражыванне ў кватэры, а таксама тэрмiн, цягам якога гаспадар не будзе мець магчымасцi падымаць кошт (пажадана, не менш за год).

Нарэшце, каб дамова набыла юрыдычную моц, яе трэба зацвердзiць у прысутнасцi абодвух бакоў у натарыуса. Калi ж рабiць усё законна, трэба лiквiдаваць i ўсялякую магчымасць арандадаўцы навязаць вам яшчэ i плату падаходнага падатку з кожнага пакоя ў памеры адной базавай велiчынi i павышаючага каэфiцыента. Праўда, нават гаспадар можа скласцi сiтуацыю ў лепшы бок, юрыдычна здаючы вам толькi адзiн пакой... але, як кажуць, у пэўным сэнсе вы рызыкуеце застацца толькi з адным пакоем за тыя ж грошы...

Калi падвесцi вынiк, трэба рабiць усё абдумана, не спяшаючыся, выкарыстаўшы ўсе магчымыя варыянты i ўяўляючы, што можа здарыцца найгоршае. Не трэба кiдацца адразу на першую магчымасць, але лепш параўнаць рынкавы кошт, стан, месца размяшчэння... I тады, магчыма, вы знойдзеце самы аптымальны для вас варыянт.

ЦI ВЕДАЕЦЕ ВЫ?

Калi б мы ўсе разам перасталi здымаць кватэры хоць бы на год, рынкавы кошт знiзiўся б як мiнiмум да 200 умоўных адзiнак на трохпакаёўку за месяц...

ГРАШОВАЯ ДАВЕДКА:

— Агенцтвы, што працуюць па перадаплаце, бяруць са сваiх клiентаў у два разы меншую суму: 175 тысяч супраць 300 тысяч у "фактычнiкаў".

— Сталiчны рынкавы кошт на сёння (ва ўмоўных адзiнках):

аднапакаёўка — 180-250

двухпакаёўка — 200-300

трохпакаёўка — 260-350

чатырохпакаёўка — ад 320

— Падатак за адзiн пакой (не ўлiчваючы павышаючага i зоннага каэфiцыента) прыблiзна 35 тысячы рублёў (адна базавая велiчыня).

ДАПАМОЖНIК "ЗВЯЗДЫ":

1) Лепш карыстацца паслугамi агенцтваў, якiя працуюць па факце засялення.

2) Пры сувязi з фiрмамi-"рэкламадаўцамi" абавязкова ўдакладняйце, што вас цiкавiць менавiта канкрэтная кватэра ў канкрэтным месцы i за канкрэтны кошт.

3) Лепш выходзiць на "клейку" ў канцы працоўнага дня, але не пазней.

4) Дамаўляючыся з гаспадаром, праверце наяўнасць самага неабходнага: тэлефон, санвузлы — i наадварот, адсутнасць непажаданага.

5) Заключайце дамову арэнды, каб не быць абдураным.

Мiкола ТАМАШЭВIЧ.

Фота Анатоля Клешчука.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кожны дзень тысячы людзей шукаюць кватэры і гэтак жа часта многiя з iх трапляюць на вуду да несумленных "рэкламадаўцаў" ды гаспадароў, прагных да прыбытку. У кагосьцi гэта атрымоўваецца выпадкова, але ж большасць наўмысна прыдумляе ўсё новыя хiтрыкi, каб як мага хутчэй злавiць сваю "рыбку". Мы ж, у сваю чаргу, таксама мо з-за няведання, а, магчыма, i з-за iншых прычынаў нават з падзякай заглытваем наш "прыз". Менавiта таму, каб пазбегнуць магчымых "падводных камянёў", было б няблага разгледзець найбольш распаўсюджаныя з iх i шляхi процiдзеяння iм...
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика