21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Задзел на будучыню

10.08.2009 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Задзел на будучыню

Намеснiк старшынi камiтэта эканомiкi Брэсцкага аблвыканкама Леанiд Мартынюк лiчыць, што з выхадам у свет Дэкрэта Прэзiдэнта № 10 з'явiлiся больш глыбокiя падставы для прадастаўлення прэферэнцый патэнцыяльным iнвестарам у эканомiку нашай краiны. Вiдавочна, што мэтай прыняцця гэтага дакумента было стварэнне дадатковых умоў для прыцягвання iнвестыцый. Гэта вынiкае са зместу дакумента. Што ў першую чаргу цiкавiць дзелавога чалавека, якi хоча разгарнуць вытворчасць? Магчымасць набыцця цi арэнды ўчастка зямлi. Цяпер стала магчыма атрымаць зямельны надзел без аўкцыёну, распачынаць будаўнiцтва, а дакументы на адвод зямельнага ўчастка афармляць паэтапна. Вялiкая справа таксама — вызваленне ад мытных пошлiнаў, ад падатку на дабаўленую вартасць, а ў некаторых выпадках — i ад мясцовых падаткаў i збораў.

— Можна сказаць, што названы Дэкрэт стаў крокам наперад у iнвестыцыйнай дзейнасцi органаў улады нашай краiны?

— Я так не гаварыў бы, а то можа скласцiся ўражанне, што раней мы тапталiся на месцы, а зараз нарэшце зрабiлi крок. Работа вялася i раней. I названы дакумент стаў лагiчным яе працягам, працягам у святле патрабаванняў часу. Настаў час палепшыць умовы для дзейнасцi iнвестара, зрабiць iх больш прывабнымi. Але нават з прыняццем своечасовых патрэбных дакументаў не варта чакаць, што iнвестары самi валам паваляць. Зноў жа патрэбна пастаянная карпатлiвая работа па iх пошуку, iнфармаваннi i прыцягненнi ў рэгiёны нашай краiны. Прынятыя дакументы — задзел на будучыню. Станоўчым момантам новага дакумента з'яўляецца i тое, што ён дае права заключаць iнвестыцыйны дагавор на падставе рашэння аблвыканкама. Значыць, працэдура правядзення магчымага праекта ў жыццё спрашчаецца.

Святлана ЯСКЕВIЧ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Намеснiк старшынi камiтэта эканомiкi Брэсцкага аблвыканкама Леанiд Мартынюк лiчыць, што з выхадам у свет Дэкрэта Прэзiдэнта № 10 з'явiлiся больш глыбокiя падставы для прадастаўлення прэферэнцый патэнцыяльным iнвестарам у эканомiку нашай краiны. Вiдавочна, што мэтай прыняцця гэтага дакумента было стварэнне дадатковых умоў для прыцягвання iнвестыцый. Гэта вынiкае са зместу дакумента. Што ў першую чаргу цiкавiць дзелавога чалавека, якi хоча разгарнуць вытворчасць? Магчымасць набыцця цi арэнды ўчастка зямлi. Цяпер стала магчыма атрымаць зямельны надзел без аўкцыёну, распачынаць будаўнiцтва, а дакументы на адвод зямельнага ўчастка афармляць паэтапна. Вялiкая справа таксама — вызваленне ад мытных пошлiнаў, ад падатку на дабаўленую вартасць, а ў некаторых выпадках — i ад мясцовых падаткаў i збораў.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика