З канвеера Hummer сышоў апошні аўтамабіль
26.05.2010 19:21
—
Новости Авто
|
З канвеера завода General Motors у амерыканскім Шрыўпорце (штат Луізіяна) сышоў апошні пазадарожнік маркі Hummer. Пасля спынення вытворчасці аўтамабіляў Hummer прадпрыемства працягне выпуск Chevrolet Colorado і GMC Canyon. У лютым канцэрн General Motors абвясціў аб паступовым згортванні вытворчасці аўтамабіляў Hummer пасля зрыву ўгоды па продажы стратнага брэнду кітайскаму аўтаканцэрну Sichuan Tengzhong. Пагадненне аб продажы Hummer было падпісанае ў кастрычніку 2009 году, угода ацэньвалася ў 150 млн даляраў. Паводле яе ўмоваў, Sichuan Tengzhong набываў брэнд і ліцэнзіі на вытворчасць аўтамабіляў і прымаў абавязальніцтвы па дамовах з дылерамі Hummer, а таксама мог некаторы час карыстацца магутнасцямі амерыканскіх заводаў GM для вытворчасці машын гэтай маркі. Але пагадненне паміж GM і Sichuan Tengzhong не адбылося — яго не ўхваліў кітайскі ўрад. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З канвеера завода General Motors у амерыканскім Шрыўпорце (штат Луізіяна) сышоў апошні пазадарожнік маркі Hummer. Пасля спынення вытворчасці аўтамабіляў Hummer...
|
|