Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Альшэўская павіншавала перадавікоў корманарыхтоўкі. 21.by

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Альшэўская павіншавала перадавікоў корманарыхтоўкі

Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Таццяна Альшэўская і механізатар ААТ “Агратэхсэрвіс” Сяргей Балай

Таццяна Альшэўская і механізатар ААТ “Агратэхсэрвіс” Сяргей Балай

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццяна Альшэўская павіншавала з працоўнымі дасягненнямі чарговых перадавых механізатараў, занятых на корманарыхтоўчых работах.

механізатар ААТ “Буеўшчына” Уладзімір Падоба

механізатар ААТ “Буеўшчына” Уладзімір Падоба

16 ліпеня Таццяна Мікалаеўна накіравалася ў ААТ “Буеўшчына”. Перадавым трактарыстам не толькі гаспадаркі, але і раёна не першы год з’яўляецца Уладзімір Падоба. Малады мужчына старанна працуе на любых відах работ. Значных поспехаў дасягае ён і ў час корманарыхтоўкі. Кожны сезон Уладзімір працуе на прэс-падборшчыку “Тарнада”, нарыхтоўвае рулоны сена і сенажу ў сетку і стрэйч-плёнку. Па стане на 16 ліпеня механізатар нарыхтаваў 1751 тону кармоў. З працоўнымі поспехамі яго павіншавала Таццяна Мікалаеўна і ўручыла грашовую прэмію.
Старанна працуе і механізатар ААТ “Агратэхсэрвіс” Сяргей Балай. На гэты ж дзень мужчына запісаў на свой рахунак 1640 тон кармоў, нарыхтаваных ім у сетку і стрэйч-плёнку. Працоўныя поспехі механізатара не засталіся па-за ўвагай прафсаюзаў. Сяргей Балай таксама атрымаў грашовую прэмію, якой мужчыну ўзнагародзіла Таццяна Альшэўская.
— Важным звяном паспяховай працы работнікаў сельскай гаспадаркі з’яўляецца не толькі маральнае, але і матэрыяльнае заахвочванне, — падкрэсліла Таццяна Мікалаеўна. — Таму прафсаюзы ніколі не застаюцца ў баку, а стараюцца максімальна ўнесці свой уклад у агульную справу.
Сяргей РАЙЧОНАК.

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости о Коронавирусе)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика