Дамовіцца з паліцэйскімі ў Еўропе можна амаль заўсёды, галоўнае быць ветлівым. 21.by

Дамовіцца з паліцэйскімі ў Еўропе можна амаль заўсёды, галоўнае быць ветлівым

25.11.2011 02:00 — Новости Авто |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дамовіцца з паліцэйскімі ў Еўропе можна амаль заўсёды, галоўнае быць ветлівым

  • Алена Андрэева, TUT.BY

Аматарка вандровак аўтастопам, якая праехала на спадарожных аўто ўсю Беларусь, Украіну, Польшчу, палову Расіі, бывала ў Чэхіі, Венгрыі ды Нямеччыне, і журналістка ў адной асобе Вольга Чарных у межах праграмы “TUT-Бава” распавяла пра свае прыгоды ў Венгрыі. А таксама падзялілася залатым правілам залагоджвання канфліктных сітуацый з праваахоўнікамі. Яна сцвярджае, што да турыстаў з Беларусі ставяцца вельмі прыхільна, і калі паводзіць сябе спакойна і разважліва, то можна нават пазбегнуць штрафу за паркоўку ў недазволеным месцы альбо за безбілетны праезд.



Якія былі твае ўражанні ад тых краінаў, у якія ты трапляла? У якіх кур’ёзных сітуацыях, звязаных з заканадаўствам краінаў тваіх вандровак, ты апыналася?

Найбольш кур’ёзная сітуацыя была, калі мы з сяброўкай паехалі ў Венгрыю, ў Будапешт. Рашэнне пра паездку было спантанным, мы прынялі яго за дзве гадзіны да выезду. Ранкам перад ад’ездам аказалася, што ў меня проста няма беларускага пашпарта. Ён дзесьці згубіўся, у мяне быў толькі від на жыхарства ў Польшчы. А ў еўрапейскіх межах гэты від на жыхарства несапраўдны без наяўнасці пашпарту. Але мы ўсё роўна вырашылі ехаць, таму што ўжо настроіліся на вандроўку, сабраліся. Прыехаўшы ў Будапешт, мы спадзяваліся, што не будзем мець праблемаў з паліцыяй, што нас не затрымаюць, не арыштуюць.

Але ў апошні дзень нашага побыту ў Венгрыі нас абрабавалі. Мяне выратавала тое, што пацярпелай была мая сяброўка Магда, таму ў паліцыі перапісвалі яе пашпартныя даныя. А я сядзела ў куце і баялася, каб у меня не папрасілі дакументаў і не дэпартавалі.

На якія законы краінаў, куды збіраешся, ты звяртаеш увагу? Ці звяртаеш наогул?

Перш за ўсё я звяртаю ўвагу на правілы руху: дзе можна стаяць, дзе нельга. Аднойчы мы спрабавалі спыніць машыну на нямецкім аўтабане, што было смешным ад пачатку. Таксама цікаўлюся гарадскім транспартам. Некалькі разоў трапляліся кантралёры, і, дзякуй богу, мы не плацілі штрафаў, таму што ўсе ведаюць беларусаў і, на дзіва, любяць. Еўрапейскія краіны вельмі падобныя да нашай. Пад час маіх падарожжаў на Паўночны Каўказ ці ў Кыргістан трэба было неяк стасавацца да рэлігійных традыцыяў.

Ці здаралася табе трапляць у сітуацыю, калі лёс звязваў з паліцэйскімі? Якія правіла паводзінаў з еўрапейскімі альбо расійскімі ці ўкраінскімі паліцэйскімі падкажаш?

Расійскім паліцэйскім ніколі нельга даваць грошаў: колькі б ты яму не даў, яму ўсё адно будзе мала. У мяне быў выпадак у Маскве. У метро да мяне падышоў міліцыянт і запытаўся пра дакументы. Я дала яму пашпарт, ён запытаўся пра рэгістрацыю. Я адказала, што для беларусаў яна не патрэбна на працягу 100 дзён. Аднак білета, які мог бы быць доказам нядаўняга ўезду ў мяне не было, бо я ж прыехала аўтаспынам. Пасля дэманстрацыі пячаткі ў пашпарце аб перасячэнні польска-беларускай мяжы паліцыянт сказаў, што не разумее па-польску, і запытаў, як будзем узгадняць. Калі б у мяне тады былі грошы, я б заплаціла яму за арыгінальнасць. У выніку выратавала мяне ад далейшых разбіральніцтваў з расійскім праваахоўнікам група таджікскіх нелегалаў, на якіх ён пераключыў сваю ўвагу, а я сышла.

Украінскам міліцыянтам таксама нельга даваць грошаў. Нажаль, хабарніцтва там распаўсюджана. Калі гаворка ідзе пра еўрапейскіх паліцэйскіх, тут праблемаў няма, таму што з большага яны захоўваюцца вельмі ветліва, шануюць замежнікаў. Будапесцкія міліцыянты ўвогуле папрасілі нас даць ім некалькі ўрокаў рускай мовы. Як апынулася, яны былі закаханыя ў Пушкіна. Яны адэкватныя людзі, галоўнае самому быць ветлівым, адекватным, мілым, усміхацца.

Аднак калі ўсё-такі здараецца трапіць у сітуацыю, калі закон парушаеш праз няведанне, як параіш выкручвацца?

Неяк меня затрымалі ў Берліне. Калі на некалькі хвілінаў паркуешся ў Беларусі ў недазволеным месцы, уключаеш аварыйку, і ўсё бывае нармальна. У Берліне такой магчымасці няма, аднак я пра тое не ведала. Мы на машыне маёй сяброўкі стаялі на “аварыйцы” перад супермаркетам. Падышоў паліцэйскі і пачаў тлумачыць маё парушэнне і патрабаваць заплаціць штраф каля 100 еўра. Я на сваёй ламанай нямецкай спрабавала патлумацыць, што стаю хвілінку і зараз ад’еду. Мяне выратавала ад штрафу гісторыя пра тое, што я прыехала з Беларусі, а жыву ў Польшчы. Калі ён пачуў пра Польшчу, казаў, што на першы раз даруе мне, таму што, напэўна, палякі мне ніколі б не даравалі. У Польшчы такое не пракатвае. Калі паліцэйскія цябе затрымліваюць і хочуць аштрафаваць, яны гэта зробяць. Калі пачынаеш “качаць” правы, іх гэта моцна нервуе, і яны пачынаюць сувора сябе паводзіць.

Але напэўна бываюць сітуацыі, калі паліцэйскія накладаюць штраф, а грошаў на яго ўплату няма. Як быць?

Таксама бывалі такія сітуацыя, але не з паліцэйскімі, а з кантралёрамі ў грамадскім транспарце. Яны адпускалі. З паліцэйскімі ў Польшчы ў мяне стасункаў не было, таму не магу сказаць. Але звычайна можна дамовіцца, што яны выпішуць штраф, і ты на працягу некалькі дзён аплаціш. Галоўнае – размаўляць ветліва, спакойна, не крычаць. Калі ты спакойна сябе паводзіш, яны таксама так сябе паводзяць, і заўжды можна дамовіцца.

Праграму "TUT-Бава" цалкам глядзіце неўзабаве ў рубрыцы TUT.BY-ТВ.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аматарка вандровак аўтастопам, якая праехала на спадарожных аўто ўсю Беларусь, Украіну, Польшчу, палову Расіі, бывала ў Чэхіі, Венгрыі ды Нямеччыне, і журналістка ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Авто)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика