У Беларусі выздаравелі і выпісаны 21 162 пацыенты з COVID-19
05.06.2020
—
Новости о Коронавирусе
|
У Беларусі на 4 чэрвеня выздаравелі і выпісаны 21 162 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя. Як праінфармавалі ў Міністэрстве аховы здароўя, зарэгістраваны 45 981 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 585 065 тэстаў. За ўвесь перыяд распаўсюджвання COVID-19 на тэрыторыі краіны памерлі 253 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
|
|