Добраўпарадкаванне ў раёне. 21.by

Добраўпарадкаванне ў раёне

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

149

Тэма добраўпарадкавання населеных пунктаў, вуліц і дарог з’яўляецца актуальнай на працягу ўсяго года. Але асабліва востра праблема прыдатнага стану дарожнага палатна ўзнікае вясной, калі асфальта-бетоннае і гравійнае дарожнае палатно пасля зімы мае вельмі нездавальняючы стан. Несумненна, гэта з’яўляецца перашколай для ўдзельнікаў дарожнага руху — вадзіцеляў і пешаходаў.

На гэтым тыдні работнікі ДРБУ-131 займаліся ўкладкай асфальта-бетоннага пакрыцця на вуліцах гарадскога пасёлка. Частковаму рамонту падлягалі вуліцы Камсамольская і Максіма Горкага.

— 19 мая мы на вызначаных, найбольш горшых участках, паклалі 120 тон асфальта-бетоннай сумесі па вуліцы Камсамольскай, — паведаміў нам дарожны майстар ДРБУ-131 Андрэй Пецюкевіч. — На наступны дзень займаліся рамонтам вуліцы Максіма Горкага, што ў мікрараёне будаўнікоў. Часткова паклалі новае пакрыццё на ёй ад перасячэння з вуліцай Чырванодворскай да магазіна “Хіт”. На чарзе ў нас яшчэ рамонт вуліцы імя Заслонава. У летні перыяд будзем таксама займацца рамонтам вуліц у аграгарадку Іёды.

Сяргей РАЙЧОНАК.

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости о Коронавирусе)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика