Цi забароняць беларусам паркавацца ў дварах?. 21.by

Цi забароняць беларусам паркавацца ў дварах?

13.01.2010 13:51 — Новости Авто |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Нават у дварах Шанхая паркавацца лягчэй, чым у Мiнску"

Прадпрымальнiк Гуанья Чжоў, якi шчыльна працуе з Беларуссю, расказаў карэспандэнту "Звязды", як нашы сябры-кiтайцы вырашылi праблему з паркоўкамi ў дварах.

— У маiм родным Шанхаi жыве ад 17 да 20 мiльёнаў жыхароў. У два разы болей, чым ва ўсёй Беларусi, — падлiчвае спадар ЧЖОЎ. — Ужо дзесяць гадоў таму ў нас кожны новы дом будаваўся з падземным паркiнгам. Праўда, за паркiнг трэба штомесяц плацiць. У Мiнску я маю кватэру ў доме, якi пабудавалi тры гады таму. I ў iм няма паркiнгу. Гэта дзiўна. Таму i двары ў беларускай сталiцы забiтыя аўтамабiлямi. А кiтайскiя — не. Праўда, калi жыхар Шанхая ўсё ж хоча паркавацца ў двары, то можа. Толькi за гэта зноў жа трэба плацiць.
Мiнскiя паркоўкi зрабiлi бясплатнымi. Часова

Мiнскiя аўтааматары не паверылi сваiм вачам, калi пасля навагоднiх святаў аж
26 мунiцыпальных парковак зрабiлi бясплатнымi. Адначасова на iх могуць размясцiцца 1500 аўто. А знаходзяцца паркоўкi ў самых стратэгiчных пунктах — ля чыгуначнага вакзала, на плошчы Якуба Коласа i гэтак далей.

— Раней аўтааматары плацiлi за паркоўку так званы збор — 3200 рублёў за гадзiну, — тлумачыць дырэктар "Парковак сталiцы" Леанiд Дарашчонак. — Гэты збор быў уведзены на падставе Закона "Аб бюджэце", якi прымаецца штогод. Мясцовым Саветам дазвалялася ўводзiць дадатковыя падаткi. У Мiнску такiм чынам быў уведзены збор за паркоўку. Новы Закон "Аб бюджэце" на 2010 год забаранiў мясцовым заканадаўчым органам уводзiць падатак за паркоўку. Пакуль наша арганiзацыя ў рэжыме чакання. Што будзе з "Паркоўкамi сталiцы", невядома. Магчыма, арганiзацыя знiкне.

Тым не менш, iншыя чыноўнiкi падкрэслiваюць, што стаянкi зрабiлi бясплатнымi, хутчэй за ўсё, часова.
Па такім шляху пайшлi ўлады Масквы. У хуткiм часе за паркоўку ў жылых дварах "белакаменнай" збiраюцца выпiсваць штрафы. Карэспандэнт "Звязды" высвятляў, цi не чакае такi самы лёс беларускiх аўтааматараў.

Расiйскае новаўвядзенне шмат каго напалохала. Паркаваць аўтамабiлi ў маскоўскiх дварах можна будзе толькi на спецыяльна адведзеных тэрыторыях — так званых гасцявых стаянках. Хапае такiх стаянак, як паказвае сучасная практыка, на два-тры пад'езды. Куды ж падацца iншым аўтааматарам?

Праблемы з паркоўкамi востра стаяць i ў Мiнску, i ў iншых абласных цэнтрах Беларусi. Знайсцi вольнае месца ў двары вечарам, калi аўтааматары вярнулiся з працы, сапраўдны падарунак. Шмат дзе людзi паркуюцца на бардзюрах, зялёных зонах, ледзьве не ставяць машыны адна на адну. Праблему рана цi позна трэба вырашаць. Цi не пойдуць гарадскiя ўлады Мiнска па слядах сваiх маскоўскiх калегаў?

Як патлумачылi карэспандэнту "Звязды" дасведчаныя людзi ў Мiнгарвыканкаме, падобных планаў пакуль нiхто не абвяшчаў. А галоўная задача чыноўнiкаў — набудаваць новых парковак па-за межамi двароў.

Раней будавалiся стаянкi слаба. З 600 тысяч сталiчных аўтамабiляў палову сёння спрабуюць запаркаваць менавiта ў дварах. Таму i "хуткiм дапамогам", i таксiстам, i "смеццевозкам" часта складана патрапiць да патрэбнага пад'езда. Але згодна з "Праграмай па добраўпарадкаваннi" на 2010 год, раённыя ўлады сталiцы прынялiся вырашаць праблему. Вось якiм чынам.

— Наш раён падзелены на 17 сектараў, у кожным з iх мы плануем пабудаваць па новай паркоўцы, — распавядае начальнiк аддзела гарадской гаспадаркi адмiнiстрацыi Першамайскага раёна Мiнска Павел Сасiноўскi. — Адна з iх, на 100 месцаў, ужо збудаваная — на вулiцы Ложынская. Вельмi важна, каб мясцовыя жыхары былi зацiкаўленыя ў такiх паркоўках. Гарадскому бюджэту цяжка пацягнуць такое будаўнiцтва, таму ўкласцi грошы ў стварэнне паркоўкi мы прапануем непасрэдна жыхарам раёна. Iм у сваю чаргу будзе гарантавана парковачнае месца. Людзi не толькi назаўсёды вырашаць сваю праблему, але i прымуць удзел у развiццi роднага раёна...

Для арганiзацыi паркоўкi аўтааматарам давядзецца скласцiся на суму ад 600 тысяч рублёў да аднаго мiльёна. Парковачнае месца хоць i не будзе аформлена, як прыватная ўласнасць, але чыноўнiкi гарантуюць, што, атрымаўшы пропуск, паркаваць сваё аўто на такой стаянцы можна будзе да скону.

У будучынi плануюцца будаўнiцтвы шматпавярховых паркiнгаў. Тут ужо ваша месца будзе аформлена як прыватная ўласнасць. Укласцi ў яго давядзецца каля 4000 долараў ЗША.

А пакуль нахабных кiроўцаў, якiя паркуюцца на бардзюрах, дзiцячых пляцоўках, а часам i "падпiраюць" машыны iншых, амаль немагчыма пакараць.

— Вядома, такiх вадзiцеляў мы прыцягваем да адказнасцi па артыкуле "Парушэнне правiлаў прыпынку i стаянкi", але ёсць iстотная праблема, — кажа кiраўнiца прэс-службы ДАI Мiнгарвыканкама Жанна ТРАЙНО. — Толькi ў Мiнску прыкладна 600 тысяч транспартных сродкаў, i працуе каля 700 iнспектараў ДАI. Выходзiць, што адзiн наш супрацоўнiк павiнен сачыць амаль за тысячай адзiнак транспарту. Цi магчыма ў такiх умовах пакараць усiх парушальнiкаў?

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па такім шляху пайшлi ўлады Масквы. У хуткiм часе за паркоўку ў жылых дварах "белакаменнай" збiраюцца выпiсваць штрафы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Авто)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика