“Таёта” адклікае 1,5 млн аўто
21.10.2010 21:04
—
Новости Авто
|
Японскі канцэрн Toyota Motor Corp. абвясціў аб чарговым адкліканні 1,5 млн аўтамабіляў па ўсім свеце. Спецыялісты кампаніі выявілі дэфекты бензапомпы і тармазных цыліндраў у 11 мадэляў. Па іх словах, непаладку неабходна ліквідаваць, бо з часам яна будзе ўплываць на тармазныя характарыстыкі. Акцыя закране аўтамабілі, выпушчаныя ад мая 2002 года да сакавіка 2006 года: Toyota Avalon, Crown, Highlander, а таксама Lexus GS 300, IS 250 і IS 350-- 740 тыс. машын у ЗША і 600 тыс. у Японіі. 50 тыс. аўто будзе адклікана ў Еўропе, 60 тыс. -- у Кітаі, 30 тыс. -- у Аўстраліі і 50 тыс. -- у некалькіх азіяцкіх краінах. За апошні год карпарацыя Toyota адклікала з-за розных дэфектаў, часта патэнцыйных, каля 10 млн аўто па ўсім свеце. Так сур’ёзная кампанія дбае пра свой прэстыж і бяспеку кліентаў. Падзяліцца навіной:
СМ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Японскі канцэрн Toyota Motor Corp. абвясціў аб чарговым адкліканні 1,5 млн аўтамабіляў па ўсім свеце.Спецыялісты кампаніі выявілі дэфекты бензапомпы і тармазных цыліндраў... |
|