Абласны конкурс гарманістаў і свята сямейнай творчасці пройдуць у Парэчча 2-3 чэрвеня. 21.by

Абласны конкурс гарманістаў і свята сямейнай творчасці пройдуць у Парэчча 2-3 чэрвеня

29.05.2018 — Афиша |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гармонь - фото

На працягу дзвюх дзён, 2 і 3 чэрвеня, вёска Парэчча ў Пінскім раёне стане вялікай святочнай пляцоўкай – тут адбудуцца абласны конкурс «Грай, гармонік! Звіні, прыпеўка!» і маштабнае свята сямейнай творчасці «Пад дахам дома твайго». Арганізатары мерапрыемства – галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама, Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр і Пінскі райвыканкам – запрашаюць далучыцца да свята ўсіх жадаючых. Мерапрыемсты пройдуць на беразе ракі Ясельды і ў аздараўленчым лагеры «Парэчча».

У суботу, 2 чэрвеня, у Парэчча пройдзе конкурс сярод лепшых выканаўцаў на гармоніку і ансамбляў гарманістаў з ўсёй вобласці, ансамбляў народных інструментаў, прыпевачнікаў, вечарына «Запрашае гармонік сяброў», а таксама конкурс на лепшае афармленне падворка вёскі.

У нядзелю, 3 чэрвеня, у амфітэатры лагера «Парэчча» адбудзецца конкурс удзельнікаў свята сямейнай творчасці «Пад дахам дома твайго». На беразе Ясельды будуць арганізаваныя выстава дэкаратыўна-прыкладной творчасці і дзіцячая пляцоўка з атракцыёнамі ды разнастайнымі гульнямі. Напрыканцы свята усіх гасцей чакае святочны канцэрт.

абласны конкурс “Грай, гармонік! Звіні, прыпеўка!” - афіша

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На працягу дзвюх дзён, 2 і 3 чэрвеня, вёска Парэчча ў Пінскім раёне стане вялікай святочнай пляцоўкай – тут адбудуцца абласны конкурс «Грай, гармонік! Звіні,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Афиша)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика