Беларусь збіраецца выпускаць кітайскія аўтамабілі
29.04.2010 12:36
—
Новости Авто
|
Пра гэта 28 красавіка на прэс‑канферэнцыі ў Мінску паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення прамысловасці, транспарту і сувязі Мінэканомікі Уладзімір Дзернавы. Ён нагадаў, што яшчэ летась распрацоўваўся бізнес‑план па стварэнні вытворчасці ў Беларусі кітайскіх легкавых аўтамабіляў. Арыенціровачны кошт праекта складаў каля 260 млн. даляраў.Аднак па просьбе кітайскага боку распрацоўка бізнес‑плана была прыпынена. »Мінулы год быў крызісным, таму распрацоўка бізнес‑плана і яго ўзгадненне не былі даведзены да завяршальнага этапу», — адзначыў Дзернавы. Таксама, паводле яго слоў, кітайскі бок вылучыў беларускаму боку шэраг невыканальных патрабаванняў,у прыватнасці, па аб’ёмах інвестыцый у рэалізацыю праекта і патрабаванне, якое тычыцца гарантаваных паставак аўтамабіляў на расійскі рынак. «Цяпер перамовы працягваюцца, але працэс крыху запаволіўся. Гэта звязана з уваходжаннем Беларусі ў Мытны саюз і няпэўнасцю з пошлінамі на імпартныя аўтамабілі», — сказаў Дзернавы. У сваю чаргу, намеснік міністра эканомікі Анатоль Філонаў нагадаў, што кампанія Chery выйграла конкурс на арганізацыю ў Беларусі вытворчасці легкавых аўтамабіляў.«Пакуль не магу каментаваць, які гэта будзе аўтамабіль, але кітайскае аўтамабілебудаванне актыўна развіваецца. І не здзіўлюся таму, што яны будуць выціскаць еўрапейскіх вытворцаў легкавых аўтамабіляў», — адзначыў Філонаў. Акрамя таго, нагадаў ён, кітайскі вытворца легкавых аўтамабіляў Geely купіў шведскі канцэрн Volvo больш чым за 2 млрд. даляраў. «Гэта таксама сведчыць аб вялікім патэнцыяле кітайскага аўтамабілебудавання», — падкрэсліў намеснік міністра. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь аднавіла перамовы з кітайскай кампаніяй Chery аб стварэнні вытворчасці легкавых аўтамабіляў.
|
|