21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Карта паляка: хто маўчыць, а хто i крычыць

13.08.2009 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У цывiлiзаваным грамадстве хадзiць у чужы манастыр са сваiм статутам лiчыцца маветонам з сiвога сярэднявечча. На жаль, палiтыкi нават той самай цывiлiзаванай часткi старой Еўропы часта забываюцца на элементарныя правiлы прыстойных паводзiнаў, каб дагадзiць пэўным iнтарэсам. Так адбылося i з законам аб карце паляка. Дэпутаты Сейма невядома з якога перапалоху раптоўна загарэлiся братняй любоўю да суайчыннiкаў, якiя пражываюць у 15 самастойных дзяржавах на усход ад самой Польшчы. Згодна з на хуткую руку прынятым законам, iм у замен здавалася б абсалютнай драбязы — абяцання не дзейнiчаць супраць iнтарэсаў Польшчы — прапануецца шэраг прыемных iльгот: ад шматразовай вiзы i знiжак на праезд да магчымасцi весцi бiзнэс. Чаму суайчыннiкаў, якiя жывуць на Захадзе, польскiя парламентарыi любяць менш, не паведамляецца. Не ўдастоiлiся ласкi i астатнiя жыхары Еўрасаюза, у чым тамтэйшыя праваабаронцы таксама заўважылi пэўную дыскрымiнацыю. Не без яе. Па сутнасцi, усе грамадзяне тых дзяржаў, дзе распаўсюджваецца карта паляка, з Варшавы падзяляюцца на два cарты: палякi i ўсе астатнiя. Гэта значыць, па этнiчнай прыкмеце. Вельмi цiкава, наколькi гэта адпавядае дэмакратычным прынцыпам.

 

 

Натуральна, МЗС Беларусi, жыхары якой пра нацыянальныя канфлiкты i напружанасць ведаюць толькi з мiжнароднай панарамы па ТБ, звярнула ўвагу польскiх калег на, мякка кажучы, недапрацаванасць закона, яго неадпаведнасць мiжнароднаму праву. Маўляў, у такой рэдакцыi дакумент можа сур'ёзна дэстабiлiзаваць мiжнацыянальныя адносiны ў краiне, выклiкаць напружанасць у грамадстве, парушыць яго стабiльнасць i выклiкаць недавер памiж беларускiмi грамадзянамi розных нацыянальнасцяў. Дзiўна было ў адказ на справядлiвыя заўвагi чуць абвiнавачаннi ў "нецывiлiзаванасцi" i спробах раздзьмуць з мухi слана. Маўляў, усiх, акрамя вас, варшаўская iнiцыятыва цалкам задавальняе i нiколькi не насцярожвае. Аднак, як высветлiлася, гэта не зусiм так. Узяць хоць тую Прыбалтыку, хоць Украiну.

Калi Беларусь усiмi сiламi намагалася палюбоўна ўрэгуляваць пытанне i неаднаразова запрашала польскi бок за стол перамоваў, то ў суседняй Лiтве разгарэўся сапраўдны скандал. Сапраўды, калi iншая дзяржава па сродках былых суайчыннiкаў атрымлiвае магчымасць уплываць на рашэннi парламента — а значыць прыняцце тых цi iншых законаў — тут ужо не да славутай еўрапейскай палiткарэктнасцi...

Справа ў тым, што двое з трох палякаў, якiя прайшлi ў лiтоўскi сейм па партыйных спiсах "Лiтоўскай выбарчай акцыi", маюць сумнавядомыя карты палякаў. Iх калега хрысцiянскi дэмакрат Гiнтарас Сангайла ўгледзеў у гэтым "прыняцце абавязацельстваў адразу перад дзвюма дзяржавамi". Сангайла ўказвае на 19-ы артыкул карты паляка, дзе ясна сказана, што асоба, якая яе набывае, абавязваецца быць лаяльнай iнтарэсам Польскай Рэспублiкi. "Акрамя таго, атрыманне карты паляка звязваецца з абаронай Рэспублiкi Польшча, яе бяспекай, грамадскiм парадкам, ненанясеннем урону асноўным iнтарэсам Польшчы", — дадаў ён.

Карта паляка з'яўляецца мiнi-квазiграмадзянствам i накладвае на яе ўладальнiка пэўныя абавязкi i на думку прадстаўнiка кансерватараў, члена дзяржаўнай выбарчай камiсii Лiтвы Гiнтараса Калiнаўскаса. Вось што ён заявiў з гэтай нагоды: "Асоба, якая хоча атрымаць карту паляка, прадстаўляе пiсьмовую дэкларацыю, у якой даказвае сваю прыналежнасць да польскай нацыянальнасцi. А страчвае права на карту, калi дзейнiчае супраць iнтарэсаў польскай дзяржавы. Падкрэслю, не супраць народнасцi, а супраць дзяржавы. Схiляю галаву перад польскiмi заканатворцамi...".

Цяпер па просьбе спiкера сейма парламенцкiя юрысты аналiзуюць статус, якi прадастаўляе "карта". Восенню парламент вернецца да гэтага пытання i будзе вырашаць, цi перадаваць яго ў Канстытуцыйны суд. Пакуль жа, нагадаем, на мiнулай сесii парламент Лiтвы ў першым чытаннi прыняў праект закона аб накiраваннi ў КС пытання аб тым, што насамрэч на практыцы азначае палажэнне Канстытуцыi аб тым, што дэпутат не можа быць звязаны клятвай i абавязацельствам з iншай дзяржавай. У законапраекце не гаворыцца пра карту паляка, аднак нiхто не сумняваецца, што пытанне датычыцца двух дэпутатаў, якiя яе маюць.

Бачаць пэўныя пагрозы для сябе ў законе аб карце паляка i ва Украiне. Прэтэндэнтаў ва "ўсходнiя палякi" там таксама нямала: да 1939 года грамадзянамi Польшчы былi практычна ўсе карэнныя жыхары Заходняй Украiны. Карта паляка многiмi iх нашчадкамi разглядаецца як пропуск не толькi ў Польшчу, але i ў ЕС. Такiм чынам, у заходнiм рэгiёне дзяржавы ў хуткiм часе можа ўтварыцца анклаў, iнтарэсы жыхароў якога скiраваныя ў большай ступенi на Польшчу, чым на Украiну. На форумах у iнтэрнэце i на старонках некаторых украiнскiх СМI абсалютна сур'ёзна i даволi актыўна абмяркоўваецца пытанне, цi не ператворацца ўладальнiкi карты паляка ў своеасаблiвую "пятую калону", агентуру ўплыву суседняй дзяржавы на развiццё падзей ва Украiне? Выказваюцца думкi i геапалiтычнага маштабу. Маўляў, цi не паспрабуе польскi бок пры магчымым змяненнi сiтуацыi ва Украiне скарыстацца "картай" для рэвiзii палiтычнай карты Усходняй Еўропы?

Калi разабрацца, не такая ўжо i лухта. У польскiм грамадстве даволi шырока прадстаўлены сiлы, якiя спяць i бачаць "Вялiкую Польшчу" ў межах калi i не "ад можа да можа", дык хоць 1939 года. Натуральна, пра перагляд межаў ваенным шляхам у сучаснай Еўропе размовы весцiся не можа, але, як паказвае прыклад таго ж Косава, можна беспакарана адарваць кавалак тэрыторыi суверэннай дзяржавы псеўдалегiтымным шляхам — напрыклад, правесцi рэферэндум.

Калi ўсё сапраўды так небяспечна, чаму маўчыць афiцыйны Кiеў? Тут якраз усё лагiчна i зразумела. Польшча ўжо пэўны час з'яўляецца неафiцыйным "адвакатам Украiны ў Еўропе" i абвастраць з ёй адносiны, прынамсi цяперашняя ўлада, нi ў якiм разе не будзе.

Сяргей АЛЯКСАНДРАЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У цывiлiзаваным грамадстве хадзiць у чужы манастыр са сваiм статутам лiчыцца маветонам з сiвога сярэднявечча. На жаль, палiтыкi нават той самай цывiлiзаванай часткi старой Еўропы часта забываюцца на элементарныя правiлы прыстойных паводзiнаў, каб дагадзiць пэўным iнтарэсам. Так адбылося i з законам аб карце паляка. Дэпутаты Сейма невядома з якога перапалоху раптоўна загарэлiся братняй любоўю да суайчыннiкаў, якiя пражываюць у 15 самастойных дзяржавах на усход ад самой Польшчы.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика