Попыт на прамтаварыНядрэнна вядзецца гандаль у Бешанковiцкiм раёне таварамi прамысловай групы i гаспадарчага ўжытку. Скажам, у мэблевым магазiне ў Бешанковiчах добры попыт маюць тавары Калiнкавiцкай мэблевай фабрыкi, прадпрыемства «Пiнскдрэў», iншых айчынных вытворцаў. Нават расiйскiх гасцей i турыстаў прываблiваюць нiзкiя цэны i добрая якасць беларускай мэблi. Не рэдкасць, калi масквiчы i пецярбуржцы загружаюць нашы тавары цэлымi фурамi. Але асноўны пакупнiк усё ж свой, беларускi. Тым больш што ў кааперацыi для «сваiх людзей» пры недахопе ў iх грошай патрэбны тавар адпусцяць у крэдыт i нават даставяць буйнагабарытную рэч па ўказанаму адрасу. Магазiн «Культтавары» райцэнтра, якiм загадвае Таццяна Шапура, таксама насычаны прадукцыяй пераважна айчынных таваравытворцаў. Больш разнастайным, чым у мiнулыя гады, стаў асартымент фiрменнай секцыi РУПП «Вiцязь» з телепрыёмнiкамi на любы густ i пажаданым размерам экрана. Ну а дзецi проста ў захапленнi ад шматфарбных цацак прадпрыемства «Вiтпласт». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нядрэнна вядзецца гандаль у Бешанковiцкiм раёне таварамi прамысловай групы i гаспадарчага ўжытку...
|
|