Чалавек і яго справа: галоўны эканаміст ААТ “Жвіранка” Валянціна Цыркіна. 21.by

Чалавек і яго справа: галоўны эканаміст ААТ “Жвіранка” Валянціна Цыркіна

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

931-1 (Копировать)Дзень эканаміста — прафесійнае свята тых, чыя работа звязана з эканамічнай дзейнасцю. Не памылюся, калі скажу, што эканаміст з’яўляецца неад’емным звяном любой арганізацыі. Ён вызначае вектар дзейнасці ўсіх работнікаў, расстаўляе прыярытэты так, каб атрымаць максімальны прыбытак. Учора, 30 чэрвеня, прадстаўнікі гэтай прафесіі адзначылі сваё свята.
У іх ліку і галоўны эканаміст ААТ “Жвіранка” Валянціна Іосіфаўна Цыркіна.
Працоўны стаж жанчыны налічвае 33 гады. Нарадзілася Валянціна Іосіфаўна ў суседнім Міёрскім раёне. Закончыла сярэднюю школу з залатым медалём.
— Ведаеце, я доўга вагалася, выбіраючы будучую прафесію, — успамінае суразмоўца. — Хацела стаць або педагогам, або медыкам. Тым не менш, мая маці бачыла ў будучым мяне толькі эканамістам. Таму гэту прафесію я і набыла падчас вучобы ў Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі ў Горках. Атрымала размеркаванне на сваё першае месца працы ў тагачасны калгас “17 Верасня” з цэнтрам у Кубелеўшчыне. Было гэта ў далёкім 1987 годзе. З аптымізацыяй сельгаспрадпрыемстваў была пераведзена на пасаду галоўнага эканаміста ААТ “Жвіранка”, дзе працую і цяпер.
За гэты час шмат што змянілася ў рабочым працэсе. У дапамогу нам прыйшла сучасная вылічальная тэхніка. Але ж асноўныя прынцыпы ў рабоце засталіся нязменнымі. Гэта строгія патрабаванні да якасці, дакладнасці і высокай аператыўнасці пры выкананні службовых абавязкаў. Своечасовае складанне справаздач для вышэйшых органаў і дзяржаўных структур.
Дапамагае мне спраўляцца з вялікім аб’ёмам работы мая памочніца Наталля Іванаўна Цімафеева. Разам мы працуем над вырашэннем фінансавых пытанняў, над эканоміяй матэрыяльных рэсурсаў гаспадаркі.
Дома пасля напружанай працы мяне заўсёды чакае муж Міхаіл. Ён працуе механізатарам у нашым сельгаспрадпрыемстве. Ёсць у нашай сям’і дачка Кацярына. Яна ў 2008 годзе скончыла сярэднюю школу з сярэбраным медалём. Таксама як і я, Каця абрала для сябе прафесію эканаміста. Вучылася ў Беларускім аграрна-тэхнічным універсітэце, скончыла аспірантуру, працавала там жа выкладчыкам. У цяперашні час набывае далейшую адукацыю ў Польшчы. Па гэтай прычыне ў бацькоўскім доме, побач з намі яна цяпер бывае вельмі рэдка. Стараемся як мага часцей выходзіць на сувязь сувязь з дачкой з дапамагой сучасных “гаджэту” і сацыяльных сетак.
Віншую сваіх калег з Днём эканаміста! Зычу ўсім здароўя, цярпення, сямейнага дабрабыту і фінансавага дастатку!
Сяргей РАЙЧОНАК.

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости о Коронавирусе)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика