Мінадукацыі: у Беларусі створаны ўсе ўмовы для падтрымкі і самарэалізацыі моладзі. 21.by

Мінадукацыі: у Беларусі створаны ўсе ўмовы для падтрымкі і самарэалізацыі моладзі

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

20200609_114457

У Беларусі створаны ўсе ўмовы для падтрымкі і самарэалізацыі моладзі, заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Эдуард Тамільчык у час круглага стала, прысвечанага Дню моладзі, у прэс-цэнтры БЕЛТА.

«Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у Беларусі пражывае каля 2 млн маладых людзей, а гэта амаль кожны пяты жыхар краіны. Таму пры вызначэнні агульнанацыянальных прыярытэтаў абавязкова ўлічваюцца інтарэсы моладзі як найбольш актыўнай часткі грамадства. На дзяржаўным узроўні створаны ўмовы, якія садзейнічаюць самарэалізацыі моладзі для яе ўключэння ў грамадскае жыццё», — сказаў Эдуард Тамільчык.

Цяпер распрацаваны і прайшоў шырокае грамадскае абмеркаванне ў студэнцкім і маладзёжным асяроддзі, сярод маладзёжных грамадскіх арганізацый праект стратэгіі развіцця дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Беларусі на перыяд да 2030 года. Дакумент падрыхтаваны для зацвярджэння ва ўрадзе. У стратэгіі знайшлі адлюстраванне практычна ўсе сферы жыццядзейнасці моладзі: адукацыя, культура і правядзенне вольнага часу, бяспека, спорт і здаровы лад жыцця, занятасць, сямейная палітыка, грамадскі ўдзел. На яе аснове вядзецца распрацоўка праекта падпраграмы «Маладзёжная палітыка» дзяржпраграмы «Адукацыя і маладзёжная палітыка» на 2021-2025 гады. Акцэнт у ёй будзе зроблены на ўкараненні эфектыўных форм і метадаў работы па фарміраванні грамадзянскіх і патрыятычных якасцей моладзі з улікам інтарэсаў, імкненняў і жыццёвых установак самой моладзі пры цесным узаемадзеянні з маладзёжнымі і дзіцячымі грамадскімі аб’яднаннямі.

«Беларусь — краіна таленавітых людзей. Сёння створаны ўмовы, каб адораная моладзь магла сябе праявіць. За чвэрць стагоддзя існавання спецыяльных фондаў Прэзідэнта прынята рашэнне аб заахвочванні амаль 40 тыс. навучэнцаў і студэнтаў, больш як 4 тыс. педагагічных і навуковых работнікаў, якія ўнеслі асаблівы ўклад у развіццё здольнасцей адоранай моладзі», — дадаў Эдуард Тамільчык.

 

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости о Коронавирусе)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика