21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сонейка на клумбе

10.08.2009 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сонейка на клумбе

Календула лекавая (у народзе яе называюць наготкi) — рыжая прыгажуня з кветкавых клумбаў — валодае цудадзейнай гаючай сiлай. З даўнiх часоў з яе дапамогай залечвалi раны, пазбаўлялiся ад гнойных запаленняў, падтрымлiвалi хворае сэрца.

Наготкi нясуць у сабе комплекс бiялагiчна актыўных рэчываў. Кветкi календулы змяшчаюць эфiрны алей, сапанiны, карацiноiды (яны i надаюць раслiне яркую афарбоўку), смалiстыя, горкiя i дубiльныя рэчывы, ксантафiлы, флаваноiды. Таксама варта адзначыць наяўнасць у iх ферментаў i арганiчных кiслот (яблычная, салiцылавая).

Прэпараты календулы заспакойваюць цэнтральную нервовую сiстэму, знiжаюць рэфлекторную ўзбуджальнасць, змяншаюць артэрыяльны цiск, валодаюць бактэрыцыднымi ўласцiвасцямi ў дачыненнi да шэрагу ўзбуджальнiкаў, асаблiва стафiлакокаў i стрэптакокаў.

Наготкi прымяняюць пры язве страўнiка i дванаццацiперснай кiшкi, гастрытах, захворваннях печанi i жоўцевых шляхоў, пры захворваннях сэрца, якiя суправаджаюцца парушэннем рытму, пры гiпертанii, у клiмактэрычны перыяд.

 
Настойка, настой, мазь з календулы выкарыстоўваюцца для лячэння гнойных ранаў, фурункулаў, язваў, апёкаў, пры запаленчых захворваннях поласцi рота, глоткi.

Збiраюць кошыкi наготак без кветаножак у перыяд амаль поўнага раскрыцця кветак. Сушаць сыравiну ў памяшканнi, якое добра праветрываецца, або пад навесам, у ценi.

R Пры арытмii сардэчнай: 2 ч. лыжкi сухiх суквеццяў залiце 2 шк. кiпеню, настойвайце на працягу гадзiны, працадзiце. Прымайце па 1/2 шклянкi 4 разы на дзень.

R Пры гiпертанii: настойвайце кветкi календулы на гарэлцы на працягу тыдня, узяўшы iх у суадносiнах 20:100. Прымайце па 20—30 кропляў 3 разы на дзень. (Прыём настойкi пазбаўляе ад галаўнога болю, паляпшае сон, павышае працаздольнасць.)

R Пры клiмаксе: 20 г кветак наготак залiце 1/2 шклянкi гарэлкi, настойвайце 7 дзён у цёмным месцы. Прымайце па 40—50 кропляў, разведзеных у 1/3 шклянкi вады, 3 разы на дзень да яды. Асаблiва настойка карысная пры павышэннi цiску падчас клiмаксу.

R Пры халецыстыце, дыскiнезii жоўцевых шляхоў эфектыўны чай з кветак календулы, якi гатуецца наступным чынам: 1—2 ч. лыжкi высушаных кветак залiце 1 шклянкай кiпеню i настойвайце 10 хвiлiн. Працадзiце i пiце цёплым 2—3 разы на дзень. (Дарэчы, такi чай карысны як пры клiмактэрычным, так i пры перадменструальным сiндроме.)

R Для лячэння трэшчын скуры i герпесу прымяняецца 10-працэнтны настой кветкавых кошыкаў на алiўкавым алеi.

Спiртавой жа настойкай (1 ч. лыжка настойкi на шклянку гатаванай вады) лечаць тлустую себарэю, экзэмы, гнайнiковыя захворваннi; палошчуць гэтым растворам горла пры стаматыце, гiнгiвiце, парадантозе, танзiлiце i ангiне. Такi ж раствор выкарыстоўваюць пры трэшчынах задняга праходу, практыце для ванначак i мiкраклiзмаў.

Раствор двайной канцэнтрацыi (1 ч. лыжка настойкi на паўшклянкi гатаванай вады) прымяняюць для кампрэсаў i прымочак пры вочных хваробах (блефарыце, кан'юнктывiце, ячменi).

R Пры грыбковых захворваннях ног: 2 ст. лыжкi кветак календулы залiце 0,5 л крутога кiпеню i дадайце ў нажную ванначку.

Падрыхтавала
Вольга ЦЫБУЛЬСКАЯ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Календула лекавая (у народзе яе называюць наготкi) — рыжая прыгажуня з кветкавых клумбаў — валодае цудадзейнай гаючай сiлай. З даўнiх часоў з яе дапамогай залечвалi раны, пазбаўлялiся ад гнойных запаленняў, падтрымлiвалi хворае сэрца.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика