Ісці ці не ісці ў касцёл? Ксёндз Андрэй Кеўліч звярнуўся да горацкіх вернікаў
07.04.2020
—
Новости о Коронавирусе
|
Настаяцель рымска-каталіцкай парафіі Маці Божай Бялыніцкай ксёндз Андрэй Кеўліч звярнуўся да вернікаў у сувязі з пандэміяй каронавірусу.
Сітуацыя з пандэміяй каронавірусу, без сумненняў, не дапамагае нам перажываць гэтыя дні належным чынам. Што нам рабіць? Нашыя продкі заўсёды, асабліва пры вялікіх небяспеках, звярталіся да Бога, і нам гэта трэба рабіць.
Расклад багаслужэнняў у нашай парафіі будзе наступны: Вялікі чацвер – 9 красавіка – Імша Вячэры Пана – 19.00 Успамінаецца ўстанаўленне Сакрамэнту Эўхарыстыі і наказ Хрыста аб братняй любові, дадзены на Апошняй Вячэры. У гэты дзень мы таксама закліканы памаліцца за ўсіх святароў. Вялікая пятніца Мукі Пана – Літургія Мукі Пана – 19.00 Дзень сціслага посту. У другой палове дня цэлебруецца літургія Мукі Пана, цэнтральнай часткай якой з’яўляецца адарацыя святога Крыжа. Вялікая субота Пасхальная Вігілія Пасхальная Вігілія – 21.00 У Вялікую суботу Касцёл прабывае каля гробу Пана, разважаючы пра Ягоную муку і смерць, а таксама пра Яго сыходжанне ў адхлань і ў малітве і посце чакаючы Яго ўваскрасення. У ноч з суботы на нядзелю паводле найстаражытнейшай традыцыі адбываецца чуванне (лац. вігілія) на ўшанаванне Пана. Вігілія гэтай ночы, якая з’яўляецца найважнейшай і найбольш значнай з усіх урачыстасцяў, уключае шмат прыгожых старадаўніх абрадаў. Нядзеля Уваскрасення Пана – святая Імша ў 8.00 і 16.00 Магчымасць прыступіць да сакраманту пакаяння ёсць заўсёды за 30 хвілін перад Імшой. У чацвер, пятніцу, а таксама суботу – касцёл будзе адчынены ад 10.00 і будзе магчымасць прыступіць да споведзі.
Складаная эпідэміялагічная сітуацыя, якая склалася ў свеце ў сувязі з пандэміяй каранавірусу, заклікае нас да адказнага стаўлення да гэтай праблемы. Як веруючыя людзі, мы перадусім павінны звяртацца да Бога,таму Канферэнцыя Біскупаў запрашае ўсіх вернікаў да малітвы ў інтэнцыі прадухілення пандэміі каранавірусу. Біскупы заклікаюць кожны дзень у сем’ях ці асабіста ў 15.00 маліцца Вяночак да Божай Міласэрнасці, і (або) у 20.30 святы Ружанец. Заклікаем выконваць тыя санітарныя прафілактычныя заўвагі, якія рэкамендуюць біскупы. Як быць у гэтыя дні, ісці ці не ісці ў касцёл? Адказ на гэтае пытанне павінна падказаць нашая вера, нашае сэрца, нашае сумленне і наш розум. Мы павінны памятаць, што Касцёл — гэта перадусім не будынак, але мы з Вамі. Біскупы вызвалілі нас ад абавязку ўдзелу ў літургіі ў абавязковыя дні на час эпідэміі, але права ўдзелу — застаецца (прынамсьці пакуль) некранутым, і мы можам ім і павінны скарыстацца. Таксама будзем помніць аб магчымасці далучацца да малітвы Касцёла праз сучасныя сродкі камунікацыі. Белтэлерадыёкампанія будзе трансліраваць багаслужэнні Пасхальнага Трыдуума з Мінскай Архікатэдры ў Вялікі Чацвер і ў Вялікую Пятніцу а 19 гадзіне на канале “Беларусь-3”, у Пасхальную Вігілію ў 21.45 на канале “Беларусь-1”. Таксама можна ўдзельнічаць ва ўрачыстасцях праз афіцыйны сайт Канферэнцыі Каталіцкіх біскупаў у Беларусі У нашай парафіі мы таксама зрабілі такую магчымасць: на парафіяльнай старонцы ў асобным раздзеле ў анлайн-рэжыме будуць трансліравацца багаслужэнні ( Адносна асвячэння велікоднай ежы – просьба для асвячэння вады прыносіць невялікіх начыннях, герметычна зачыненых (нп. можна набыць невялікую бутэлечку вады адмыслова для гэтай мэты). Здароўя Вам і вашым родным! Няхай Божая ласка дапаможа нам быць вернымі вучнямі нашага Збаўцы! Шчаслівых, поўных спакою Ісуса Хрыста, ВЯЛІКОДНЫХ святаў!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Настаяцель рымска-каталіцкай парафіі Маці Божай Бялыніцкай ксёндз Андрэй Кеўліч звярнуўся да вернікаў у сувязі з пандэміяй каронавірусу. Сітуацыя з...
|
|