Раённы дыстанцыйны конкурс “Мая Радзіма – Беларусь”. 21.by

Раённы дыстанцыйны конкурс “Мая Радзіма – Беларусь”

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Без названия (9)

Шаркаўшчынскі раённы камітэт Грамадскага аб’яднання “Беларусі рэспубліканскі саюз моладзі” у рамках Года малой радзімы з мэтай далучэння падлеткаў і моладзі да вывучэння геаграфіі і гісторыі сваёй Бацькаўшчыны праводзіць раённы дыстанцыйны конкурс  “Мая Радзіма – Беларусь”.

Ён пройдзе ў некалькі этапаў (кожны этап з’яўялецца самастойным конкурсам):

1 — этап “Па старонкам падручніка па геаграфіі Беларусі” – 25 красавіка 2020 года (пачатак у 10.00);

2 — этап “Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне” – 7 мая 2020 года (пачатак у 14.00);

3 – этап “Беларусь: ад Полацка да Мінска” – 16 мая 2020 года (пачатак у 10.00)

4 – этап “Беларусь: ХХ стагоддзе” – 23 мая 2020 года (пачатак у 10.00)

* магчыма, што час правядзення будзе зменены, аб чым дадткова ўсе зацікаўленныя будуць прінфармаваны.

У Конкурсе прымуць удзел навучэнцы устаноў адукацыі Шаркаўшчынскага раёна, якія могуць быць аб’яднаны ў каманды да 6 чалавек (узрост – ад 14 да 17 гадоў). Ад адной установы адукацыі могуць удзельнічаць некалькі каманд.

Пераможцы вызначаюцца па агульнай колькасці балаў у кожным этапе конкурса. Пераможцы і прызеры ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені. Таксама будзе падведзены агульны вынік конкурсу. Пераможцы і прызеры будуць узнагароджаны дыпломамі I, II, III ступені. Пераможцы – памятным прызам.

Падрыхтавала Алена АНАНІЧ.

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости о Коронавирусе)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика