Этна-містэрыя “Раёк” ад гурта “Вурай”. 21.by

Этна-містэрыя “Раёк” ад гурта “Вурай”

19.03.2015 10:46 — Афиша | 21.by  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: 21.by

27 сакавіка, а 19.00 на сцэне Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў  Музычны Дом “Класіка” і этна-гурт “ВУРАЙ” прадстаўляюць унiкальную музычна-тэатральную этна-містэрыю “РАЁК”.

Прэм’ерны паказ этна-мiстэрыi «РАЁК» з поспехам адбыўся ў лiстападзе мiнулага года. У аснове мiстэрыi – музыка з аднаіменнага альбома, за якi гурт «ВУРАЙ» атрымаў прыз у намiнацыi "Найлепшы фолк-альбом 2014". Сцэнiчны варыянт гэтага таямнічага альбома змяшчае ў сябе музыку з танцамі і тэатралізаванымі вобразамі. Рэжысёр – Таццяна Шылава – лаўрэат і дыпламант шматлікіх міжнародных тэатральных конкурсаў, рэжысёр абразцовага тэатра-студыі “Клас-А!”, якому ў гэтым годзе спаўняецца 25 год.

Музычна-тэатральная містэрыя прысвечана асэнсаванню і раскрыццю вобраза Райка, яго пошуку. У беларускім фальклоры Раёк – містычны персанаж, што аберагае здароўе гаспадароў, прыносіць шчасце ў дом і захоўвае сям’ю, тых, хто верыць, што Раёк дапаможа.

27 лютага 2015 года адбылася прэзентацыя клiпа гурта «ВУРАЙ» з альбома «РАЁК» на песню «Сасна пахiлiлася» маладога рэжысёра Беларусі – Арцёма Лобача, якая выклiкала шмат розных водгукаў. Прагледезець клiп можна па спасылцы: https://www.youtube.com/watch?v=XWT-COsI_q4

Гурт “Вурай” – выключны ў музычным свеце сучаснай Беларусі. Такога гучання больш няма ні ў воднага гурта. Прыгожы бархацісты голас Сяржука Доўгашава, дарэчы вядучага саліста Філармоніі, разам з флейтай, скрыпкай, рознымі дудкамі, гітарай, гармонiкам, кантрабасам дае неверагоднае гучанне, гармонічнае спалучэнне. У саставе этна-калектыва “Вурай” музыкі працуюць з беларускім аўтэнтычным народным матэрыялам, фальклорам, на аснове якога робяць абсалютна ўнікальны музычны прадукт. Гурт не спявае песень мінулага, спявае сваё, але стылістычна, вобразна, метафарычна і па гучанні гэта нагадвае песні нашых продкаў. Музыка гучыць на мяжы фолька, неарока, акадэмічнага неакласічнага джаза.

Жывы гук, Жывая музыка, жывое дзеянне будуць адбывацца на вашых вачах.

_______________________________________________________________________________

Музычна-тэатральная этна-містэрыя «Раёк»

27 сакавіка, Рэспубліканскі  Палац  культуры прафсаюзаў (г. Мінск). Пачатак а 19.00

Даведкі: (029) 2 366 166

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
27 сакавіка, а 19.00 на сцэне Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў Музычны Дом “Класіка” і этна-гурт “ВУРАЙ” прадстаўляюць унiкальную музычна-тэатральную этна-містэрыю “РАЁК”.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Афиша)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика