Пра спартыўна-аздараўленчы лагер «Крынічка» ў Шаркаўшчынскай СШ №1. 21.by

Пра спартыўна-аздараўленчы лагер «Крынічка» ў Шаркаўшчынскай СШ №1

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

741 (Копировать)Лета для дзяцей — гэта пара адпачынку, вясёлых гульняў і забаў, цікавых падарожжаў і новых знаёмстваў. Як і заўсёды, пры навучальных установах раёна створаны і працуюць дзіцячыя лагеры: спартыўна-аздараўленчыя, грамадзянска-патрыятычныя, экалагічныя, а таксама лагеры працы і адпачынку.

Адзін з такіх, а менавіта спартыўна-аздараўленчага накірунку, працуе на базе сярэдняй школы № 1 гарадскога пасёлка. 16 чэрвеня мы наведалі заняткі дзяцей, убачылі, чым займаюцца хлопчыкі і дзяўчынкі, і пагутарылі з начальнікам лагера Таццянай Мікалаеўнай Зубовіч:

— Наш лагер, які мае назву “Крынічка”, пачаў сваю работу 3 чэрвеня, — кажа Таццяна Мікалаеўна, — вось ужо амаль на працягу трох тыдняў нашы хлопчыкі і дзяўчынкі з ахвотай наведваюць кожны дзень заняткі. А пачынаюцца яны а восьмай гадзіне раніцы з “інфармацыйнай хвілінкі”. Педагогі расказваюць дзецям, як весці здаровы лад жыцця: пра асабістую гігіену, пра рэспіраторныя захворванні і правільнае харчаванне. Дзеці з ахвотай слухаюць аповед настаўнікаў, адказваюць на пытанні.

Заняткі ў группе мы праводзім на тэматыку, прысвечаную Году малой радзімы, расказваем пра славутыя мясціны Шаркаўшчынскага раёна і Беларусі, пра знакамітых ураджэнцаў нашага краю. Большая частка заняткаў, а доўжацца яны да 14 гадзін, аддаецца на рухомыя гульні. Як дазваляе надвор’е, мы абавязкова займаемся на спартыўнай пляцоўцы. Дзеці зацікаўленыя ў тым, каб як мага больш часу праводзіць на свежым паветры. На гэтым і пабудаваны план работы лагера.

Немалаважным фактарам паспяховай працы спартыўна-аздараўленчага лагера з’яўляецца і харчаванне маленькіх дзяцей. У рацыёне заўсёды свежыя садавіна і гародніна, сокі, малочныя прадукты. Дарэчы, харчаванне для дзяцей у нас трохразовае. Усе мы, без выключэння, клапоцімся, каб хлопчыкі і дзяўчынкі набраліся новых сіл і здароўя, каб наша праца пайшла на карысць падрастаючаму пакаленню.

Сяргей РАЙЧОНАК.

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости о Коронавирусе)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика