У Брэсце злодзеі палюбілі аўтамабілі БМВ. 21.by

У Брэсце злодзеі палюбілі аўтамабілі БМВ

14.04.2012 17:22 — Новости Авто |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Брэсце злодзеі палюбілі аўтамабілі БМВ

Еўрарадыё
За красавік зламыснікі знялі дэталі з 11 аўтамабіляў гэтай маркі. Сярод пацярпелых два кіраўнікі фірм і нават супрацоўнік органаў МУС.

У ноч з 11 на 12 красавіка з трох “бумераў” у цэнтры горада знялі люстэркі, фары, сістэмы паркоўкі на суму каля 12 мільёнаў рублёў. На суткі раней абабралі БМВ рабочага чыгункі ў цэнтры на суму каля 6 мільёнаў рублёў.

Але найбольш крадзяжоў прыпала на 7 красавіка. Абласны Следчы Камітэт распачаў у гэты дзень 7 крымінальных спраў. Аўтамабілі БМВ абрабавалі ў розных раёнах Брэста. З двух простых мадэляў знялі бамперы; абчысцілі на больш за два мільёны рублёў нават дарагую БМВ Х530, якая стаяла ў двары прыватнага дома.

Нагадаем, што за люты і сакавік у Брэсце былі скрадзеныя два БМВ х530 Jeep.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За красавік зламыснікі знялі дэталі з 11 аўтамабіляў гэтай маркі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Авто)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика