Перадавікі пасяўной кампаніі па стане на 23 красавіка
23.04.2020
—
Новости о Коронавирусе
|
Па стане на 23 красавіка пераможцамі раённага спаборніцтва на вясенне-палявых работах прызнаны і занесены на Дошку гонару газеты “Кліч Радзімы”:
Фёдараў Валерый Вячаслававіч — механізатар ААТ “Агратэхсэрвіс”. На трактары “Кіравец” К-744 з сеялкай “Амазон” пасеяў 1244 гектары. Крышталевіч Алег Дзмітрыевіч — механізатар ААТ “Жвіранка”. На трактары “Беларус-3022” з АПП-6А пасеяў 561 гектар. Каснікоўскі Аляксандр Анатольевіч — механізатар КУВСП “Гарадзец”. На трактары “Беларус-1221” з СПУ-6 пасеяў 509 гектараў. Хаданёнак Сяргей Віктаравіч — механізатар ААТ “Княж”. На трактары “Беларус-1025” з сеялкай СЗТ-5,4 пасеяў 265 гектараў. Руткоўскі Канстанцін Аляксандравіч — механізатар КУВСП імя Маркава. На трактары “Беларус-3022” з АПП-6А пасеяў 256 гектараў. Красоўскі Васілій Казіміравіч — механізатар ААТ “Ельня-Агра”. На трактары “Беларус-1025” з сеялкай СЗТН-4 пасеяў 230 гектараў.
Лаўрыновіч Віктар Сяргеевіч — механізатар ААТ “Агратэхсэрвіс”. На трактары “Кіравец” К-744 з культыватарам “Кёрлінг” падрыхтаваў 1348 гектараў. Максімаў Яўгеній Віктаравіч — механізатар ААТ “Даватарскі”. На трактары “Кіравец” К-744 з культыватарам КШП-10 падрыхтаваў 732 гектары. Мітчанкаў Міхаіл Генадзьевіч — механізатар ААТ “Жвіранка”. На трактары “Кіравец” К-744 з культыватарам “Кёрлінг” падрыхтаваў 683 гектары. Руткоўскі Аляксандр Альфрэдавіч — механізатар КУВСП імя Маркава. На трактары “Кіравец” К-744 з культыватарам “Кёрлінг” падрыхтаваў 618 гектараў. Падоба Уладзімір Спірыдонавіч — механізатар ААТ “Буеўшчына”. На трактары “Беларус-3022” з культыватарам КЧ-7,2 падрыхтаваў 563 гектары. Урублеўскі Юрый Часлававіч — механізатар КУВСП “Гарадзец”. На трактары “Кіравец” К-744 з культыватарам КСТ-6 падрыхтаваў 548 гектараў. Драбовіч Аляксандр Казіміравіч — механізатар ААТ “Даватарскі”. На трактары “Беларус-3522” з культыватарам КЧ-6,9 падрыхтаваў 534 гектары.
Шамровіч Дзмітрый Дзмітрыевіч — механізатар ААТ “Агратэхсэрвіс”. На агрэгаце “Дзвіна” ўнёс мінеральныя ўдабрэнні на плошчы 1173 гектары. Бука Раман Мар’янавіч — механізатар КУВСП імя Маркава. На агрэгаце “Раса” ўнёс мінеральныя ўдабрэнні на плошчы 1077 гектараў. Гаўрылаў Уладзімір Уладзіміравіч — механізатар ААТ “Жвіранка”. На агрэгаце “Раса” ўнёс мінеральныя ўдабрэнні на плошчы 995 гектараў. Якімовіч Васілій Мікалаевіч — механізатар ААТ “Ельня-Агра”. На агрэгаце “Раса” ўнёс мінеральныя ўдабрэнні на плошчы 683 гектары. |
|