Фэст вясновага раўнадзенства пройдзе 20 сакавікаИсточник материала: 21.by 20 сакавіка ў клубе "Re:public" (Мінск, Прытыцкага 62, ст.м.Кунцаўшчына) адбудзецца штогадовы "Фэст вясновага раўнадзенства", які па значнасці стаіць побач з такім вядомымі беларускімі фестывалямі, як "Купальскае Кола" і "Калядны Фэст". Назва і час правядзення фестывалю бяруць свае вытокі з народнай традыцыі. Асаблівай пашанай у нашых продкаў карыстаўся той момант руху сонца, калі дзень раўняўся з ноччу і з гэтага часу пачынаў павялічвацца, святло пачынала перамагаць цемру, калі надыходзіў доўгачаканы перыяд пацяплення і абуджэння прыроды. Менавіта да дня вясновага раўнадзенства прымяркоўвалі пачатак новага года. У гэтым годзе арганізатары вырашылі прысвяціць музычнае свята 20-годдзю існавання гурта ZNICH, які выступіць з новай праграмай і з’явіцца хэдлайнерам фэсту. TROLLWALD, OMUT, FOLCORE, ALFAR, РУТВІЦА. Пачатак: 17.00. Квіткі можна набыць у любой касе KVITKI BY: 150.000 - танцпляц; Або праз інтэрнэт: Спасылка на мерапрыемства: Тэлефон для даведак: +37529-141-94-97. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
20 сакавіка ў клубе "Re:public" (Мінск, Прытыцкага 62, ст.м.Кунцаўшчына) адбудзецца штогадовы "Фэст вясновага раўнадзенства", які па значнасці стаіць побач з такім вядомымі беларускімі фестывалямі, як "Купальскае Кола" і "Калядны Фэст".
|
|