Зладжана і эфектыўна працуюць на корманарыхтоўцы ў ААТ “Буеўшчына”. 21.by

Зладжана і эфектыўна працуюць на корманарыхтоўцы ў ААТ “Буеўшчына”

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

работнікі і спецыялісты ААТ “Буеўшчына”

работнікі і спецыялісты ААТ “Буеўшчына”

Летні пагодны дзень, як кажуць у народзе, корміць год. Ад таго, наколькі зладжана і сумленна спрацуюць аграрыі падчас корманарыхтоўкі, напрамую залежыць паўнацэнны рацыён буйной рагатай жывёлы ў зімова-стойлавы перыяд. Менавіта пра гэта і дбаюць у ААТ “Буеўшчына”.
На момант нашага наведвання гаспадаркі комплексныя работы ішлі на полі за вёскай Таўкіні. Побач з тэхнікай знаходзіліся вядучы спецыяліст па ідэалагічнай рабоце Аляксандр Гернат і галоўны аграном Віктар Атрашкевіч.
— Сёлета па гаспадарцы трэба скасіць 1248 гектараў траў першага ўкосу, — тлумачыць Віктар Фляр’янавіч. — Запланавана нарыхтаваць сена ў колькасці 795 тон, сенажу — 15500 тон, у тым ліку ў стрэйч-плёнку — 2360 тон.
— А што для гэтага ёсць, колькі і якой тэхнікі маецца ў наяўнасці? — спыталі мы ў галоўнага тэхнолага палёў.
— На дадзены момант у гаспадарцы працуюць чатыры адзінкі трактароў з касілкамі, — тлумачыць галоўны аграном. —Дзве касілкі падкошваюць пашу, дзе ўтрымліваюцца статкі буйной рагатай жывёлы. Яшчэ дзве вядуць кашэнне пад нарыхтоўку сенажу і сена. У сельгаспрадпрыемстве маюцца два комплексы КВК-800, пяць адзінак трактароў задзейнічаны на адвозе правяленай масы ў сянажныя траншэі. Трамбоўка “зялёнкі” вядзецца кругласутачна з захаваннем усіх патрэбных тэхналогій.
— Корманарыхтоўчыя работы ідуць у нас актыўна, — далучыўся да размовы Аляксандр Гернат. — Інжынерная служба ў самыя кароткія тэрміны аказвае дапамогу ў рамонце тэхнікі, калі здараюцца паломкі. Некаторую занепакоенасць выклікае невялікая наяўнасць паліва. Але і гэта пытанне кіраўніцтва гаспадаркі вырашае хутка і аператыўна.
Тым часам на поле да механізатараў прыехала аўтамашына з абедамі. Вадзіцель УАЗа Фёдар Баговіч своечасова дастаўляе харчаванне.
— Меню для механізатараў у нас заўсёды разнастайнае, — кажа работнік сталовай Ала Цішко. — У рацыёне заўсёды свежыя прадукты. Ніхто з работнікаў не скардзіцца на харчаванне. Гатуюць абеды ў сталовай аграгарадка Шыці Зоя Траба і Галіна Скрыплёнак, а я займаюся развозам па гаспадарцы.

Механізатар Мікалай Лаўрыновіч задзейнічаны на адвозе зялёнай масы

Механізатар Мікалай Лаўрыновіч задзейнічаны на адвозе зялёнай масы

Па стане на 29 чэрвеня ў “Буеўшчыне” скошана працэнтаў траў першага ўкосу. Нарыхтавана тон сена і тон сенажу. Ужо зусім хутка зернеўборачныя камбайны трэба будзе выводзіць на абмалот азімага рапсу. Таму тэмпы касавіцы з кожным днём павялічваюцца, а працуюць тут зладжана і эфектыўна.
Сяргей РАЙЧОНАК.

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости о Коронавирусе)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика