Паласаты доктарЖнiвень i верасень — райскiя месяцы для аматараў кавуноў. Кавун — гэта ягада. Але, паводле батанiчнай класiфiкацыi, ягада несапраўдная. Дарэчы, на ягаду больш падобны дзiкi афрыканскi продак кавуна культурнага, сярэдняя вага якога i цяпер складае 200—300 грамаў. Звыклыя ж для нас гiганты атрымалiся ў вынiку селекцыi, пакуль дабiралiся праз Кiтай i Сярэднюю Азiю. І сучасны смак цуда-ягады — гэта таксама справа рук чалавека, якi тысячагоддзямi адбiраў для развядзення самыя салодкiя плады — роданачальнiк кавуна гаркаваты на смак. Акрамя забеспячэння арганiзма карыснымi рэчывамi i вiтамiнамi, кавун займаецца яшчэ i яго ачышчэннем — выводзiць з нырак солi, пясок, а таксама вымывае таксiны. I, бясспрэчна, кавун з яго 30—40 кiлакалорыямi на 100 грамаў мякацi добра падыходзiць для дыеты. Праўда, пры кавуновай дыеце трэба захоўваць некаторыя правiлы: l Улiчваць супрацьпаказаннi. Гэта, перш за ўсё, парушэннi адтоку мачы i жоўцi, захворваннi страўнiкава-кiшачнага тракта i нырак у стадыi абвастрэння, буйныя камянi ў нырках i жоўцевым пухiры, прастатыт, цыстыт, гiпертанiя i г.д. l Не "сядзець на кавунах" больш як 5 дзён. Гэта залаты стандарт любой монадыеты, бо пасля 5 дзён замест ачышчэння арганiзма (незалежна ад таго, колькi засталося лiшняй вагi) наступае небяспечнае для здароўя знясiленне. l Кожнаму кавуну — свой сезон. Скрылёк нiтратнага кавуна ў звычайным рацыёне мае ўсе шанцы згубiцца сярод iншай ежы, затое некалькi кiлаграмаў такога кавуна ў дыетычных мэтах могуць выклiкаць сур’ёзнае атручэнне. Лепшы час для кавуновай дыеты — канец жнiўня—верасень, калi ў продажы з’яўляюцца плады, выспелыя натуральным чынам. l Не злоўжываць кавуном. Часцей за ўсё кавун з мэтай пахудзення рэкамендуюць есцi з разлiку да 1 кг на 10 кг уласнай вагi ў дзень. Улiчваючы, што кавун на 80 % складаецца з вады, увесь час дыеты на ныркi i сардэчна-сасудзiстую сiстэму будзе лажыцца двайная-трайная нагрузка. Здаровы арганiзм з гэтым, безумоўна, справiцца, але ўсё ж больш бяспечна абыходзiцца меншымi аб’ёмамi прадукту — каля 600—700 г мякацi на 10 кг вагi ў суткi. l Не галадаць. Есцi трэба ў 5—6 прыёмаў, каб не з’яўлялася адчуванне голаду. Калi ж монадыета вам не па сiлах, да кавуновага меню можна дадаць крыху складаных вугляводаў. Лепш за ўсё, калi гэта будзе падсушаны белы хлеб або макарона цвёрдых гатункаў пшанiцы без масла. Чорны хлеб для гэтых мэтаў не падыходзiць, таму што выклiкае браджэнне ў страўнiку i можа стаць прычынай абвастрэння праблем з СКТ. l Выходзiць з кавуновай дыеты паступова. Выхад з такой дыеты павiнен быць плаўным — снеданне з лёгкiх каш, нятлустае мяса i рыба — у абед i чыста кавуновая вячэра хоць бы 7—10 дзён пасля заканчэння монадыеты. У адваротным выпадку скiнутыя кiлаграмы вернуцца вельмi хутка. Кавуновы крушон — напой для сяброўскiх пасядзелак. — напой для сяброўскiх пасядзелак.Са спелага кавуна зрэжце верх, мякаць дастаньце лыжкай. Пасля таго, як з мякацi выдалены ўсе костачкi, дадайце ў яе 0,5 шклянкi каньяку, 2 шклянкi сухога вiна або шампанскага, долькi апельсiна, нарэзаныя персiк цi манга, вiнаградзiны. Атрыманую сумесь змясцiце назад у кавун i накрыйце зрэзаным раней "дахам". Пасля 1—2 гадзiн у халадзiльнiку — прадукт гатовы да ўжывання. Падрыхтавала
|