У Мінску прадаўцоў, бармэнаў-афіцыянтаў і дызайнераў інтэр'ераў будуць вучыць на беларускай мовеИсточник материала: 21.by Абвестка аб запісы ў беларускамоўныя групы на курсах прадаўцоў, афіцыянтаў-бармэнаў і дызайнераў інтэр'еру з'явілася сёння на Прапанова дзейнічае ва ўсіх 27 гарадах адукацыйнай сеткі «Лідэра»: каб скарыстацца ёю, трэба удакладніць, што хочаш вучыцца па-беларуску, падчас запісу на курсы. Шмат якія педагогі «Лідэра» ужо сёння гатовы весці курсы на нацыянальнай мове. Калі ж у якім-небудзь з гарадоў, дзе набярэцца група, патрэбнага спецыяліста не знойдзецца, цэнтр бярэ на сябе абавязак прыцягнуць да супрацоўніцтва дадатковага выкладчыка. «Мы бачым, што папулярнасць беларускай мовы расце, і спадзяемся, што наша прапанова спадабаецца будучым слухачам, прынамсі ў вялікіх гарадах. Прадавец або афіцыянт, які не здольны адказаць кліенту на любой дзяржаўных моў, не можа сёння лічыцца сапраўдным прафесіяналам. Прафесійнае навучанне па-беларуску дапаможа вярнуць нашым навучэнцам звычку да камунікацыі на нацыянальнай мове роднай краіны, - кажа дырэктар цэнтра «Лідэр» Наталля Бухарова. - Што тычыцца прафесіі дызайнера, мы ўключылі яе ў спіс таму, што для людзей, якія цікавяцца прафесіямі з сферы мастацтваў, натуральна імкненне да нацыянальнай культуры». Беларусізацыя навучання ў прыватным адукацыйным цэнтры не будзе гвалтоўнай: рускамоўныя курсы таксама застануцца ў раскладзе, а новыя групы адкрыюцца, калі на навучанне па-беларуску запішацца як мінімум шэсць слухачоў у горадзе. У «Лідэры» спадзяюцца, што попыт будзе, прычым не толькі на тры прапанаваныя прафесіі. І зараз апытваюць удзельнікаў сваіх груп у сацыяльных сетках аб тым, якія яшчэ спецыялізацыі мае сэнс выкладаць па-беларуску. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Абвестка аб запісы ў беларускамоўныя групы на курсах прадаўцоў, афіцыянтаў-бармэнаў і дызайнераў інтэр'еру з'явілася сёння на сайце найбуйнейшага беларускага цэнтра дадатковай адукацыі "Лідэр".
|
|