Кіроўцы BMW лічацца самымі агрэсіўнымі
20.10.2010 10:49
—
Новости Авто
|
Як паказвае завершанае на мінулым тыдні даследаванне, самымі агрэсіўнымі кіроўцамі ў Вялікабрытаніі з’яўляюцца ўладальнікі аўтамабіляў BMW. Больш за палову апытаных аўтамабілістаў паведамілі, што назіралі нахабныя паводзіны баварскіх машын на дарозе. У апытанні ўдзельнічалі больш за тры тысячы кіроўцаў. Першае месца сярод агрэсіўных аўтамабілістаў займаюць ўладальнікі BMW, другое месца — мінівэнаў, трэцяе — кіроўцы Audi. Цікава, што 17% удзельнікаў даследавання паведамілі, што падвяргаліся грубасці на дарозе цягам апошняга тыдня. 23% апытаных расказалі, што ім даводзілася разбірацца кулакамі з раз’юшанымі кіроўцамі, што выходзілі з аўтамабіляў. Кожны дзясяты рэспандэнт трапляў у ДТЗ праз нахабства іншых удзельнікаў дарожнага руху. 90% брытанскіх кіроўцаў сустракаюць агрэсіўнага аўтамабіліста хоць бы адзін раз за гадзіну руху. Спіс машын, кіроўцы якіх часцей за ўсё дэманструюць нахабства на дарогах Вялікабрытаніі: 1. BMW. 2. Мінівэны. 3. Audi. 4. Ford. 5. Land Rover. 6. Грузавыя аўтамабілі. 7. Opel (Vauxhall). 8. Range Rover. 9. Volkswagen. 10. Mercedes. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паказвае завершанае на мінулым тыдні даследаванне, самымі агрэсіўнымі кіроўцамі ў Вялікабрытаніі з’яўляюцца ўладальнікі аўтамабіляў BMW. Больш...
|
|