За 12 гадоў у выніку ДТЗ у Беларусі страчана насельніцтва сярэдняга райцэнтра. 21.by

За 12 гадоў у выніку ДТЗ у Беларусі страчана насельніцтва сярэдняга райцэнтра

12.11.2010 12:05 — Новости Авто |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У 1999–2010 гадах у Беларусі ў выніку дарожна-транспартных здарэнняў загінулі амаль 18 тысяч 858 чалавек, што можна параўнаць з насельніцтвам сярэдняга раённага цэнтра. У 2002–2010 гадах ахвярамі ДТЗ сталі 540 дзяцей.

Пра гэта сведчыць статыстыка ўпраўлення ДАІ МУС.

Як паведаміў на прэс-канферэнцыі 11 лістапада ў Мінску намеснік начальніка рэспубліканскай Дзяржаўтаінспекцыі Максім Падбярозкін, у сярэднім на дарогах краіны штодня гінуць чатыры чалавекі, 18 чалавек, у тым ліку двое дзяцей, атрымліваюць траўмы.

Штодня ДАІ выдае больш за 1.000 вадзіцельскіх пасведчанняў, пярвічную рэгістрацыю праходзяць больш за 1.500 аўтамабіляў. Калі па выніках 2000 года асабісты аўтапарк налічваў амаль 1,5 млн. аўтамабіляў,

то па выніках 2009 года — 2,5 млн. І рост працягваецца:

за 10 месяцаў 2010 года зарэгістравана больш аўтамабіляў, чым за такі ж перыяд 2009 года, адзначыў намеснік начальніка УДАІ МУС.

Паводле даных Дзяржаўтаінспекцыі, за 10 месяцаў 2010 года ў краіне было ўчынена 86.474 ДТЗ з матэрыяльным уронам. У 4.986 з іх пацярпелі людзі (на 8,5% менш, чым за 10 месяцаў 2009 года); 924 чалавекі загінулі (на 11,2% менш), 5.396 — атрымалі раненні (на 8,3% менш). У 457 ДТЗ пацярпелі дзеці, 28 — загінулі (на 30% менш), 452 — былі параненыя (на 16,3% менш).

Па віне вадзіцеляў, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення, учынена 719 ДТЗ (на 20,3% менш), у якіх 167 чалавек загінулі (на 18,9% менш) і 846 — былі параненыя (на 22% менш).

Па віне вадзіцеляў усіх транспартных сродкаў учынена 3.941 ДТЗ, у якіх загінулі 672 чалавекі і 4.563 — былі параненыя. Па віне пешаходаў — 840 ДТЗ; 215 чалавек загінулі і 642 — былі паранены.

Максім Падбярозкін звярнуў увагу на тое, што па-ранейшаму галоўнай прычынай дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх гінуць людзі, застаецца перавышэнне хуткасці. Такіх ДТЗ сёлета было 740. Сярод асноўных прычын таксама парушэнне правіл праезду пешаходнага пераходу (526), парушэнне правіл манеўравання ці агрэсіўная язда (511), незахаванне чарговасці праезду скрыжаванняў (469) і выезд на паласу сустрэчнага руху (294).


Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У 1999–2010 гадах у Беларусі ў выніку дарожна-транспартных здарэнняў загінулі амаль 18 тысяч 858 чалавек, што можна параўнаць з насельніцтвам сярэдняга раённага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Авто)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика